Падарожнікі з Беларусі, Украіны ды Расеі, трыста шЭсцьдзесят пяць дзён, чатырнАццаць краінаў, трыццаць тысяч кіламетраў... У гэтых фактах найкарацей можна акрэсліць незвычайную вандроўку, з якой вярнуліся ўдзельнікі экспедыцыі. Увесь гэты час з сабою яны неслі табурэт. Чаму? Пра гэта ўдзельнікі распавялі на выставе фотаздымкаў і прэзентацыі відэафільму з экспедыцыі ў Менску. Каб падагрэць інтрыгу, дадам, што аднаго з удзельнікаў незвычайнага падарожжа вы яшчэ нядаўна бачылі... у гэтай студыі. Каго? М/Ф «ДОСТУЧАТЬСЯ ДО НЕБЕС»: «Стаіш на беразе і адчуваеш салёны пах ветру, што дзьме з мора.
Сёння серада. Беларусы пратэстуюць. Але гэтым разам -- за мяжою. У сталіцах Вялікабрытаніі, Францыі, Польшчы, Украіны ды Літвы нашыя суайчыннікі выказвалі нязгоду з фінансавым падтрыманнем уладаў Беларусі, якое -- у выглядзе крэдыту -- нядаўна збіраўся аказаць "Дойчэ-Банк". АЛЕГ МЯЦЕЛІЦА, ДОМ АБЯДНАНАЙ БЕЛАРУСІ: «Любыя спробы, альбо кантакты, альбо падтрыманне крэдытавання, альбо супраца з праўладнымі структурамі ў Беларусі -- гэта наўпроставае падтрыманне рэжыму і сілавых структураў.
Вярхоўны Суд не задаволіў пазову кампаніі "Гавары праўду!". «Хто б сумняваўся!» -- гэтак адрэагаваў на прынятае рашэнне Уладзімір Някляеў. Актывісты дамагаліся дзяржаўнай рэгістрацыі ініцыятывы яшчэ ў жніўні, аднак Мінюст адмовіў, спаслаўшыся на памылкі ў дакументах. Актывісты лічаць, што за месяц, які ў Міністэрстве юстыцыі разглядаліся дакументы, памылку, якая стала прычынай адмовы, магчыма было выправіць. Аднак тады па ўдакладненні да іх не звярнуліся. Гэта другая спроба легалізаваць «Гавары праўду!».
Справа супраць Валянціна Стэфановіча, намесніка праваабарончага цэнтру "Вясна", за ўхіленне ад падаткаабкладання завершылася... штрафам на 4 мільёны рублёў. Інспекцыя Міністэрства падаткаў і збораў Менску пастанавіла, што праваабаронца закон парушыў «па неасцярожнасці», таму пакаранне адносна лагоднае. Хоць сам пакараны віны не прызнае і мае намер аспрэчваць рашэнне ў судзе. ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА: "Пастанова аб прыцягненні мяне за адміністратыўнае правапарушэнне была вынесеная.
Хлопец на ст.м.Кастрычніцкая, слухаючы музыку ў навушніках, раптам заспяваў песню на англійскай мове, суправаджаючы яе жэстамі на манер рэпераў Прычым, ён не спыніўся, калі прыйшоў цягнік, і працягваў спяваць ў вагоне метро, нягледзечы на здзіўленыя позіркі спадарожнікаў. Відаць, маладзёна дужа зацапіла кампазіцыя, якую ён слухаў - "Not Afraid" ("Не баюся") рэпера Эмінема.
Нобелеўская лаўрэатка заклікае судзіць прэзідэнта Нобелеўская лаўрэатка міру Таўакуль Карман з Емену 18 кастрычніка звярнулася да Арганізацыі Абяднаных Нацыяў з просьбай ануляваць план Рады супрацы арабскіх дзяржаваў Персідскага заліву аб мірнай перадачы ўлады, які зробіць прэзідэнта Емену Алі Абдулу Салеха недатыкальным. Жанчына абядноўвае аднадумцаў, заклікаючы, каб ваенныя злачынствы еменскага прэзідэнта перадалі Міжнароднаму крымінальнаму суду. Таўакуль Карман заявіла, што застанецца ў Нью-Ёрку на нявызначаны час, пакуль яе патрабаванне не выканаюць: «Я застануся ў Нью-Ёрку, пакуль злачынствы дыктатара Салеха не перададуць у Міжнародны крымінальны суд і не замарозяць усе актывы.
09.07.2026
Зеленский: Если бы Ельцин знал, что РФ будет импортировать топливо, то выбрал бы вместо Путина другого преемника