Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

У пошуках еці

13.10.2011
У пошуках еці belsat.eu

Рэуцкая пра кошты на лекі

13.10.2011
Рэуцкая пра кошты на лекі "Банкамі на тры дні была прыпыненая канвертацыя валюты паводле курсу Нацбанку дзеля набыцця лекавых сродкаў. Міністэрства аховы здароўя далучылася да вырашэння гэтай праблемы, і цяпер яна вырашаная: банкі распачалі канвертацыю валюты паводле курсу Нацбанку", -- паведаміла Рэуцкая.

Чаму расце долар?

13.10.2011
Чаму расце долар? Паводле вынікаў гандляванняў 13 кастрычніка на дадатковай валютнай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара ЗША вырас на 300 руб. (3,4 %) і склаў 9010 руб. Эксперты мяркуюць, што курс долара і далей можа падвышацца.

Злотнікаў пра курс долара

13.10.2011
Злотнікаў пра курс долара "Застаецца адзіны нармальны варыянт развіцця падзеяў, да якога падштурхоўваюць Лукашэнку і з Усходу, і з Захаду, -- адзіны валютны курс. Гэта значыць, што не будзе таго курсу, які "афіцыйны", або таго, што "на другой сесіі". Будзе адзіны курс, -- гаворыць Леанід Злотнікаў. -- Не будзе 5 600 або 5 700. Але не будзе і 8 500. Калі цяпер перайсці да адзінага курсу, можна нават чакаць пэўнага зніжэння сённяшняга курсу долара".

Філіпінскі супермен

12.10.2011
Філіпінскі супермен Не толькі мець куміра, але і быць максімальна падобным да яго -- прынамсі вонкава --вырашыў Гэрбэрт Чавэс, дызайнер з Філіпінаў. Цяпер калісьці цемнаскурага жыхара выспы і сапраўды можна прыняць за героя коміксаў ды фільмаў, у якіх іграў Кларк Кент. Прафесія дызайнера, якою авалодаў Гэрбрэт Чавес, дапамагае яму шыць строі -- дакладна як у супермена. Аднак, паводле яго, адзенне -- не галоўнае. ГЭРБЭРТ ЧАВЭС, АМАТАР СУПЕРМЕНА: «Строі толькі апранаюць супермена, але галоўнае -- гэта рабіць дабро, сярод вашых суседзяў, у вашым грамадскім жыцці.

Бізнес на мяжы выжывання

12.10.2011
Бізнес на мяжы выжывання Пакупнікі ў гэтым салоне кампютарнай тэхнікі -- цяпер зява рэдкая. Кампютары, якія за апошнія гады зрабіліся дасяжнымі фактычна кожнай беларускай сямі, з прыход...

Рэзалюцыя перададзеная ў Саўмін

12.10.2011
Рэзалюцыя перададзеная ў Саўмін Рэзалюцыю, прынятую на Народным сходзе, арганізатары акцыі перадалі ў Савет Міністраў. У дакуменце ўдзельнікі сходу патрабуюць спыніць рост цэнаў, індэксаваць заробкі ды пенсіі, адмяніць кантрактную сістэму. Сярод палітычных патрабаванняў -- вызваленне палітвязняў і адстаўка ўраду. Адказ на дакумент чыноўнікі мусяць даць цягам месяца. У прыёмнай Дому ўраду арганізатараў сходу прыняў начальнік аддзелу лістоў і прыёму грамадзянаў Аляксандр Коўшар. Ва ўрад перадалі дакументы, прынятыя на сходах у адзінаццаці беларускіх гарадах.

Бел-чырвона-белы сцяг пад забаронаю

12.10.2011
Бел-чырвона-белы сцяг пад забаронаю Бел-чырвона-белы сцяг -- пад забаронаю, і не толькі у нашай краіне, але і ў суседняй Польшчы. Раённая пракуратура польскага гораду Быдгашч вынесла нечаканае рашэнне, з якога вынікае, што на польскіх стадыёнах беларусы могуць без асцярог заўзець толькі з чырвона-зялёнаю сімволікаю. Такі адказ атрымала група беларускіх заўзятараў на сваю скаргу, датычную выпадку на чэрвеньскім матчы па жаночым баскетболе ў Быдгашчы. Тады працаўнікі прыватнай фірмы аховы "Фоса" не дазволілі нашым землякам разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг.

«Раніца» зачынілася

12.10.2011
«Раніца» зачынілася Вельмі будзённа. Без папярэдніх анонсаў і развітанняў адзіная беларускамоўная газета для падлеткаў "Раніца" прыпыніла свой выхад. Гэта сталася поўнаю нечаканасцю для чытачоў. РУЖАНА ВЯЧОРКА, ДАЧКА ВІНЦУКА ВЯЧОРКІ: «Мне падабалася ў "Раніцы" тое, што яна на беларускай мове, што ў ёй былі артыкулы для дзяцей з рознымі зацікаўленасцямі, таксама там была старонка і для мяне». Цяпер з беларускамоўнай прэсы для падлеткаў засталіся толькі штомесячныя часопісы. "Раніца" ж, якая раней была самастойным выданнем, цяпер будзе выходзіць штомесяц як дадатак да "Переходного возраста".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]