Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Два месяцы на фармальнасці

26.09.2011
Два месяцы на фармальнасці Суд у справе тэракту ў менскім метро можа скончыцца ў сярэдзіне лістапада. Калі не здарыцца нічога неардынарнага. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала. Фігурантаў справы -- Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва -- абвінавачваюць сярод іншага ў здзяйсненні выбухаў у Віцебску ў 2005 г. і ў сталіцы 3 ліпеня 2008 г. Беларускія сілавікі сцвярджаюць, што злачынцаў, якія гадамі хаваліся ад следства, яны знайшлі праз два дні пасля тэракту ў метро. Усяго праз два месяцы з пачатку слуханняў справы, фігурантам якой пагражае нават смяротнае пакаранне, можа быць абвешчаны і прысуд.

Этапаванне як катаванне

26.09.2011
Этапаванне як катаванне Улады ўтойваюць інфармацыю пра месцазнаходжанне палітвязняў. Родныя і паплечнікі з мінулага тыдня спрабавалі даведацца, дзе ўтрымліваюцца экс-кандыдат Андрэй Саннікаў і лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч. Андрэй Саннікаў выехаў з Наваполацкай калоніі сем дзён таму, але толькі сёння пасля настойлівых пошукаў і тэлефанаванняў у Дэпартамент выканання пакаранняў, калоніі ды СІЗА ўдалося высветліць, што ён утрымліваецца ў магілёўскім ізалятары. Змітра Дашкевіча перавялі ў віцебскі следчы ізалятар.

Ірына Халіп пра этапы Андрэя Саннікава

26.09.2011
Ірына Халіп пра этапы Андрэя Саннікава Магілёўскі СІЗА: Саннікаў у нас панядзелак, 26 верасня 2011 Экс-кандыдат на прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў сапраўды ўтрымліваецца ў следчым ізалятары № 4 Магілёва, пацвердзіла адміністрацыя ўстановы. Сёння, 26 верасня, магілёўскі СІЗА наведалі мясцовыя дэмакратычныя актывісты грамадзянскіх кампаніяў «Наш дом» і «Еўрапейская Беларусь» Крысціна Шацікава і Томас Якавіцкі. Паводле дзяжурнага СІЗА, Саннікаў -- «транзітны перасыльны», таму яму забароненыя якія-небудзь перадачы.

«Гатэль-бурбалка» з'явіўся пад Парыжам

26.09.2011
«Гатэль-бурбалка» з'явіўся пад Парыжам Для тых, хто хоча ўцячы ад агнёў вялікага гораду і заснуць пад святлом зорак, гатэль «Bubble» французскага дызайнера Пера-Стэфана Дзюма ў прыгарадзе Парыжу мае ўнікальную прапанову. За 189 еўраў на дзень (плюс харчаванне, шампанскае і камерная музыка) госці атрымліваюць бескаркасную канструкцыю, у якой апрача ўсіх выгодаў пяцізоркавага нумару ёсць магчымасць глядзець на начное неба. Нумары-бурбалкі, запоўненыя паветрам, адмыслова змешчаныя ў наваколлі з прыгожымі краявідамі. Дзякуючы празрыстаму купалу, за начным небам можна назіраць, не выходзячы з «пакою».

"Два на два". Анонс Сяргея Навумчыка

26.09.2011
Два на два. Анонс Сяргея Навумчыка Хто планаваў забойства Зянона Пазняка і Сяргея Навумчыка? Як лідарам БНФ удалося выехаць з Беларусі ды як іхны адезд у 1996 г. паўплываў на геапалітычную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Якім чынам да эміграцыі лідараў апазіцыі спрычыніўся прэзідэнт Украіны Леанід Кучма? Пра ўсё гэта Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык распавядаюць у праграме «Два на два» на «Белсаце». Праграма прысвечаная 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Упершыню пасля вымушаных уцёкаў у 1996 г. Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык далі супольнае інтэрвю беларускаму тэлеканалу.

"Два на два". Анонс Зянона Пазняка

26.09.2011
Два на два. Анонс Зянона Пазняка Хто планаваў забойства Зянона Пазняка і Сяргея Навумчыка? Як лідарам БНФ удалося выехаць з Беларусі ды як іхны адезд у 1996 г. паўплываў на геапалітычную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Якім чынам да эміграцыі лідараў апазіцыі спрычыніўся прэзідэнт Украіны Леанід Кучма? Пра ўсё гэта Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык распавядаюць у праграме «Два на два» на «Белсаце». Праграма прысвечаная 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Упершыню пасля вымушаных уцёкаў у 1996 г. Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык далі супольнае інтэрвю беларускаму тэлеканалу.

"Два на два" з Пазняком і Навумчыкам на "Белсаце"

26.09.2011
Два на два з Пазняком і Навумчыкам на Белсаце Хто планаваў забойства Зянона Пазняка і Сяргея Навумчыка? Як лідарам БНФ удалося выехаць з Беларусі ды як іхны адезд у 1996 г. паўплываў на геапалітычную сітуацыю ў нашым рэгіёне? Якім чынам да эміграцыі лідараў апазіцыі спрычыніўся прэзідэнт Украіны Леанід Кучма? Пра ўсё гэта Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык распавядаюць у праграме «Два на два» на «Белсаце». Праграма прысвечаная 20-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларусі. Упершыню пасля вымушаных уцёкаў у 1996 г. Зянон Пазняк і Сяргей Навумчык далі супольнае інтэрвю беларускаму тэлеканалу.

Саудаўская Аравія: жанчынам дазволілі галасаваць

26.09.2011
Саудаўская Аравія: жанчынам дазволілі галасаваць Але эксперты называюць гэтае рашэнне смелым зрухам для ультракансерватыўнай манархіі ды звязваюць яго з падзеямі "арабскай вясны". Рашэнне даць жанчынам права голасу вітаюць лібералы і прыхільнікі дэмакратычных зменаў у Саудаўскай Аравіі.

Заіка: Мілер з Пуціным загналі Лукашэнку ў кут

26.09.2011
Заіка: Мілер з Пуціным загналі Лукашэнку ў кут Падчас сустрэчы са старшынёю праўлення "Газпрому" Лукашэнка акцэнтаваў увагу на магчымасці продажу акцыяў "Белтрансгазу". Эканаміст Леанід Заіка ўпэўнены, што гэтае прадпрыемства сапраўды варта прадаць. "Расейцы запускаюць з немцамі "Паўночную плынь", якая можа перапампоўваць да 30 % газу. Беларускія трубы становяцца не патрэбныя. Сёння любы дарадца Лукашэнкі ды любы адмысловец можа сказаць, што калі мы цяпер не прадамо "Белтрансгазу", то далей з ім няма чаго рабіць, толькі пакінуць у якасці помніка", -- заявіў эканаміст.


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]