Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

"Крывавы" дзень народзінаў

08.10.2011
Крывавы дзень народзінаў Крывавая, брутальная, але тым не менш -- урачыстая экспазіцыя. Цяперашнія працы, выстаўленыя ў галерэі "Ў", абядноўвае тэрмін "ар-брут" -- "грубае мастацтва" з інтуітыўным характарам творчасці ды маргінальным стаўленнем да прафесійнага майстэрства. Вобраз Чыкацілы грае тут галоўную ролю. У цэнтры ўвагі -- партрэт маньяка ды ягоных ахвяраў. Аўтары запэўніваюць: успрымаць такія творы трэба спакойна. МІХАІЛ СЯНЬКОЎ, МАСТАК: "Калі мае працы ў кагосьці выклікаюць шок -- гэта бяда спажыўцоў мастацтва.

Падтрыманне з-за мяжы

08.10.2011
Падтрыманне з-за мяжы Акцыі падтрымання беларусаў ды Народнага сходу прайшлі сёння ў розных краінах свету: Злучаных Штатах, Чэхіі, Бельгіі ды ў суседняй Літве. У суседняй Вільні з ініцыятываю падтрымаць удзельнікаў Сходу выступіла грамадзянская кампанія "Еўрапейская Беларусь", а таксама грамадзянска-палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве. СТАСІС КАЎШІНІС, ПРАВААБАРОНЦА, ВІЛЬНЯ: "Гэтыя акцыі абавязковыя, пакуль ў Беларусі ёсць хоць адзін палітвязень. Яны мусяць праходзіць ва ўсіх краінах, дзе ёсць нейкія актывісты, якія падтрымліваюць палітзняволеных, якія падтрымліваюць дэмакратызацыю Беларусі".

Народны сход

08.10.2011
Народны сход Менск. Ліе дождж. Але на плошчы Бангалор сотні людзей з простымі патрабаваннямі Побач -- працаўнікі КДБ са знаёмымі камерамі. Але тут тыя, хто не баіцца. УДЗЕЛЬНІКІ НАРОДНАГА СХОДУ, МЕНСК: "Надакучыла цярпець, надакучыла бачыць у людзях страх -- у вачах тых, хто мяне атачае, у вачах блізкіх людзей". "Што было ў 90-х, тое і цяпер. Інфляцыя, нулі за рублямі, і няма перспектываў". Патрабаванні беларусаў адлюстраваныя ў рэзалюцыі: спыніць рост коштаў, праіндэксаваць заробкі, пенсіі ды стыпендыі, адмяніць кантрактную сістэму, правесці свабодныя выбары.

Народны сход: пачатак

08.10.2011
Народны сход: пачатак Народны сход у менску, 8 кастрычніка.

Падгол: Шоу Лукашэнкі правалілася

08.10.2011
Падгол: Шоу Лукашэнкі правалілася "Лукашэнка нарабіў за гэты выступ столькі правальных тэзаў, што гэтае шоу з расейскімі журналістамі паспрыяе далейшаму абвалу ягонага рэйтынгу", -- заявіў палітолаг і публіцыст Уладзімір Падгол, каментуючы чатырохгадзінную прэс-канферэнцыю Лукашэнкі з удзелам расейскіх журналістаў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]