Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Сікорскі: Лукашэнка можа абраць шлях Ярузэльскага

29.09.2011
Сікорскі: Лукашэнка можа абраць шлях Ярузэльскага "Маё пасланне да прэзідэнта Лукашэнкі наступнае: вашыя адносіны з Еўропаю будуць такія самыя, як вашыя адносіны з гэтымі людзьмі. Пакуль людзі ў Беларусі будуць падвяргацца рэпрэсіям, паглыбленыя адносіны з Еўразвязам, а тым больш эканамічная дапамога, не будуць магчымыя" - заявіў міністр замежных справаў Радослаў Сікорскі падчас прыему, прысвечанаму адкрыццю саміта "Усходняга партнёрства".

Барановіч: Ніякіх масавых беспарадкаў не было

29.09.2011
Барановіч: Ніякіх масавых беспарадкаў не было «Я лічу, што калі ў чалавека ёсць свае погляды на жыццё і прынцыпы, то ён мусіць іх прытрымлівацца. Бо інакш навошта мы жывем? -- гаворыць Святаслаў Барановіч. -- Я маю права прагаласаваць за аднаго або за другога, або за трэцяга кандыдата. Гэта маё права. І падтрымаць на плошчу я прыйшоў не таму, што хацеў нешта нарабіць, а таму, што хацеў падтрымаць хоць маральна».

Бандарэнка: Пракуратура як карны орган

29.09.2011
Бандарэнка: Пракуратура як карны орган "Да таго часу, пакуль пракурор па нагляду будзе выпіваць з начальнікам калоніі і вырашаць усе пытанне адпіскамі, маўляў, праверка праведзеная і факты не пацвердзіліся, ніякага парадку на "зонах" не будзе" - заявіў правабаронца Андрэй Бандарэнка, каментуючы "Белсату"акалічнасці этапавання ды ўтрымання ў калоніях ды СІЗА палітвязняў.

Гўард'ёла пра матч БАТЭ-"Барселона"

29.09.2011
Гўард'ёла пра матч БАТЭ-Барселона "Вы бачылі, якое-то час мы не маглі забіць. Нам давялося прыстойна вымотваць і сябе, і праціўніка, перш чым мы змаглі ўразіць вароты. Толькі тады гульня пайшла ў патрэбнае нам рэчышча, і мы змаглі дамагчыся пяці галоў. Але гэтая гульня не была для нас лёгкай прагулкай

Ганчарэнка пра матч БАТЭ-"Барселона"

29.09.2011
Ганчарэнка пра матч БАТЭ-Барселона "Гэта вельмі каштоўны ўрок для нас. Гэта і валоданне мячом, і пераходы з нападзення ў абарону, і прэсінг, і індывідуальныя дзеянні ... Калі б у нас у сезоне быў хоць бы дзесятак такіх гульняў, то сёння нам было б прасцей супрацьстаяць. А так "Барселона" ўключыла такую хуткасць, што мы не здоллі не змаглі з гэтым справіцца." - заявіў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер беларускай каманды Віктар Ганчарэнка заявіў.

Шведскі досвед

28.09.2011
Шведскі досвед Прафесія рызыкоўная, праца часта экстрэмальная. Беларускія журналісты нярэдка маюць магчымасць адчуць сябе як у зоне канфліктаў, а за вострыя словы трапіць за краты. ГРАЖЫНА ШАЛКЕВІЧ, ЖУРНАЛІСТКА: "Напрыклад, у справе Андрэя Пачобута, калі за тое, што ён называў кіраўніка краіны дыктатарам або пісаў пра тое, што выбары былі фальсіфікаваныя, ён быў пакараны судом". Але ж гэта датычыць не ўсіх журналістаў. Падзел беларускіх медыяў на незалежныя і дзяржаўныя часта праводзіць мяжу ў трактоўцы іх законам.

Ціск з усіх бакоў

28.09.2011
Ціск з усіх бакоў Атрымала яшчэ драматычнейшы працяг гісторыя, пра якую мы распавядалі ва ўчорашнім "Абектыве". 16-гадовага Рамана Пратасевіча, якога бацькі спачатку выставілі з дому, цяпер пераследуюць разам з міліцыяй. Вучань, адзначаны прэзідэнцкаю прэміяй, цяпер можа трапіць у сацыяльны прытулак. РАМАН ПРАТАСЕВІЧ, АДЛІЧАНЫ: «Цяпер ёсць верагоднасць таго, што мяне будзе шукаць міліцыя, таму мне давядзецца жыць нелегальна, хавацца недзе і гэтак далей. Быццам я нейкі тэрарыст, што мяне, магчыма, будуць пераследаваць».

Танныя еўрабонды

28.09.2011
Танныя еўрабонды Выпуск і размяшчэнне ў Еўропе еўрааблігацыяў на суму да $ 2 млрд долараў з тэрмінам карыстання на 5 гадоў -- такое права летась атрымаў ад прэзідэнта ўрад. Пазычаючы грошы такім чынам, планавалася прыцягнуць у краіну інвестараў і новыя фінансавыя сродкі. СЯРГЕЙ ЧАЛЫ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Гэта папросту спосаб, каб атрымаць нейкія валютныя сродкі ў сітуацыі, калі кожным іншым нармальным спосабам іх атрымаць цяжка". Але і такая перспектыва робіцца ўсё больш складаная. Яшчэ месяц таму цана беларускіх еўрабондаў пачала падаць у межах 80-адсоткавых пунктаў ад наміналу.

Партнёрства без Беларусі

28.09.2011
Партнёрства без Беларусі Заўтра і паслязаўтра рух на варшаўскіх вуліцах будзе абмежаваны, калі картэжы павязуць гасцей высокага ўзроўню. На саміт "Усходняга партнёрства" збяруцца першыя асобы Еўразвязу і прэзідэнты 5 краінаў-удзельніц праграмы. Гэта Грузія, Украіна, Арменія, Азербайджан і Малдова. Беларускі бок будзе прадстаўляць амбасадар нашай краіны ў Польшчы. Альбо нават абыдуцца без яго. Міністэрства замежных справаў Польшчы паведаміла, што ўдзел Віктара Гайсёнка ў саміце пад пытаннем. Амбасадар -- чыноўнік не таго ўзроўню, каб на роўных размаўляць з кіраўнікамі дзяржаваў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]