"Самае большае, што можа быць, -- гэта падпіска аб нявыездзе", -- сказаў нашым журналістам Святаслаў Барановіч перад абвЕшчэннем выраку і не прагадаў: тры гады гэтак званай хатняй хіміі з падпіскай аб нявыездзе. Такія ж прагнозы давалі і праваабаронцы. Вось толькі на падставе не матэрыялаў справы, а палітычнага кантэксту ў краіне. УЛАДЗІМІР ЛАБКОВІЧ, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: "Працяг гэтай справы і вынікі гэтай справы -- гэта ўжо... Калі раней ставіліся мэты рэпрэсіўныя, то цяпер -- палітычны гандаль".
Канстанцін Скуратовіч падкрэслівае, што сярэдні заробак у 500 долараў напярэдадні выбараў быў дасягнуты штучна і з мэтаю атрымаць палітычную перамогу. Рост коштаў, крызіс і абясцэньванне рубля наўпрост з гэтым звязаны -- мяркуе аглядальнік. "Усе эканамісты казалі, што гэтага рабіць нельга, аднак гэта было зроблена. Цяпер гэтыя грошы адабралі" - падкрэсліў Скуратовіч.
Эканамічны аглядальнік Канстанцін Скуратовіч раіць асцярожна ставіцца да абяцанняў уладаў стабілізаваць эканамічную сітуацыю. «Трэба працаваць, старацца зарабляць долары, любыя грошы, якія не друкуюцца ў Беларусі. Зарабляць, прыхоўваць, чакаць моманту, калі іх можна выдаткаваць з найбольшаю для сябе карысцю», -- гаворыць эксперт.
"Станок не спыняўся ні на хваіліну, ад пачатку года штомесц урад друкаваў па 1 трлн беларускіх рублёў. Асноўная прычына -- неабходнасць фінансаваць стратныя прадпрыемствы, а таксама забяспечваць датацыя для насельніцтва. Таму інфляцыя, якая складае цяпер 74,5% - гэта толькі пачатак" - мяркуе эксперт ліберальнага клубу, эканаміст Антон Болтачка.
Марскія прыгоды і заклятыя скарбы -- гэта не кіно пра піратаў мінулага, а рэальны бізнес. Амерыканская кампанія "Адысей", што выцягвае на паверхню затанулыя караблі, другі раз за год знайшла на дне акіяну борт, гружаны срэбрам. Прыкладны кошт знаходкі -- 90 мільёнаў долараў. Карабель "Мантала" патануў у 1917 годзе, падчас Першай сусветнай вайны. Карабель вёз срэбра ў Брытанскую Індыю, калі яго тарпедавала нямецкая падлодка. Рэшткі "Манталы" знайшлі ў міжнародных водах на глыбіні больш за 2,5 км з дапамогаю глыбіннага гідралакатару.
09.07.2026
Зеленский: Если бы Ельцин знал, что РФ будет импортировать топливо, то выбрал бы вместо Путина другого преемника