«Нацыянальны банк усё-ткі ўплывае на рынак, але ўплывае ён сваім спецыфічным адміністрацыйным рэсурсам, які, на жаль, на цяперашні момант экспертам не даступны», -- заўважае эканаміст Антон Балточка. Напярэдадні намеснік старшыні праўлення Нацбанку Беларусі Тарас Надольны заявіў, што Нацыянальны банк мае намер рухаць адзіны курс у бок афіцыйнага. Улады плануюць выйсці на адзіны курс рубля ў трэцяй дэкадзе кастрычніка. Эканаміст назваў тры фактары, якія зніжаюць курс валюты: «Першае -- гэта Нацбанк.
Пра тое, чаму на акцыі маўклівага пратэсту прыходзіць меней людзей, разважае палітолаг Аляксандр Класкоўскі. «Маўклівыя акцыі ў першапачатковым выглядзе былі незавершаныя ў ідэйным плане. Была незвычайная форма і яна дамінавала, а дзеля чаго выходзілі людзі -- не зразумела. Хутчэй, яны дражнілі ўлады, але, як паказвае досвед вызвалення палітвязняў, на ўлады трэба ціснуць, а каб ціснуць, трэба выразна артыкуляваць патрабаванні, лозунгі», -- мяркуе эксперт. На думку аналітыка, існуюць дзве процілеглыя тэндэнцыі.
Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Вашынгтон не толькі для ўдзельлу ў штогадовым сходзе МВФ, але і з мэтаю правесці перамова па ацэнцы макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі. "З тлумачэннямі аб захадах, якія прымаюць урад і Нацбанк для стабілізацыі сітуацыі", - паведаміў 21 верасня журналістам віцэ-прэмер Сяргей Румас. Паводле яго слоў, пры абмеркаванні новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ шмат у чым перашкодаю была адсутнасць зразумелага курсаўтварэння, што не дазваляла Беларусі пачаць паўнавартасныя перамовы.
Што здараецца з дамамі, калі паэты перастаюць у іх жыць? Ці маюць яны не толькі гістарычны, але і камерцыйны патэнцыял? І ці ёсць ахвотныя набыць рэліквію, якая памятае беларускіх класікаў? Вось так калісьці, пэўне, тут піў каву Якуб Колас. Цяпер -- туркі, якія працуюць на менскіх будоўлях. Колішняя паляўнічая база старшыні прэзідыуму Вярхоўнага Савету, потым Дом пісьменнікаў, цяпер -- база адпачынку "На ростанях". Толькі назва ды мемарыяльная табліца захоўваюць былы антураж. МІКОЛА АЎРАМЧЫК, ЛАЎРЭАТ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ ІМ.
Паказанні следчыя выбівалі катаваннямі, цвердзіць Дзмітрый Канавалаў -- адзін з фігурантаў справы аб выбуху ў менскім метро. Пра гэта стала вядома на сённяшнім паседжанні Вярхоўнага Суда падчас зачытвання пратаколаў ранейшых допытаў. Паводле інфармацыі незалежнай арганізацыі "Платформа", якая адсочвае факты супрацьпраўных дзеянняў у беларускіх следчых і папраўчых установах, гэта далёка не першы факт ужывання гвалту. АНДРЭЙ БАНДАРЭНКА, АРГАНІЗАЦЫЯ «ПЛАТФОРМА»: "Гэта ні для каго не навіна.
Тым часам палітзняволеных этапуюць на новыя месцы адбывання пакаранняў. Экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава ўжо перавялі з наваполацкай калоніі ў бабруйскую. Лідару ж "Маладога фронту" Змітру Дашкевічу збіраюцца замяніць турму ў Горках на іншую. Афіцыйныя прычыны пераводаў не агучваюць. ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА А. САННІКАВА: "Галоўная прычына -- гэта такое жаданне атруціць жыццё свайму канкурэнту: у турму цябе пасадзіў, жонку тваю пасадзіў, сына твайго хацеў забраць, а ты ўсё яшчэ жывы і цвёрды.
Спачатку -- свабоду людзям, затым -- стол перамоваў. Еўразвяз не будзе весці гандаль палітвязнямі з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта сёння ў час прэсавай канферэнцыі заявіла амбасадар Абяднанай Еўропы Майра Муора, падсумоўваючы вынікі сваёй учорашняй сустрэчы з кіраўніком Беларусі. Пры гэтым яна адзначыла, што ўпэўненая ў хуткім вызваленні ўсіх палітычных зняволеных. Свабоду Бяляцкаму, Аўтуховічу, Саннікаву ды дзясятку іншых палітвязняў -- неўзабаве гэтыя заклікі страцяць сваю актуальнасць. Гэтак амбасадар Еўразвязу падсумоўвае вынікі ўчорашняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Яшчэ васямнаццаць беларускіх чыноўнікаў могуць стаць неўязнымі ў Еўразвяз. Адпаведную працэдуру у сувязі з арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага распачало Міністэрства замежных справаў Літвы. Прозвішчы службоўцаў пакуль не называюцца, але ўсе яны маюць быць звязаныя з пераследам праваабарончага цэнтру "Вясна" і яго кіраўніка. Беларускі бок скарыстаўся дамоваю аб прававой дапамозе, дзякуючы якой атрымаў з Вільні інфармацыю пра банкаўскія рахункі Бяляцкага. Праваабаронцу абвінавачваюць ва ўхіленні ад падаткаабкладання і ўжо больш як паўтара месяца ўтрымліваюць у менскім СІЗА № 1.