Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Зомбі ў Таліне

17.10.2011
Зомбі ў Таліне belsat.eu

Развітанне з Поча

17.10.2011
Развітанне з Поча Цягам васьмі апошніх гадоў Почо быў адной з галоўных цікавостак выспы -- рэптылія даўжынёю ў 4,5 метры выступала разам са свім гаспадаром Gilberto Shedden перад турыстамі. Паводле адмыслоўцаў, такія жывёліны як кракадылы і алігатары практычна не паддаюцца дрэсіроўцы і скрайне небяспечныя для людзей. Гісторыя ж з Почо -- гэта хучэй выключэнне. Распавядаюць, што ўладальнік Gilberto Shedden знайшоў Почо ў рацэ з агнестрэльнымі ранамі, ды выхадзіў рэптылію.

Сутычкі паўстанцаў і сілаў Кадафі ў Сырце

16.10.2011
Сутычкі паўстанцаў і сілаў Кадафі ў Сырце У Трыпалі руйнуюць рэзідэнцыю Кадафі. Сырт не здаецца Сілы, верныя былому кіраўніку Лівіі, палкоўніку Муамару Кадафі, распачалі нечаканы контрнаступ супраць войскаў Нацыянальнай пераходнай рады ў горадзе Сырт, прымусіўшы іх у спешцы адступіць на 2 км. Наступу папярэднічаў моцны ракетны і кулямётны абстрэл. У жылым раёне аль-Долляр у Сырце ўжо трэці дзень працягваюцца сутычкі прадстаўнікоў апазіцыі з сіламі, якія падтрымліваюць палкоўніка Кадафі. Байцы Нацыянальнай пераходнай рады абвінавачваюць апошняга ў выкарыстанні жанчын і дзяцей, якія жывуць у раёне, у якасці жывога шчыта.

Інэса Крутая пра Канавалава і Кавалёва

16.10.2011
Інэса Крутая пра Канавалава і Кавалёва Пацярпелая баялася, што яе абвінавацяць у рыхтаванні тэракту «Ну вось, нас узарвалі, цяпер яшчэ некага з нас абяруць вінаватымі і будзем сядзець», -- такія словы жанчыны пасля выбуху ў менскім метро прыводзіць Інэса Крутая, якая сама пацярпела ад тэракту. Больш за месяц таму распачаўся суд у справе тэракту ў сталічным метрапалітэне 11 красавіка. Абвінавачаным Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву можа пагражаць смяротнае пакаранне. З выбуху мінула паўгода, роўна месяц справу разглядае Вярхоўны суд.

no comment

15.10.2011
no comment

Адзіны курс -- усё бліжэйшы

15.10.2011
Адзіны курс -- усё бліжэйшы Адзіны курс беларускага рубля -- усё бліжэйшы. Толькі нядаўна у Нацбанку заяўлялі, што выхад на яго адбудзецца ў канцы месяца. Сёння ж віцэ-прэмер Сяргей Румас акрэсліў дакладную дату -- 20 кастрычніка. Менавіта з гэтага дня на валютна-фондавай біржы будзе працаваць толькі адна гандлёвая сесія. Паводле Румаса, на гэтай адзінай сесіі курсаўтварэнне будзе гнуткае, такое, як цяпер у межах дадатковай. Курс будзе вызначацца попытам і прапановаю. То бок дзяржава не будзе адміністрацыйна ўмешвацца ў гэты працэс -- падкрэсліў прадстаўнік ураду.

Пратэсты супраць карпарацыяў у Лондане

15.10.2011
Пратэсты супраць карпарацыяў у Лондане Па ўсім свеце праходзяць акцыі супраць карпарацыяў Дэманстранты, якія пратэстуюць супраць дзейнасці буйных карпарацыяў і скарачэнняў сацыяльных выдаткаў,...
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]