Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Гулак: Змены легалізуюць незаконныя метады

14.10.2011
Гулак: Змены легалізуюць незаконныя метады Паводле яго, змены не накіраваныя на абарону грамадзянаў, «што было б лагічна пасля красавіцкага тэракту». «Замест гэтага мы бачым, што органы дзяржбяспекі яўна заточваюцца на барацьбу з палітычнымі апанентамі. Дзяржава зрабіла высновы з актыўнасці грамадзянаў увесну і ўлетку. Змены скіраваныя на тое, каб легалізаваць тыя незаконныя метады і дзеянні, якія мы крытыкавалі. Гэта здзек з усёй сістэмы права», -- падкрэсліў праваабаронца.

Някляеў: дзейнасць апазіцыі не спыніцца

14.10.2011
Някляеў: дзейнасць апазіцыі не спыніцца «Гэты ціск, які скіраваны перш за ўсё на апазіцыю, будзе заганяць яе і так з вельмі няўтульнага становішча ў яшчэ больш няўтульнае. Але з іншага боку будзе актывізаваць яе дзейнасць. Калі мне нешта забараняюць -- я ўсё зраблю дзеля таго, каб гэтую несправядлівую забарону пераадолець. Не спыніцца фінансаванне, не спыніцца і дзейнасць апазіцыі», -- падкрэсліў Някляеў. Палітык зазначае, што да палітычнай барацьбы пачалі падключацца людзі, што раней не былі ў яе заангажаваныя.

Някляеў: Лукашэнка абраў шлях закручвання гаек

14.10.2011
Някляеў: Лукашэнка абраў шлях закручвання гаек «Гэта вельмі небяспечная тэндэнцыя. Гэта знак пра тое, што Лукашэнка абраў шлях закручвання гаек, шлях запалохвання грамадства. Гэта значыць, што ён абраў шлях да дыктатуры, -- гаворыць Уладзімір Някляеў. -- Усе нашыя высілкі перад выбарамі, а таксама высілкі ўладаў, што намагаліся пабудаваць нейкі мост з Захадам, аказаліся марнымі. Ён кіруе ў іншы бок».

Макарэвіч кпіць з улады

13.10.2011
Макарэвіч кпіць з улады Пасля працяглага раману з новымі ўладамі Расеі да публікі вярнуўся той самы Андрэй Макарэвіч, якім фанаты ведалі яго ў 1980-я. Новая сатырычная песня стваральніка гурта «Машина времени» бе рэкорды папулярнасці ў інтэрнэце. Школьнікаў у ашаломленым мястэчку пераапранаюць у параднае, траву фарбуюць, бяздомнікаў вывозяць з гораду, а начальства сварыцца, высвятляючы, хто сустрэне высокага госця. Песня малюе карціну, добра знаёмую не толькі расейцам. Новы твор Андрэя Макарэвіча зявіўся як водгук на прапанову вылучыць Пуціна кандыдатам на прэзідэнта.

Агляд падзеяў замежжа

13.10.2011
Агляд падзеяў замежжа ЦІМАШЭНКУ ЧАКАЮЦЬ НОВЫЯ СУДЫ? Юліі Цімашэнцы цяпер прыгадалі справу 15-гадовай даўніны. Яе абвінавачваюць у спробе перакласці пазыкі карпарацыі «Адзіныя энергет...

Атамная будучыня ўсё бліжэй

13.10.2011
Атамная будучыня ўсё бліжэй Тэма развіцця айчыннай атамнай энергетыкі зноўку ў топе медыйных паведамленняў і выказванняў чыноўнікаў. Нагодаю для «атамнага буму» сталася пазаўчарашняе падпісанне ў Пецярбургу крэдытнага пагаднення на будаўніцтва АЭС у нашай краіне. МІХАІЛ МІХАДЗЮК, МІНІСТЭРСТВА ЭНЕРГЕТЫКІ: «Мы атрымалі прававое поле, каб заключаць першачарговыя ды іншыя праграмы ў межах рэалізацыі праекту, а таксама фінансаваць гэты праект, у тым ліку за кошт крэдытных рэсурсаў, якія мае выдаць Расейская Федэрацыя».

Здароўе за валюту

13.10.2011
Здароўе за валюту Для Сяргея пакупка лекаў, як для большасці -- пакупка хлеба. Без іх інвалід з дзяцінства не змог бы нармальна існаваць. Таму падаражанне медычных прэпаратаў для яго цяпер істотная праблема. СЯРГЕЙ ГІРКІН, ІНВАЛІД ІІ ГРУПЫ: «Вось гэты «Диклафинак» -- гэта самыя танныя лекі і яны мне пакуль па кішэні, але што я буду рабіць потым, калі гэтых лекаў не стане, бо лекі знікаюць, я не ведаю». Знікаюць найперш недарагія імпартныя лекі. Нягледзячы на падаражанне, менавіта ім, а не айчынным аналагам, аддаюць перавагу беларусы.

"Зайчык" працягвае падзенне

13.10.2011
Зайчык працягвае падзенне Беларускі рубель працягвае імклівае піке ўніз. У стасунку да амерыканскай валюты нацыянальная патаннела яшчэ на 300 руб.: на сённяшняй дадатковай сесіі валютна-фондавай біржы долар каштаваў ужо больш за 9 тыс. руб. З пачатку тыдня гэта ўжо трэцяе падзенне «зайчыка». У аўторак яго курс знізіўся на 3,8 %, а ўчора беларускі рубель упаў на ўсе 6 %. Такім чынам, паводле выніку гандлявання на дадатковай сесіі, курс «зайчыка» за 3 дні знізіўся на 1090 руб. і дасягнуў 9010 руб. за 1 долар.

І палітыкаў і артыстаў

13.10.2011
І палітыкаў і артыстаў Тым часам і карныя органы прымаюць зАхады, каб чарговы Народны сход не адбыўся. Сёння быў арыштаваны адзін з яго арганізатараў --Віктар Івашкевіч. Аператыўнікі прыйшлі таксама і па душу музыкі Сяргея Міхалка. Лідару гурта «Ляпіс Трубяцкой» пагражае крымінальная адказнасць за словы на адрас прэзідэнта краіны. Віктара Івашкевіча арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі 8 кастрычніка. Апазіцыйны Народны сход адбыўся ў некалькіх гарадах краіны ў мінулую суботу. Паплечнікі Івашкевіча называюць арышт помстаю за арганізацыю мітынгаў.

Закон беззаконня

13.10.2011
Закон беззаконня Жорсткія напады на ўдзельнікаў акцыяў пратэсту даўно сталіся ў Беларусі нормаю. Праваабаронцы сцвярджаюць: дзеянні праваахоўнікаў не законныя. Цяпер гэты аргум...

Закон на службе ў дзяржавы

13.10.2011
Закон на службе ў дзяржавы Улады Беларусі падганяюць заканадаўчую базу пад легалізацыю пераследу грамадзянскай супольнасці. Шэраг паправак у закон аб партыях і грамадскіх абяднаннях, а таксама ў кодэксы краіны ўжо прыняў парламент. Патрэбны толькі подпіс кіраўніка краіны. Сваёй чаргі чакаюць змены ў закон аб органах дзяржаўнай бяспекі. Вось некаторыя з палажэнняў. Любая несанкцыянаваная агітацыя, заклікі да сходаў, пікетаў або дэманстрацыяў, паводле зменаў у Крымінальным кодэксе, караюцца арыштам да шасці месяцаў, абмежаваннем або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]