прапанова Ураду пакуль не зацверджаная Аляксандрам Лукашэнкам. "У Беларусі вельмі моцнае будаўнічае лоббі, у тым ліку ў Адміністрацыі прэзідэнта, ёсць ягоны япрадстаўнікі срод тых людзей, што маюць доступ да Аляксандр Лукашэнкі, таму яшчэ не факт, што будзе прынятая пастанова і не факт што яна будзе рэалізоўвацца" - пакдрэсіў эканаміст.
Жывёліны ж шукаюць корму для сябе ў розных месцах -- у тым ліку і ў фермерскіх садах. Сёлета ў Еўропе надзвычай багаты ўраджай яблыкаў, пакаштаваць смачныя плады якіх вырашыў шведскі лось, -- ды праз гэта трапіў у нязвыклыя прыгоды. Частуючыся забрадзілымі яблыкамі, малады лось захмялеў. А калі паспрабаваў дастаць з дрэва яшчэ ласунку, паслізнуўся і захраснуў на яблыні. На роспачны лямант пянай жывёліны збегліся жыхары вёскі ды выклікалі ратаўнікоў. Супольнымі высілкамі, спілаваўшы галіны яблыні, лася ўдалося вызваліць з палону.
Творы слыннага польскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі Чэслава Мілаша загучалі па-беларуску. У Менску на Міжнародным фестывалі "Вялікае Княства паэзіі", прысвечаным стагоддзю творцы, былі прэзентаваныя аўдыёкніга і чатырохтомны збор твораў у перакладзе на беларускую мову. Імпрэза сабрала не толькі літаратурны свет Беларусі, але і паэтаў замежжа ды музыкаў, што спявалі песні на словы Чэслава Мілаша. Мала хто з польскіх творцаў мае ў Беларусі прызнанне, параўнальнае з любоўю да Чэслава Мілаша.
Маладой сямі Пыжыкаў чатыры гады. З маленькаю дачкою Радаю бацькі жывуць у Менску -- у арандаванай кватэры. СЯРГЕЙ ПЫЖЫК, БАЦЬКА, АРАНДАТАР ЖЫТЛА: "Адразу пасля вяселля мы сталі на чаргу ў надзеі, што атрымаем ільготны крэдыт і пабудуем жытло. Хоць нам адразу сказалі, што гэта станецца не раней чым праз дваццаць гадоў... Але мы спадзяваліся". Спадзяваліся таксама атрымаць ільготны крэдыт на будаўніцтва дому за горадам. Сталі на чаргу ў сельсавеце Азярыцкай Слабады. Планы на будучыню здаваліся рэальнымі.
На вечар памяці хакеістаў "Лакаматыву" ў "Менск-Арэне", што адбыўся напярэдадні, прыйшлі тысячы прыхільнікаў слыннай каманды. Прыбыў на імпрэзу і прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Колем. Не адпаведнае сітуацыі ўбранне абодвух Лукашэнкаў выклікала ў грамадстве нямала негатыўных каментароў. Канькі, клюшка ды малы сын з аналагічнымі атрыбутамі. Гэткаю была эксцэнтрычная амуніцыя кіраўніка краіны для жалобнай акцыі. На ўчорашнім вечары памяці гульцоў "Лакаматыву" толькі прамова кіраўніка краіны выглядала да месца.
Лайнеру Як-42, што пацярпеў крушэнне пад Яраслаўлем, не хапіла хуткасці для разгону на паласе. Такую версію катастрофы агучыў намеснік міністра транспарту Расеі Валерый Акулаў. І сёння ж Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт апублікаваў папярэднія звесткі з бартавых прыладаў самалёту. Паводле іх, рухавікі на момант аварыі былі ў працоўным стане. Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт, які праводзіць тэхнічнае расследаванне крушэння лайнеру, зможа назваць папярэднія прычыны трагедыі ўжо праз тры-чатыры дні. Пра гэта паведаміў кіраўнік следчага камітэту Расеі ў Яраслаўскай вобласці Алег Ліпатаў.
Інфляцыя бе чарговыя рэкорды. Нацыянальны статыстычны камітэт падзяліўся новымі звесткамі. У жніўні кошты ў параўнанні з ліпенем выраслі амаль на 9 %. Ад пачатку ж года інфляцыя склала 53,6 %. Найхутчэй даражэюць харчы. Сёлета некаторыя прадукты падаражэлі нават больш як на 100 %. Лідарамі ў спісе застаюцца алей, гарбата, рыба, садавіна, крупы і мяса. Пры гэтым ранейшыя прагнозы эканамістаў пра новае павышэнне коштаў працягваюць спраўджвацца. На 20 % больш ад сёння прыйдзецца плаціць за цукар. Да таго ж чарговы раз можа падаражэць праезд у гарадскім транспарце ва ўсёй Беларусі.
Пра Міжнародны валютны фонд, Захад ды апазіцыю... Аляксандр Лукашэнка ў сённяшняй размове з журналістамі быў шчодры на выказванні. Паспеў прэзідэнт і абвергнуць самога сябе ў пытанні магчымага ўжывання войскаў Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі падчас унутрыпалітычных канфліктаў. 30 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Фронтам на нас ніхто не пойдзе, а вось здзейсніць канстытуцыйны пераварот рукі свярбяць шмат у каго". Тады, падчас сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам, прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што паразуменне ў справе магчымага ўжывання калектыўных войскаў пры пагрозе канстытуцыйнага перавароту было б прагрэсам.