Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

ААН падазрае Беларусь

15.09.2011
ААН падазрае Беларусь У Арганізацыі Абяднаных Нацыяў падазраюць, што Беларусь парушыла забарону Рады Бяспекі ААН і выступала пасярэднікам у экспарце ў Іран расейскага абсталявання дзеля стварэння балістычных ракетаў і ядравай энергетыкі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Ройтэрз" са спасылкаю на ананімныя крыніцы ў асяроддзі заходніх дыпламатаў. Міністэрства замежных справаў Беларусі гэтую інфармацыю рашуча абвяргае. АНДРЭЙ САВІНЫХ, ПРЭС-САКРАТАР МЗС РБ: "Беларусь заўсёды вельмі адказна ставіцца да рашэнняў Рады бяспекі ААН і ніколі не парушала дзейных санкцыяў.

Добра, але мала

15.09.2011
Добра, але мала Што думаюць пра вызваленне палітвязняў тыя, хто актыўна заклікаў улады Беларусі да гэтага кроку? Захад прывітаў вызваленне палітычных актывістаў, але гневу на...

На волі!

15.09.2011
На волі! Кветкі, торт, абдымкі ды апладысменты -- гэта не святкаванне дня народзінаў. На чыгуначным вакзале сустракаюць былых палітвязняў. АЛЯКСАНДР АТРОШЧАНКАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Дзякуй тым палітыкам, якія захавалі прынцыповасць і не паслухалі гандляроў людзьмі. Дзякуй тым, хто працягваў змагацца за свабодную Беларусь". За Беларусь, свабодную і незалежную, яны і трапілі за краты. Пазнаць нядаўніх зэкаў лёгка -- схуднелы твар ды стома ў вачах. Мікіта Ліхавід -- адзін з тых, каму было найцяжэй. У Наваполацкай калоніі ён правёў у карцары агулам 81 дзень.

Рамаданоўскі пра біяметрычныя пашпарты ў Расеі

15.09.2011
Рамаданоўскі пра біяметрычныя пашпарты ў Расеі Расея пераходзіць на біяметрычныя пашпарты 15 верасня ў Менску адбылося паседжанне Каардынацыйнай рады кіраўнікоў кампетэнтных органаў дзяржаваў-чальцоў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Разглядалі пытанні барацьбы з незаконнаю міграцыяй. На паседжанні абмяркоўвалі вынікі першага этапу аператыўна-прафілактычных акцыяў "Нелегал", якія адбываюцца ў межах АДКБ і скіраваныя супраць незаконнай міграцыі, а таксама гандлю людзьмі. Дырэктар Федэральнай міграцыйнай службы Расеі Канстанцін Рамаданоўскі распавёў журналістам, што ўзор біяметрычнага расейскага пашпарта зявіцца ўжо сёлета.

Алег Воўчак пра памылку пракурора на судзе

15.09.2011
Алег Воўчак пра памылку пракурора на судзе Памылка пракурора: Выбух адбыўся 11 жніўня На судовым працэсе ў справе тэракту ў менскім метро шмат блытаніны, кажа праваабаронца Алег Волчак, які выйшаў з залы суда. Слуханні распачаліся 15 верасня ў сталічным Доме правасуддзя. Праваабаронцу здзівіў зварот першага намесніка старшыні Вярхоўнага Суда Беларусі Аляксандра Федарцова да ўсіх прысутных на працэсе: устрымацца ад публічных каментароў пра ход справы. Шматлікія пацярпелыя, дарэчы, прыслухаліся да гэтай рэкамендацыі. Сярод іх -- маці загінулага ў тэракце 22-гадовага Сяргея.

Балыкін: Усю сваю гісторыю рубель толькі падаў

15.09.2011
Балыкін: Усю сваю гісторыю рубель толькі падаў "За ўсю гісторыю існавання беларускага рубля, яшчэ з тых часоў, калі там былі намаляваныя трусы, вавёркі і іншыя жывёліны, ён падаў і падаў. Калі ўлічыць дзве дэнамінацыі, то сёння камерцыйны курс беларускага рубля складае 86 млн рублёў за 1 долар ЗША" - падкрэслівае эксперт. Эканаміст называе такі курс "катастрафічным". "Для аптымізму я не бачу падставаў. З такімі паказчыкамі наш вярхоўны галоўнакамандуючы павінны застраліцца з табельнай зброі" - дадаў Сяргей Балыкін.

Абвінавачаныя ў тэракце ў зале суда

15.09.2011
Абвінавачаныя ў тэракце ў зале суда Абвінаваўца: Тэрарыст актывізаваўся пасля дактыласкапіі Каб зачытаць абвінавачанне падазраванаму ў здзяйсненні тэракту ў менскім метро Дзмітрыю Канавалаву, спатрэбілася 1,5 гадзіны. Сёння ў судзе разглядаецца справа аб тэракце ў менскім метро 11 красавіка. Як паведаміў намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук, Дзмітрый Канавалаў абвінавачваецца ў чатырох актах тэрарызму, учыненых у 2005--2011 гг., а таксама ў выбухах і падпалах ў перыяд з 2002 да 2004 г. у Віцебску. Паводле Стука, рыхтаванне да тэракту ў Менску 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая" Канавалаў пачаў у ліпені 2010-га.

Суд па мінскіх выбухах / Terrorism Trial in Minsk

15.09.2011
Суд па мінскіх выбухах / Terrorism Trial in Minsk Суд па тэракце: Канавалаў прызнаў віну за выбух у Мінскім метро 11 красавіка і за выбух у ноч з 3 на 4 Ліпеня на праспекце пераможцаў. Кавалёў большую частку абвінавачанняў не прызнаў. / Two men (Konovalov - left in the picture, and Kovalev - right) charged with bombing Minsk subway went on trial in Minsk today. Konovalov pleaded guilty of bombing Minsk subway on April 11, 2011 and organizing the explosion in Minsk on July 3, 2008. Kovalev denied charges of conspiring with Konovalov.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]