Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Сацыяльна значны дэфіцыт

05.10.2011
Сацыяльна значны дэфіцыт Чым накарміць сваіх дзяцей? Гэтае пытанне кожны дзень вырашаюць маладыя бацькі. Дарослая ежа нядаўнім немаўлятам не падыходзіць, даводзіцца набываць кашы, пюрэ, кансервы. Аднак апошнім часам мясныя кансервы для дзяцей беларускай вытворчасці зніклі з крамаў. На паліцах -- вялікі выбар, але толькі на садавіну і гародніну. Мясных кансерваў няма і не будзе. Прадаўцы самі ў разгубленасці -- тавар ішоў "на ўра". МАРГАРЫТА МАРГЕЛАВА, АДМІНІСТРАТАРКА КРАМЫ «КУПАЛАЎСКІ»: "Нідзе замовіць іх няма магчымасці, бо іх няма ні ў воднага пастаўніка, і дзе замовіць -- мы не ведаем".

Што зменіцца?

05.10.2011
Што зменіцца? Адзін з самых лаяльных людзей да кіраўніка краіны ў ягонай камандзе. Гэтак называюць ўжо былога міністра юстыцыі Віктара Галаванава. Рашэнне Аляксандра Лукашэнкі аб адстаўцы чарговага прыбліжанага чыноўніка ўсцяж выклікае новыя пытанні. АЛЕГ ВОЛЧАК, ПРАВААБАРОНЦА, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ ПРАКУРАТУРЫ: "Я мяркую, што галоўная прычына наступная: былы міністр у спісе невыязных. Мы бачылі, як раней Лукашэнка прыбраў Васілевіча. Ён хоча паказаць Захаду, што ў яго ўжо новыя міністры, якія змогуць размаўляць на міжнародным узроўні" Афіцыйнай прычыны адстаўкі Галаванава ў прэс-службе прэзідэнта не называюць.

Народны сход -- праз 3 дні

05.10.2011
Народны сход -- праз 3 дні Хто вінаваты ў развале эканомікі ды збядненні народу? Хто крадзе народныя грошы? Калі адменяць сістэму прымусовых кантрактаў? Такія пытанні задаюць уладзе арганізатары Народнага сходу. ГЕНАДЗЬ ФЯДЫНІЧ, АРГКАМІТЭТ НАРОДНАГА СХОДУ: "Хай гавораць людзі не праз прызму тэлевізара ці праз друк кшталту сайтаў. Хай шчыра гавораць з людзьмі. І я думаю, яны могуць пачуць шмат новага таго, чаго не чуюць у сваіх кабінетах". Кіраўнікі мясцовых уладаў больш як 20 гарадоў Беларусі атрымалі запрашэнне на сход.

Справа Бяляцкага ў судзе

05.10.2011
Справа Бяляцкага ў судзе Крымінальную справу супраць Алеся Бяляцкага пракуратура накіравала ў суд Першамайскага раёну сталіцы. Цяпер праваабаронца знаёміцца з матэрыяламі следства. Першае ж судовае паседжанне можа адбыцца ўжо напрыканцы кастрычніка. Нягледзячы на шматлікія просьбы адваката і грамадскасці, меры стрымання Бяляцкаму не змянілі -- ён па-ранейшаму застанецца пад вартаю ў менскім СІЗА № 1. Кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Грэцыя страйкуе. Акропаль на замку

05.10.2011
Грэцыя страйкуе. Акропаль на замку У Грэцыі праходзіць 24-гадзінны ўсеагульны страйк, накіраваны супраць жорсткіх захадаў эканоміі бюджэту, прынятых урадам краіны для аздараўлення эканомікі. У сераду, 5 кастрычніка, зачыніліся дзяржаўныя школы, суды і аэрапорты, не ходзяць цягнікі, а ў лякарнях на дзяжурства выйшлі толькі лекары неадкладнай дапамогі. Паводле ацэнак прафсаюзаў, у страйку возьмуць удзел сотні тысяч чалавек. Гэта першая ўсеагульная забастоўка пасля таго, як грэцкі ўрад абвясціў пра скарачэнне 30 тыс. працоўных месцаў у бюджэтным сектары і ўвядзенне новага надзвычайнага падатку на ўласнасць.

Нямцоў пра Еўразійскі саюз

05.10.2011
Нямцоў пра Еўразійскі саюз Нямцоў пра Еўразійскі Саюз: Інтэграцыі дыктатураў быць не можа «Дыктатуры схільныя акурат да такога «акуклівання», закрыцця межаў, каб нішто не выходзіла і не ўцякала», -- гаворыць апазіцыйны расейскі палітык Барыс Нямцоў пра магчымасць стварэння Еўразійскага Саюзу. Ідэю новай структуры ў артыкуле пад сваім подпісам агучыў прэмер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін, надрукаваўшы тэкст у газеце «Известия». «Артыкул Пуціна напісаны «суконнаю» савецкаю моваю.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]