Якія гістарычныя месцы вы зможаце паказаць на мапе Беларусі? І ці бачылі вы помнікі беларускага сярэднявечча на ўласныя вочы? Наблізіць гэтую багатую старонку беларускай гісторыі да сучаснікаў паспрабавала берасцейскае моладзевае абяднанне «Дзедзіч». Спачатку актывісты зладзілі вандроўку па гістарычных мясцінах Беларусі. Тыя ж, хто на яе не трапіў, цяпер могуць убачыць нязведанае вачыма падарожнікаў на адмысловай фотавыставе «На руінах Вялікага княства». ПАВАЛ, НАВЕДНІК ВЫСТАВЫ: «Фотаздымкі, адабраныя для гэтай выставы, паказваюць веліч нашай радзімы, таму абмінуць такое проста немагчыма».
У Беларусі стала на адну газету больш. Забаўляльнае выданне, разлічанае на розныя групы насельніцтва, разышлося вялікім накладам адразу, як толькі трапіла ў продаж. Але ёсць нюанс: нумар газеты наклеены... на бутэльку гарэлкі. На этыкетцы вытворца алкаголю размясціў анекдоты ды прымаўкі, звязаныя з піцейнаю тэматыкаю. Аднак юрысты ў зяўленні новага прадукту пабачылі парушэнне некалькіх законаў. Новую гарэлку з інтрыгоўнаю назваю "Ну что?" у крамах выставілі на самым бачным месцы. І кошт паставілі сапраўды народны.
Замест 10-павярховага будынку -- бетонныя палі, замест уласнага жытла -- адпіскі чыноўнікаў. З такой сітуацыяй сутыкнуліся магілёўцы, якія амаль год таму распачалі долевае будаўніцтва ды ўзялі крэдыты на кватэры. Аднак праца над домам завершылася, не паспеўшы і пачацца. Чаму? Пакуль замест 10-павярховага дому на месцы, дзе яго маюць паставіць, -- толькі горы будаўнічых матэрыялаў ды парослыя травою бетонныя палі. У меркаваных жыльцоў -- пытанне адно. АНДРЭЙ, УДЗЕЛЬНІК ДОЛЕВАГА БУДАЎНІЦТВА: "Калі ўсё ж справядлівасць пераможа? Тэрмін здачы -- верасень, а мы яшчэ бачым пустое месца.
Мільён чатырыста тысячаў штрафу за Народны сход. Суд Савецкага раёну Менску пакараў аднаго з арганізатараў акцыі, Віктара Івашкевіча. Яго прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. Пераслед некаторых удзельнікаў сустрэчы працягваецца і ў рэгіёнах. Народны сход прайшоў 8 кастрычніка ды сабраў каля 2 тыс. чалавек па ўсёй Беларусі. Удзельнікі акцыі прынялі рэзалюцыі з патрабаваннямі да ўладаў спыніць збядненне насельніцтва і правесці свабодныя выбары. Віктар Івашкевіч упэўнены, што ані ягонае пакаранне, ані іншыя рэпрэсіі не паўплываюць на рыхтаванне да наступнай акцыі.
У жніўні, у 40-градусную спёку, нягледзячы на нязручны для такога клімату гарнітур, Аляксандр Лукашэнка ўсяляк падкрэсліваў радасць ад сустрэчы з катарскім шэйхам. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Я даўно ў вас ужо не быў. І мы сапраўды вялікія сябры". Гэта і не дзіва. У часе палітычнай ізаляцыі для дзейнага кіраўніка краіны ўсе, хто пагаджаецца прымаць у сябе, -- сябры. Пытанне, на чым грунтуецца сяброўства з Катарам? Як вынікае з службовага дакументу Адміністрацыі прэзідэнта, які трапіў у медыі, Катар мае інвеставаць у здабычу калійных соляў, а таксама ў будаўніцтва фінансавых і банкаўскіх цэнтраў.
Беларусь вінная «Газпрому» каля ста мільёнаў долараў. Такую суму называе выданне «Московские новости» са спасылкаю на крыніцу, блізкую да газавых перамоваў паміж урадамі Беларусі і Расеі. Запазычанасць сабралася гэтым летам праз тое, што Менск плаціў менш, чым трэба паводле кантракту, матывуючы гэта фінансавымі цяжкасцямі з-за дэвальвацыі нацыянальнай валюты. У "Газпроме", як і ў Менску, гэтай інфармацыі не каментуюць. Напярэдадні стала вядома пра запазычанасць, пагашэнне якой афіцыйны Менск чарговы раз просіць адтэрмінаваць.
Казахстан і Расея больш падрыхтаваныя да інтэграцыі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы, чым Беларусь. Такую заяву зрабіў старшыня ўправы "Сбербанку" Расеі Герман Грэф падчас свайго візіту ў Казахстан. На меркаванне фінансіста, Беларусь мусіць весці вялікую працу ў гэтым кірунку. Герман Грэф патлумачыў, што ў працэсе інтэграцыі галоўнае, каб збліжаліся субекты з адзінымі прынцыпамі палітыкі. І зазначыў, што збліжэнне з Беларуссю патрабуе яшчэ шмат супольнае працы. У адваротным выпадку, падсумаваў старшыня "Сбербанку", можна атрымаць не той эфект, якога чакаем.
Пятнічная статыстыка не пакідае надзеі на паляпшэнне эканамічнай сітуацыі. Інфляцыя бе рэкорды, а стаўку рэфінансавання Нацбанк павышае дзясяты раз за год. ЛЕАНІД ЗАІКА, ЭКАНАМІСТ: «Павышэнне стаўкі рэфінансавання -- класічная захада пры павелічэнні інфляцыі. Тут эфект толькі адзін: стаўка рэфінансавання мусіць быць вышэйшая за ўзровень інфляцыі». У Беларусі ж інфляцыя больш як удвая перавышае стаўку -- 80 % супраць 35 %. Такія эканамічныя паказнікі прымушаюць адмыслоўцаў хапацца за галаву.
"Пабадуюць дарагую станцыю, якая будзе вырабляць дарагую электраэнэргію і за ўсё гэта будзе плаціць беларускі народ, бо прыйдзецца аплочваць інвестыцыйную дабаўку да кошту электраэнэргіі ўжо цяпер, - гаорыць Андрэй Ажароўскі. - А калі станцыя запрацуе -- ужо не будзе альтэрнатывы выключыць, бо сталькі грошаў будзе выдаткавана на пабудову, што нават калі іншыя крыніцы будуць даваць больш танную энэргію, прыйдзецца "ганяць" атамную станцыю".
09.07.2026
Зеленский: Если бы Ельцин знал, что РФ будет импортировать топливо, то выбрал бы вместо Путина другого преемника