Турма «Шрасіг» -- адзіная ў герцагстве Люксембург. Для краіны з насельніцтвам паўмільёна чалавек, як тут сцвярджаюць, адной турмы цалкам дастаткова. Тым больш, што па мясцовых законах за дробныя злачынствы тут свабоды не пазбаўляюць. І таму... ВІНЦЭНТ ТАЙС, ДЫРЭКТАР ТУРМЫ: «...У гэтай турме вельмі вялікі адсотак цяжкіх злачынцаў, напрыклад, забойцаў. На гэты момант мы маем дзевяць чалавек, асуджаных на пажыццёвае зняволенне». Астатнія за здзейсненыя імі цяжкія злачынствы атрымалі хто 20, хто 25, а хто і 30 гадоў турмы.
Заўзята да Народнага сходу рыхтаваліся і яго ўдзельнікі, і ўлады, аднак тое, што мелася стаць акцыяй нацыянальнага маштабу, арганізатары называюць цяпер толькі рэпетыцыяй. ВІКТАР ІВАШКЕВІЧ, АРГКАМІТЭТ НАРОДНАГА СХОДУ: «Пачалі, убачылі, што на сённяшні дзень так. Якія хібы, недахопы. Будзем прыдумваць іншыя формы ўцягвання людзей у працу». Народныя сходы прайшлі больш як у 20 гарадах, аднак агулам яны сабралі ўсяго каля 2 тыс. чалавек. Сысціся ж у меркаванні наконт паспяховасці акцыі не ўдалося нават унутры арганізацыйнага камітэту.
Ільготнае крэдытаванне на будаўніцтва жытла адмяняецца. Паводле прэс-рэлізу, распаўсюджанага сёння «Беларусбанкам», дзяржава спыняе дапамогу грамадзянам на будаўніцтва або рэканструкцыю жыллёвых памяшканняў, якія належыць увесці ў эксплуатацыю ў наступным годзе і пазней. Падставаю для гэткага рашэння, прынятага яшчэ напрыканцы верасня Саветам Міністраў, сталася нібыта перавышэнне сумы выдадзеных грамадзянам ільготных крэдытаў сёлета. Апошнімі ў вагон праграмы сацыяльнага падтрымання трапляюць тыя шчасліўцы, хто мае атрымаць кватэру «пад ключ» да канца снежня.
Ужо на гэтым тыдні кошты на імпартныя лекі, а таксама айчынныя медыкаменты з імпартнай сыравіны могуць вырасці прынамсі на траціну. Нацбанк забараніў набываць валюту на асноўнай валютнай сесіі «для аплаты лекавых сродкаў, вырабаў медычнага прызначэння». Такую інфармацыю распаўсюдзіў сёння шэраг медыяў са спасылкаю на ліст намесніка старшыні Нацбанку Тараса Надольнага. А гэта азначае, што адгэтуль імпарцёрам давядзецца купляць валюту для набыцця лекаў за мяжою не паводле афіцыйнага, а рынкавага курсу, вышэйшага на 35 адсоткаў.
Легалізацыя марыхуаны, накладанне падатку на даходы Касцёлу. Падавалася б, у кансерватыўнай Польшчы такія лозунгі -- палітычнае самагубства, аднак сярод іншага менавіта яны прынеслі трэцяе месца з больш як 12 % галасоў «Руху Палікота». ЯНУШ ПАЛІКАТ, ПРАДПРЫМАЛЬНІК, ЛІДАР РУХУ: «Мы даказалі, што без дэкларацыяў, без білбордаў, з малою лічбаю плакатаў у Польшчы можна займацца палітыкаю». На другім месцы з 24 % галасоў апынулася апазіцыйная кансерватыўная партыя «Права і справядлівасць».
Колькасць іх незлічоная, імя ім легіён. Суддзі, міліцэйскія чыны, кіраўнікі выбарчых камісіяў ды іншыя чыноўнікі, якія мелі датычнасць да фальсіфікацыі выбараў і брутальных рэпрэсіяў супраць свайго народу, пакуль не былі прыцягнутыя да адказнасці ў Беларусі. Але краіны Захаду ўжо скарысталіся сваім правам не пускаць праз мяжу імаверных злачынцаў. Ды адначасова ціснуць на ўлады Беларусі. УРЫ РОЗЭНТАЛЬ, МІНІСТР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ НІДЭРЛАНДАЎ: «Як вы ведаеце, Беларусь -- апошняя дыктатура ў Еўропе.
Егіпет: У сутычках паміж хрысціянамі ды мусульманамі загінулі 24 чалавекі Прэмер-міністр Егіпту Эсам Шараф заклікаў насельніцтва да спакою пасля таго, як у выніку сутыкненняў паміж хрысціянамі-коптамі ды мусульманамі ў Каіры загінулі 24 чалавекі. Закалоты распачаліся неўзабаве пасля дэманстрацыі пратэсту ў Каіры, скліканай пасля таго, як на поўдні Егіпту, у правінцыі Асўан, адбыўся напад на мясцовую копцкую царкву. Пратэстоўцы вінавацяць у нападзе ісламскіх радыкалаў. Паводле прэмер-міністра, непаразуменні паміж хрысціянамі ды мусульманамі "пагражаюць бяспецы краіны".
Актывісткі "Femen" -- супраць чэмпіянату "Еўра-2012" ва Украіне Яны перашкодзілі з помпаю адкрыць стадыён "Алімпійскі", дзе плануецца правесці фінальны матч чэмпіянату "Еўра-2012". На адкрыццё кіеўскага стадыёну (паводле медыяў, на яго рамонт пайшло 600 млн еўраў) сабралася каля 60 тысячаў чалавек. У цырымоніі ўдзельнічаў і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. На адкрыцці выступалі каля дзвюх тысячаў артыстаў, у тым ліку калумбійская поп-зорка Шакіра. Урачыстасці, аднак, перапыніла група актывістак "Femen", дзяўчаты выбеглі топлес на пустое поле, працаўнікі службы бяспекі не змаглі перахапіць іх.
У Польшчы на выбарах двойчы шукалі бомбу Сёння, 9 кастрычніка, палякі галасуюць на парламенцкіх выбарах. Галоўныя прэтэндэнты на перамогу -- партыя "Грамадзянская платформа" на чале з цяперашнім прэмер-міністрам Дональдам Тускам (яна кіруе Польшчаю апошнія чатыры гады) і кансерватыўная "Закон і справядлівасць" з лідарам Ярославам Качыньскім. Чакаецца, што ніводная партыя не зможа кіраваць сама. Туск, хутчэй за ўсё, звернецца да сённяшніх партнёраў з кааліцыі -- Польскай народнай партыі.
09.07.2026
Зеленский: Если бы Ельцин знал, что РФ будет импортировать топливо, то выбрал бы вместо Путина другого преемника