Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Дванаццаць гадоў без Ганчара

16.09.2011
Дванаццаць гадоў без Ганчара Восень 1996-га. Аляксандр Лукашэнка праводзіць не адпаведны закону рэферэндум дзеля змены Канстытуцыі. Віктар Ганчар, тагачасны старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі, бачыць парушэнні ды пераходзіць ў адкрытую апазіцыю прэзідэнту. ВІКТАР ГАНЧАР, ПАЛІТЫК: "Я згубіў палітычную нейтральнасць і цвёрда стаў на абарону закону, а значыць -- і Вярхоўнага Савету". Разам з палітычнаю нейтральнасцю Віктар Ганчар, падобна, згубіў і ўласную бяспеку. У 1999-м, пасля таго, як палітык паспрабаваў зладзіць кампанію для выбараў новага прэзідэнта, яго выкралі.

Справа тэракту: пытанні без адказаў

16.09.2011
Справа тэракту: пытанні без адказаў Судовы працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым праходзіць у паўпустой зале. І гэта пры тым, што ў справе фігуруюць больш за 500 пацярпелых. З боку тых, хто перажыў тэракт і бачыў усё на ўласныя вочы, гучаць сумневы адносна празрыстасці следства. АЛЯКСАНДР АЛЕКСАНДРЫЯ, ПАЦЯРПЕЛЫ АД ТЭРАКТУ 11 КРАСАВІКА: "Само следства... Якое вядзе хутчэй да смяротнага пакарання, а не да расследавання прычынаў і наагул таго, як па вуліцах адзінаццаць гадоў хадзілі людзі з выбуховымі прыладамі ў кішэнях".

Планы колішніх палітвязняў

16.09.2011
Планы колішніх палітвязняў Сітуацыя, далёкая ад эйфарыі: гэтак характарызуюць былыя палітвязні цяперашнюю рэчаіснасць у Беларусі. Памілаваныя ў аўторак палітвязні Мікіта Ліхавід, Аляксандр Атрошчанкаў і Павел Вінаградаў далі першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю. Што яны перажылі ды што збіраюцца рабіць далей? Памілаваныя ў аўторак Мікіта Ліхавід, Аляксандр Атрошчанкаў і Павел Вінаградаў далі першую пасля вызвалення прэс-канферэнцыю. Пасля доўгіх месяцаў маўчання ды ізаляцыі яны нарэшце могуць свабодна выказвацца. АЛЯКСАНДР АТРОШЧАНКАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "У СІЗА КДБ мне адкрыта заяўлялі: "Вы закладнікі, вы тавар, мы вас будзем адпускаць ў абмен на крэдыты".

Мікіта Ліхавід: "На выбарах галасаваў супраць усіх"

16.09.2011
Мікіта Ліхавід: На выбарах галасаваў супраць усіх Фрагмэнт онлайн-канфэрэнцыі з Мікітам Ліхавідам, ён быў вызвалены 14 верасьня з Наваполацкай калёніі № 10. 81 суткі правёў у штрафным ізалятары. Онлайн-канфэрэнцыя з Мікітам Ліхавідам на сайце Радыё Свабода — www.svaboda.org

Суд. Дело о взрыве в минском метро

16.09.2011
Суд. Дело о взрыве в минском метро В столичном Доме правосудия началось слушание уголовного дела по обвинению двух уроженцев Витебска — Дмитрия Коновалова и Владислава Ковалева — в теракте в столичном метро и ряде других преступлений. Суд проходит в актовом зале Дома правосудия, который специально переоборудовали под судебное помещение. Заседание началось в 11.00. Мобильная связь в зале суда отсутствует. Фото- и видеосъемка запрещена по ходатайству одного из потерпевших. В суде присутствуют более ста пострадавших в терактах в минском метро 11 апреля 2011 года и на Дне Независимости в Минске 4 июля 2008 года и их представители.

Новыя рэкардсмены

15.09.2011
Новыя рэкардсмены Зявілася новае выданне "Кнігі рэкордаў Гінэса". Ужо больш за паўстагоддзя людзі з розных краінаў здзяйсняюць самыя неверагодныя рэчы -- абы толькі трапіць на старонкі гэтага папулярнага выдання. Немец Рольф Бухгаль быў названы самым запірсінгаваным чалавекам. Дзірак у ягоным целе -- ажно 453! Прычым большасць з іх -- на твары. Студэнтка з Тэхасу, Чэнэл Тэпэр, можа пахваліцца самым даўгім языком. ЧЭНЭЛ ТЭПЭР, РЭКАРДСМЕНКА: "Я магу дакрануцца языком да свайго носа! Хоць гэта і не ёсць нечым надзвычайным.

Генадзю Бураўкіну - 75

15.09.2011
Генадзю Бураўкіну - 75 Ад цяперашніх уладаў ён не атрымаў ніводнага знаку ўвагі ці павагі, больш за тое -- ягонае імя, якое ведае кожны беларус, трапіла ў чорны спіс дзеячаў культуры. Генадзь Бураўкін -- класік айчыннай літаратуры, былы намеснік міністра культуры, ён фактычна з нуля стварыў Беларускае тэлебачанне і годна прэзентаваў у ААН суверэнную Беларусь. Але абыякавасць уладаў кампенсуецца народнымі прызнаннем і любоўю -- што можна было пабачыць на вечарыне, прысвечанай 75-годдзю паэта. Юбіляр і аўтар словаў "Калыханкі", вядомых кожнаму беларусу.

Менш у 50 разоў

15.09.2011
Менш у 50 разоў Амаль у пяцьдзясят разоў скараціўся ўвоз аўтамабіляў у нашую краіну пасля 1 ліпеня. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні дзяржаўнага Мытнага камітэту Сяргей Барысюк. За ліпень і жнівень, пасля таго, як Беларусь павысіла мыта на ўвоз аўтамабіляў да ўзроўню ставак Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам, у нашую краіну прывезлі ўсяго толькі каля 5000 аўтамабіляў. Для параўнання: у 2010 г. у Беларусь увезлі каля 200 000 легкавых і камерцыйных аўтаў. За першае паўгоддзе 2011 г. гэтая лічба склала рэкордныя 250 000.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]