"Беларусы, якія столькі гадоў адстойваюць свае правы на годнае жыццё, змагаюцца са страхам, за права жыць свабодна, заслугоўваюць, каб сярод іх быў лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Алесь Бяляцкі - гэта, без сумневаў, чалавек, які адпавядае ўсім крытэрам, неабходным для вылучэння на гэтую прэмію. Ён чалавек высокаграмадзянская, маральны, моцнага духу ".
Тых, хто нападаў, Калякін назваў "маральнымі вырадкамі". Паводле яго, у Валерыя Ухналева жонка хворая на анкалагічнае захворванне і Валерый пазычыў грошай на лекі, таму, калі ехаў у Літву, у яго была пры сабе буйная сума грошай (паводле інфармацыі Калякіна, 12 тысяч долараў). Лекі купіць не ўдалося. "Людзі, якія нападалі, адназначна ведалі, што ў іх ёсць грошы, яны сканфіскавалі гэтыя грошы і забралі з сабою", -- сказаў палітык.
Першае інтэрвю экс-кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Уса, які быў вызвалены з калоніі пасля памілавання Лукашэнкам 1 кастрычніка 2011. / Дмитрий Усс, экс-кандидат в президенты Беларуси, освобожден из тюрьмы. Это его первое интервью на свободе. / Dmitry Uss, ex-candidate for presidency of Belarus, released from prison. This is his first interview.
Маленькія фігуркі, якія не маюць дачынення да дзіцячых гульняў ды ёсць культам для некаторых дарослых. У Менск прыехала ўнікальная выстава вінілавых лялек. Навамодная забава дызайнераў -- не толькі творчасць, але і дарагое калекцыйнае мастацтва. Як яно апынулася ў нашай краіне і ці прыйшлося даспадобы беларусам?
Пратэст супраць сацыяльнай палітыкі ўладаў выказвалі на вуліцах... Масквы. "Не" жыллёва-камунальнай рабству!" "Далоў паліцэйскую дзяржаву!" "Адукацыя -- права, а не паслуга!" Сацыяльны марш пад такімі лозунгамі сабраў прадстаўнікоў і прыхільнікаў "левай" апазіцыі. Пад чырвонымі сцягамі дэманстравалі каля трохсот чалавек. Вулічны пратэст быў адказам на сацыяльнаю палітыку ўраду. Як дэкларавалі ўдзельнікі акцыі, ім надакучылі нізкія заробкі ды пенсіі, высокія тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, дрэнны стан сістэмы аховы здароўя.