Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Андрэй Пачобут пра касацыю

20.09.2011
Андрэй Пачобут пра касацыю 20 верасьня суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Пачобута

Латвія: гонкі на "Волгах"

20.09.2011
Латвія: гонкі на Волгах На Бікерніекскай трасе ў Рызе адбыліся гонкі на кубак "Янтарная Волга 2011". У заездах удзельнічала два дзесяткі аўтамабіляў ГАЗ-24 "Волга", сярод якіх цалкам камфортна сябе адчувада і больш сталая мадэль - ГАЗ-21.

Танкі і артылерыя ля Сырта

20.09.2011
Танкі і артылерыя ля Сырта Прыхільнікі лівійскай Нацыянальнай пераходнай рады маюць намер у бліжэйшы час узяць пад кантроль родны горад Кадафі. Дзеля гэтага да Сірту сцгваецца танкі ды цяджкая артылерыя.

Маковіч: Гэта ўнікальны аб'ект

20.09.2011
Маковіч: Гэта ўнікальны аб'ект "Замянілі ашалёўку млыну, крыжавіну, што месціцца на гарызантальным вале, прасякнулі біясептыкам усе дэталі, пераважна крылы. Гэты абект дастаткова дарагі, каб захоўваць яго ў добрым стане, але ж і ўнікальны. Гэта адзіны ў краіне старажытны млын, які захаваўся, працуе, на якім можна малоць муку", -- распавёў працаўнік музею Мікалай Маковіч.

Багель пра рэканструкцыю млыну

20.09.2011
Багель пра рэканструкцыю млыну "Гэта была планавая рэканструкцыя, мы працавалі над гэтым цягам двух-трох гадоў, сродкаў не хапала, бо гэта дарагая рэканструкцыя. Увесь унутраны механізм млыну разбіраўся і збіраўся нанова. На сёння ўсё гэта ў сабраным выглядзе круціцца і працуе. Пакуль лопасці млыну затрыманыя, мы даем магчымасць зайсці людзям усярэдзіну, пабачыць увесь механізм. А ўжо калі яны пачнуць круціцца, згодна з тэхнікаю бяспекі мы ўсярэдзіну нікога пусціць не зможам. Таму пакуль ёсць магчымасць, трэба з яе скарыстацца", -- гаворыць Святлана.

Пачобут: Суд быў фармальнасцю

20.09.2011
Пачобут: Суд быў фармальнасцю Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйнай скаргі карэспандэнта польскай "Газэты Выборчай" Андрэя Пачобута на вырак Ленінскага суда Горадні. 5 ліпеня суд прызнаў журналіста вінаватым на падставе ч. 1 арт. 367 (паклёп на прэзідэнта) Крымінальнага кодэксу за шэраг артыкулаў з крытыкаю ўладаў. Пачобута асудзілі на 3 гады зняволення з адтэрмінаваннем на 2 гады. Судовы працэс быў закрыты.

Карбалеві: Кітайскі крэдыт - не тое што патрэбна Менску

20.09.2011
Карбалеві: Кітайскі крэдыт - не тое што патрэбна Менску Атрыманне льготнага крэдыту ад Кітаю на $ 1 млрд, на думку эксперта, таксама не дапаможа змяніць сітуацыю, бо падобныя крэдыты, на думку Валера Карбалевіча, больш выгадныя Кітаю, чымся Беларусі. Фактычна афіцыйны Менск пазычае ў Кітаю грошы, каб аплаціць імі матэрыялы кітайскай вытворчасці ды працу кітайскіх працаўнікоў. "Улады Беларусі хочуць, каб быў крэдыт, якім зможа распараджацца ўрад, які можна пералічыць на рахунак Нацбанку і коштам якога можна папоўніць золата-валютныя рэзервы. Але такіх крэдытаў Кітай не дае", -- падкрэсліў палітолаг.

Карбалевіч пра кітайскі крэдыт

20.09.2011
Карбалевіч пра кітайскі крэдыт Атрыманне льготнага крэдыту ад Кітаю на $ 1 млрд, на думку эксперта, таксама не дапаможа змяніць сітуацыю, бо падобныя крэдыты, на думку Валера Карбалевіча, больш выгадныя Кітаю, чымся Беларусі. Фактычна афіцыйны Менск пазычае ў Кітаю грошы, каб аплаціць імі матэрыялы кітайскай вытворчасці ды працу кітайскіх працаўнікоў. "Улады Беларусі хочуць, каб быў крэдыт, якім зможа распараджацца ўрад, які можна пералічыць на рахунак Нацбанку і коштам якога можна папоўніць золата-валютныя рэзервы. Але такіх крэдытаў Кітай не дае", -- падкрэсліў палітолаг.

Карбалевіч: Беларусь засталаася без хаўруснікаў

20.09.2011
Карбалевіч: Беларусь засталаася без хаўруснікаў "Краіна апынулася без падтрымкі. Калі напрыклад Грэцыі дае Еўрапейскі звяз грошы, то Беларусі не даюць грошаў нават бліжэйшыя хаўруснікі. Расея праз Антыкрызісны фонд выдзяляе 3 млрд на тры гады і тое пад пэўныя умовы. Гэтага мала. Гэта - каб не памерці" - падкрэсліў эксперт.

Карбалевіч: Беларусь засталася без хаўруснікаў

20.09.2011
Карбалевіч: Беларусь засталася без хаўруснікаў "Краіна апынулася без падтрымкі. Калі напрыклад Грэцыі дае Еўрапейскі звяз грошы, то Беларусі не даюць грошаў нават бліжэйшыя хаўруснікі. Расея праз Антыкрызісны фонд выдзяляе 3 млрд на тры гады і тое пад пэўныя умовы. Гэтага мала. Гэта - каб не памерці" - падкрэсліў эксперт.

Еўрапейскі пазл у Менску

19.09.2011
Еўрапейскі пазл у Менску Насычаную арт-восень для 10 сталіцаў свету (сярод якіх, безумоўна, і Менск) падрыхтавала нашая заходняя суседка -- Польшча -- з нагоды яе цяперашняга старшынства ў Еўразвязе. Адною з 400 запланаваных імпрэзаў сталася творчая майстэрня сучаснага рамяства. Яе ўдзельнікі змаглі не толькі выявіць свае таленты, але і зрабіць унёсак у міжнародны мастацкі твор. Як прызнаецца пенсіянерка Ганна Хваль, ніткаю ды іголкаю ў сваім жыцці яна карысталася рэдка. Але трапіўшы ў культурную майстэрню, натхнілася -- і з дапамогаю адмыслоўцаў пашыла сукенку.

Новае жыццё "Дудутак"

19.09.2011
Новае жыццё Дудутак Хоць яшчэ шмат што ў «Дудутках» нагадвае пра нядаўняе змаганне за жыццё ўнікальнага беларускага музею, культурніцкі комплекс зноў адчыняе брамы для сваіх аматараў. Ужо цяпер іхнае вока можа пацешыць стары млын, які атрымаў другое жыццё пасля грунтоўнай рэканструкцыі. СВЯТЛАНА БАГЕЛЬ, ПРАЦАЎНІЦА МУЗЕЮ: «Мы замянілі ашалёўку. Уся канструкцыя ўсярэдзіне захавалася. Гэта канструкцыя 1905 года. Усе дэталі ды механізмы засталіся драўляныя». Аднак не толькі ў гэтым унікальнасць помніка даўніны.

Хто распальвае канфлікт?

19.09.2011
Хто распальвае канфлікт? Польская амбасада выступіла з абвяржэннем пададзенай беларускім дзяржаўным тэлебачаннем інфармацыі пра тое, што палякі прыцясняюць беларускую нацыянальную меншасць. Напярэдадні пра ціск і прымусовы перавод беларускага культурніцкага цэнтру з Беластоку ў Варшаву заявіў вядоўца праграмы «У цэнтры ўвагі» Першага каналу БТ. У польскай амбасадзе інфармацыю палічылі некарэктнаю, бо афіцыйна Менск без праблемаў пагадзіўся на адкрыццё цэнтру ў Варшаве, і ўсе нюансы дакументальна абумоўленыя. ЛЕШЭК ШЭРЭПКА, АМБАСАДАР ПОЛЬШЧЫ Ў БЕЛАРУСІ: «Я маю праект гэтага пагаднення, і там сказана, што Польшча адкрывае Польскі інстытут у Менску, Беларусь адкрывае культурны цэнтр у Варшаве.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]