Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Ліпковіч пра Саюз пісьменнікаў

18.10.2011
Ліпковіч пра Саюз пісьменнікаў Вядомы блогер Яўген Ліпковіч выказаў свае адносіны да творчасці дзеючага старшыні СПБ Мікалая Чаргінца: "Вельмі сумна, што ў Беларусі Саюз пісьменнікаў узначальвае чалавек, які піша такія кнігі. Я спрабую звярнуць увагу ўлады на тое, што выдаецца за нашыя грошы. Ягоныя кнігі выдадзеныя дзяржаўным выдавецтвам за нашыя падаткі, дзесяць год прадаюцца ў Цэнтральнай кнігарні... Чаму так адбываецца? - гаворыць Яўген Ліпковіч, - Амерыка альбо Францыя, якія далі свету выдатную літарутру, абыходзяцца без саюзаў пісьменнікаў.

Апошняя кропля малака

17.10.2011
Апошняя кропля малака Сталічныя блогеры, музыкі, мастакі аблюбавалі гэтае месца для творчых і сяброўскіх сустрэчаў, маладыя тусоўшчыкі танчылі тут пад найлепшых дзіджэяў краіны, і, кажуць, тут неаднаразова абмяркоўваўся ШОС. Але закрыўся бар з суворых эканамічных прычынаў. ЯСЯ КАРАЛЕВІЧ-КАРТЭЛЬ, БАР «МАЛАКО»: «Гэтак сталася, што нашая арэндная плата моцна павышаецца, і гэта не вельмі зручна для нас». «Малочная» гісторыя цягнулася крыху больш за год. Але за гэты час Валянцін Акудовіч, Уладзімір Мацкевіч, Лявон Вольскі, Сяргей Кудзіненка ды яшчэ з тузін знакамітасцяў паспелі.

Менскі след матылька

17.10.2011
Менскі след матылька 7 студзеня 1960 года а 8:23 раніцы. Гэта дакладны час, калі дваццацігадовы амерыканец, былы марскі пехацінец Лі Гарві Освальд прыбыў у Менск. Сваю цікаўнасць да Освальда і ягонага менскага перыяду дырэктар Беларускай службы радыё «Свабода» Аляксандр Лукашук тлумачыць тым, што Освальд нечакана паставіў беларускую сталіцу на вяршыню сусветнагістарычных падзеяў. АЛЯКСАНДР ЛУКАШУК, АЎТАР КНІГІ «СЛЕД МАТЫЛЬКА»: «У тваім горадзе жыве чалавек некалькі гадоў, які зяўляецца ні з таго, ні з сяго, а потым едзе на радзіму і забівае прэзідэнта.

Ліпковіч супраць Чаргінца

17.10.2011
Ліпковіч супраць Чаргінца Сімвалічная вайна паміж вядомым блогерам Яўгенам Ліпковічам і сенатарам, старшынём Саюзу пісьменнікаў Мікалаем Чаргінцом, працягваецца. Чарговая бітва адбылася ў сталічным Севастопальскім парку, дзе Ліпковіч зладзіў публічныя чытанні. ЯЎГЕН ЛІПКОВІЧ, БЛОГЕР: «Я ўвесь час спрабую прыцягнуць увагу да ягонай творчасці -- уладаў у тым ліку. Глядзіце, што робяць за нашыя грошы, глядзіце, што робяць за нашыя падаткі. Мала таго, што кніга ўтрымлівае элементы парнаграфіі, яна задае вельмі нізкую культурную планку».

Гей-прайд забаранілі

17.10.2011
Гей-прайд забаранілі Збіццё і затрыманне больш як 10 чалавек. Такім аказаўся фінал менскага гей-прайду больш за год таму. Нягледзячы на гэта праваабарончая арганізацыя лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ) вырашыла далей змагацца за сваё легальнае існаванне. СЯРГЕЙ АНДРОСЕНКА, КІРАЎНІК ПРАЕКТУ «ГЕЙБЕЛАРУСЬ»: «Мы не можам казаць аб прагрэсе, пакуль не навучымся карыстацца тымі правамі, якія мы маем сёння. Свабода асацыяцыяў і мірных сходаў -- гэта тое, на што мы маем права сёння».

Агляд падзеяў замежжа

17.10.2011
Агляд падзеяў замежжа Два гады -- столькі засталося жыць 57-гадоваму кіраўніку Венесуэлы Уга Чавэсу паводле самых аптымістычных прагнозаў. Чатыры курсы хіміятэрапіі, якія прайшоў Чавэс...

Першыя ахвяры халадоў

17.10.2011
Першыя ахвяры халадоў Першыя начныя замаразкі -- першыя ахвяры. За апошнія дзве ночы толькі ў Менску ў выніку пераахалоджвання загінулі шасцёра чалавек. Паводле сталічнай пракуратуры, усе загінулыя -- мужчыны без пэўнага месца жыхарства. Уратавацца ж ад холаду было магчыма, запэўнілі «Абектыў» у сталічным камітэце сацыяльнай абароны насельніцтва. ВІКТОРЫЯ ГРАЧЫХА, УПРАЎЛЕННЕ САЦЫЯЛЬНЫХ УСТАНОВАЎ: «У нас у Менску функцыянуе дом начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства -- калі ласка, хай людзі звяртаюцца! Ён разлічаны на 90 койка-месцаў, і на сёння там ёсць вольныя месцы.

Правальнае змаганне з галечаю

17.10.2011
Правальнае змаганне з галечаю Ледзь не штодня ля Пакроўскага сабору ў Горадні з працягнутаю рукою можна ўбачыць спадарыню Тамару. СПАДАРЫНЯ ТАМАРА: «Гэта ж ад безвыходнасці. Дадуць вось пачак пячэння, пайду з вадою выпю». Паесці яна яшчэ можа ў Брыгіцкім касцёле, дзе бясплатныя абеды для бяздомнікаў арганізоўвае дабрачынная арганізацыя «Карытас». Тут гатовыя таксама дапамагчы і лекамі, і -- калі трэба -- вопраткаю. АЛЕНА МІХАЙЛІК, ДАБРАЧЫННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ «КАРЫТАС»: «Мы дапамагаем шматдзетным семям, сіротам, інвалідам, бяздомнікам.

Не надта зацікаўленыя?

17.10.2011
Не надта зацікаўленыя? Грэцыя захраслая ў пазыковым крызісе і пратэстах не згоднага з неабходнасцю ашчаджаць насельніцтва... Летась Міжнародны валютны фонд выдаткаваў Афінам $ 110 млрд, каб не дапусціць дэфолту краіны і падзення агульнаеўрапейскай валюты. Сёлета -- выдаткуе яшчэ столькі ж, каб крызіс еўразоны не распаўсюдзіўся на іншыя краіны. КРЫСТЫН ЛЯГАРД, ВЫКАНАЎЧЫ ДЫРЭКТАР МВФ: «Неразвітыя рынкі вельмі занепакоеныя. Існуе рызыка, што развітыя дзяржавы заразяць рынкі краінаў, якія развіваюцца, а таксама рынкі краінаў з малымі прыбыткамі».
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]