ЛАТЫШЫ ДАМОВІЛІСЯ У Латвіі скончыўся парламенцкі крызіс. Тры палітычныя партыі абядналіся супраць агульнага праціўніка -- прарасейскай арганізацыі "Центр согласия". У выніку пераможцы засталіся ў апазіцыі. На парламенцкіх выбарах, што прайшлі ў Латвіі тры тыдні таму, найбольш галасоў сабрала расейскамоўная партыя "Центр согласия" на чале з мэрам Рыгі Нілам Ушаковым. Але амаль траціна атрыманых дэпутацкіх месцаў не азначае прыходу да ўлады. Латвіяй будзе кіраваць Нацыянальная кааліцыя правасуддзя, толькі што створаная з Партыі рэформаў, абяднання "Адзінства" і правага абяднання "Усё для Латвіі!".
Значная частка беларусаў не лічыць, што людзі з інваліднасцю здольныя паўнавартасна выконваць сацыяльныя ролі. Такія нярадасныя вынікі дало сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ў верасні Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў на замову Офісу правоў людзей з інваліднасцю. Палова апытаных маюць родных ці блізкіх з інваліднасцю. Пры гэтым больш за дваццаць адсоткаў рэспандэнтаў лічаць за лепшае накіроўваць такіх людзей для пражывання і навучання ў адмыслова створаныя комплексы.
Заявы Лукашэнкі пра беларуска-польскую мяжу носяць падбухторніцкі характар. Такую пазіцыю агучылі сёння паслу Беларусі Віктару Гайсёнку ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы. Прычынаю рэакцыі Варшавы сталася пятнічная заява Аляксандра Лукашэнкі падчас сустрэчы з групаю расейскіх журналістаў пра тое, што заходняя суседка нібыта аспрэчвае мяжу з нашаю краінаю. Паводле польскага вонкавапалітычнага ведамства, словы кіраўніка Беларусі -- безадказныя і разлічаныя на правакацыю непатрэбных праблемаў у дачыненнях паміж краінамі.
Астравецкая АЭС будзе будавацца на ўмовах поўнай адказнасці расейскага "Атамбудэкспарту". Сёння Беларусь і Расея падпісалі адпаведную кантрактную дамову. "Атамбудэкспарт" мае здаць "пад ключ" два энергаблокі Беларускай АЭС агульнаю магутнасцю да 2400 МВт. Першы блок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2017 годзе, другі -- на год пазней. Станцыя будзе будавацца паводле праекту "АЭС-2006", распрацаванага "Атамэнергапраектам". Крэдытнае пагадненне плануецца падпісаць напрыканцы года.
Такія перадвыбарчыя рабрынкі каштавалі ў мінулым лістападзе каля 5-ці тысячаў. Гэтаю восенню леташнія выбарнікі засталіся з носам. Бо за такі кошт цяпер можна набыць толькі гэтую свіную частку. МЕНЧУКІ: "Мяса не набываю зусім, сяджу на тварагу". "Прадукты больш танныя набываю". "Менш мяса, гэта дакладна, менш гародніны стаў набываць". З пачатку года імклівая інфляцыя выйшла за межы звычайнай і ўжо відавочна заслужыла на прыстаўку "гіпер". Па выніках года яна можа дасягнуць 100 % -- прагноз Міністэрства эканомікі.
Справа чырвоных кхмераў: Камбаджыйцы апелююць да суда Грамадскія актывісты і жыхары камбаджыйскай сталіцы Пнампень заклікалі суд да справядлівага разбору справы чырвоных кхмераў. Заклікі прагучалі пасля таго, як Зыгфрыд Блюнк, суддзя трыбуналу, створанага пры ААН для расследавання справы чырвоных кхмераў, абвясціў пра сваю адстаўку з прычыны ўмяшання дзяржавы ў судовы працэс. Паводле яго, прэмер-міністр Камбоджы, міністры інфармацыі ды замежных справаў выступілі супраць расследавання новых эпізодаў дзейнасці рэжыму.
Аўтааматары з усёй Еўропы зехаліся на адмысловае шоу ў сталіцы Чэхіі, каб пахваліцца сваімі жалезнымі канямі. Не бракавала і гледачоў, якія прыйшлі палюбавацца на цяпер ужо рарытэтныя сродкі транспарту, а некалі машыну-мару -- «трабант». Апошняя адзінка сышла з канвеера ў 1991 г. -- і адправілася адразу ў музей. Але верныя гэтаму аўту кіроўцы кропку ў яго гісторыі ставіць адмаўляюцца. «Трабанты», выраб якіх распачаўся ў 1957 г., адразу зрабіліся сімвалам ГДР. Недарагое і простае аўта неўзабаве палюбілі і жыхары іншых краінаў.
09.07.2026
Зеленский: Если бы Ельцин знал, что РФ будет импортировать топливо, то выбрал бы вместо Путина другого преемника