Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Блізкая далёкая Вільня

14.09.2011
Блізкая далёкая Вільня Эстонія выступіла з рэзкаю крытыкаю парушэння правоў чалавека ў Беларусі ды заклікала афіцыйны Менск неадкладна выпусціць усіх палітвязняў. Пры гэтым балцкія краіны не заўсёды мелі ясную і паслядоўную пазіцыю датычна сітуацыі ў нашай краіне. Заява Эстоніі прагучала на наступны дзень пасля таго, як прэзідэнт Літвы жорстка скрытыкавала беларускую апазіцыю. Словы Далі Грыбайскайце выклікалі шырокую рэакцыю ейных суайчыннікаў. Мова такога блізкага для Беларусі суседа часам няясная нават у перакладзе.

"Еўранест" без Беларусі

14.09.2011
Еўранест без Беларусі "Еўранэст" стартаваў без удзелу Беларусі. Першае двухдзённае паседжанне Парламенцкай асамблеі распачалося сёння ў Страсбуры. У сесіі бяруць удзел шэсцьдзесят дэпутатаў Еўрапарламенту і па дзесяць прадстаўнікоў краінаў-удзельніц праграмы Еўразвязу "Усходняе партнёрства". Менавіта з-за "беларускага пытання" праца "Еўранэсту" адклалася больш як на год. У Еўразвязе разважалі над варыянтамі ўдзелу ў працы арганізацыі нароўні прадстаўнікоў афіцыйнага Менску і апазіцыі.

Міхалок супраць Лукашэнкі

14.09.2011
Міхалок супраць Лукашэнкі Хітом беларускага ды расейскамоўнага сеціва стала інтэрвю лідара гурта "Ляпіс Трубяцкой" расейскаму Першаму інтэрнэт-тэлебачанню, у якім Сяргей Міхалок даў жорсткія ацэнкі кіраўніку Беларусі. СЯРГЕЙ МІХАЛОК, ЛІДАР ГУРТА «ЛЯПІС ТРУБЯЦКОЙ»: "Гэта чалавек, які давёў краіну да мяжы. Асноўнае яго пачварнае злачынства ў тым, што ён правёў рубікон паміж беларусамі. А гэта не ўдавалася нікому. Ёсць людзі, якія цяпер ужо адзін аднога ненавідзяць. Гэта адбылося дзякуючы Лукашэнку.

Сацсеткі возьмуць пад кантроль?

14.09.2011
Сацсеткі возьмуць пад кантроль? Генпракуроры Саюзу Незалежных Дзяржаваў хочуць кантраляваць інтэрнэт. Прынамсі, некаторыя з іх казалі пра гэта ў Менску падчас паседжання Каардынацыйнай рады генпракурораў краінаў СНД. Асхат Даўлбаеў падзяліўся досведам Казахстану, дзе ўжо закрылі дзясяткі сайтаў. Ягоны беларускі калега Рыгор Васілевіч прапанаваў вывесці ініцыятыву больш шчыльнага кантролю сеціва на ўзровень Арганізацыі Абяднаных Нацыяў. РЫГОР ВАСІЛЕВІЧ, ГЕНПРАКУРОР БЕЛАРУСІ: "Практыка публікацыяў у інтэрнэце рознага роду артыкулаў абражальнага, паклёпніцкага характару, рознага віду інсінуацыяў, тым больш падбухторвання да парушэння заканадаўства -- усё гэта абумоўлівае неабходнасць рыхтаваць адпаведны міжнародны дакумент, дамову, якая б упарадкавала карыстанне інтэрнэтам".

Паліва + 3 %

14.09.2011
Паліва + 3 % Чарговыя тры адсоткі! Сёння "Белнафтахім" павысіў цэны на паліва. Гэта ўжо сёмае падаражанне з пачатку года. Як тлумачаць у канцэрне, на мэце -- паэтапнае ўраўноўванне коштаў у краінах Мытнага саюзу. У выніку ад сёння бензін "Нармаль-80" каштуе 4380 рублёў. АІ-92 -- 4590. АІ-95 -- 4950. Дызельнае паліва -- 4860 рублёў. Папярэднія падаражанні неаднойчы выклікалі стыхійныя акцыі пратэсту, але гэтым разам актывісты руху аўтааматараў адзначаюць адсутнасць пратэставых настрояў. Пацвердзілі гэта і апытаныя намі кіроўцы.

Стаўка рэфінансавання -- 30 %

14.09.2011
Стаўка рэфінансавання -- 30 % І яшчэ адна фінансавая захада ад Нацыянальнага банку адабецца на нашых кішэнях. З сённяшняга дня стаўка рэфінансавання складае ўжо 30 %. Падвышэнне сталася ўжо дзевятым цягам года. Першы раз сёлета Нацбанк падвысіў стаўку рэфінансавання з 10,5 % да 12 % у сакавіку, а ўжо ў чэрвені яна сягнула найвышэйшых у Еўропе 16 %. Аднак пасля гэтага рэкорд быў пабіты ўжо некалькі разоў. На думку эканамістаў, і цяперашнія 30 % -- не мяжа: стаўка рэфінансавання мае быць большая за рост інфляцыі. Апошняя ж, паводле афіцыйных звестак, склала па выніках няпоўных 9 месяцаў года амаль 60 %.

Прыступ гуманізму

14.09.2011
Прыступ гуманізму Яны чакаюць і канчаткова павераць у цуд толькі тады, калі абдымуць сваіх блізкіх. На момант рыхтавання матэрыялу сталіся вядомыя імёны прынамсі шасці памілаваных. Гэта Павал Вінаградаў, Аляксандр Класкоўскі, Уладзімір Лобан, Дзмітрый Новік, Аляксандр Малчанаў ды Фёдар Мірзаянаў. СЯРГЕЙ АНІСЬКА, ДЗЯДЗЬКА ФЁДАРА МІРЗАЯНАВА: "Спадар Лукашэнка зараз зноўку вырашыў згуляць у "палітыку каромысла" паміж Расеяй ды Еўропаю. Але гэта яго справы, хай гуляецца, у што захоча -- дагуляецца. Мне, напрыклад, важнае толькі адно: што мой пляменнік будзе сёння дома".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]