У Літве -- скандал з пяным беларускім дыпламатам Яраслаў Дзікціеўскі -- дарадца беларускага амбасадара ў Вільні -- на дыпламатычным аўце ўвечары 6 кастрычніка ўрэзаўся ў мікрааўтобус, які з-за гэтага пратараніў яшчэ адзін аўтамабіль. Паводле сведчанняў праваахоўнікаў, дыпламат быў абсалютна пяны. Тым не менш, прайсці праверку на ўтрыманне алкаголю ў крыві адмовіўся. Здарэнне Дзікціеўскі патлумачыў тым, што стаміўся на працы і заснуў за стырном. Праз дыпламатычную недатыкальнасць паліцыя не магла затрымаць дарадцу амбасады.
Кітайскаму мільярдэру не даюць набыць кавалак Ісландыі Адзін з самых багатых людзей Кітаю, бізнесовец Хуан Нубо кажа, што хоча стварыць на гэтай тэрыторыі экалагічна чысты курорт. Урад Ісландыі баіцца геапалітычных наступстваў. Уладальнік карпарацыі "Zhongkung Group", якая займаецца нерухомасцю і турыстычнымі абектамі, змагаецца з уладамі Ісландыі за права набыць 300 кв. км, што складае 0,3 % тэрыторыі краіны. На зямлі месцяцца ісландскія нацыянальныя паркі ды ўчастак адной з самых доўгіх рэкаў краіны -- галоўнай крыніцы вады для Ісландыі.
"Прадстаўнікі ўлады ўвогуле не пойдуць на гэтае мерапрыемства -- няма навошта туды ісці і няма пра што размаўляць з апазіцыяй -- пра гэта яўна заявіў Лукашэнка, калі заявіў, што ніяка дыялогу "з пятаю калоная", тобок з апазіцыяй не будзе - гаворыць Павал Усаў. - Цяпер арганізатары народнага сходу прадстаўляюць пратэстны патэнцыял з патрабаваннямі сацыяльных, эканамічных і палітычных рэформаў, што для Лукашэнкі не зяўляецца магчымым".