Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Волчак: Чаму "знялі" Васілевіча?

21.09.2011
Волчак: Чаму знялі Васілевіча? "Генеральны пракурор Васілевчі ужо даўно збіраўся ў адстаўку -- са студзеня-лютага. Але яго трымалі. Апошнім штрыхам сталася крымінальная справа па тэракту, якая цягам гэтых ітрох дзён, я мяркую, "рассывпаецца": раней нас пужалі што ёсць арганізаваная банда тэрарыстаў, але аказалася што зусім незразумела, хто зрабіў гэтую бомбу, хто гэта зрабіў. Я лічу што гэта асноўнае, што сталася прычнаю для прэзідэнта адправіць Васілевіча ў адстаўку" - заявіў у інтэрвю тэлеканалу "Белсат" Алег Волчак.

Новы генпракурор

20.09.2011
Новы генпракурор З пасады генеральнага пракурора Беларусі звольнілі Рыгора Васілевіча. На ягонае месца Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Аляксандра Канюка. АЛЕГ ВОЛЧАК, БЫЛЫ СЛЕДЧЫ: "Апошняю рысаю была справа па тэракце ў менскім метро, якая цягам апошніх дзён, на маю думку, проста рассыпаецца. Раней нас пужалі, што дзеяла нейкая зарганізаваная банда. Цяпер незразумела, хто сканструяваў гэтую бомбу. Гэта найбольш спрычынілася да змены. Яшчэ зараз вядуцца таемныя перамовы з Захадам.

"Міс Беларусь — 2012". Адбор у Менску

20.09.2011
Міс Беларусь — 2012. Адбор у Менску "Усе натуральныя, усе прыгожыя, чакаем і спадзяемся..." 20 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці ў Менску адбыўся рэгіянальны адбор дзяўчат для ўдзелу ў VIII Нацыянальным конкурсе прыгажосці "Міс Беларусь — 2012". Некалькі соцень дзяўчат спрабавалі зачараваць журы знешнім выглядам, інтэлектам і талентамі. Адна з удзельніц кастынгу распавяла, што захапляецца жывапісам, піша алеем, але пры гэтым працуе візажыстам-касметолагам. "Раблю дзяўчат прыгожымі: масачкі, працэдуркі", — растлумачыла яна.

Ігар Бузоўскі

20.09.2011
Ігар Бузоўскі Свежае рашэнне: БРСМ дабраўся да сацыяльных сетак "100 ідэяў для Беларусі" -- такі праект прэзентаваў сёння ў Менску першы сакратар ЦК Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі Ігар Бузоўскі. Паводле яго, галоўная задача ініцыятывы -- абяднаць як мага больш моладзі з самымі рознымі задумамі, "у любой галіне, у любым кірунку, пачынаючы ад эканамічных праектаў, тэхнічных праектаў, заканчваючы палітычнымі, сацыяльнымі, культурнымі". Па разглядзе і аналізе ідэяў, што паступяць у межах праекту, 100 найлепшых распрацовак увойдуць у віртуальную экспазіцыю, размешчаную на інтэрнэт-партале "Моладзь Беларусі" і на старонцы сацыяльнай сеткі "ВКонтакте".

Андрэй Пачобут пра касацыю

20.09.2011
Андрэй Пачобут пра касацыю 20 верасьня суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Пачобута
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]