Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Антусевіч: Як бараніцца, калі не працягваюць кантракт

13.09.2011
Антусевіч: Як бараніцца, калі не працягваюць кантракт Пасля прэзідэнцкіх выбараў мінула болей за дзевяць месяцаў, але тых, хто падтрымліваў апазіцыйных кандыдатаў, працягваюць звальняць. У малодшага навуковага супрацоўніка Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музею Таццяны Касатай кантракт сканчаецца 23 верасня. Дырэктар Юрый Кітурка яшчэ паўтара месяца таму папярэдзіў, што дамовы не працягнуць і прапанаваў напісаць заяву аб звальненні на ўласнае жаданне. Таццяна зрабіла гэта, бо за непадпарадкаванне абяцалі "артыкул". Сама яна, як і калегі, мяркуе: справа мае палітычнае афарбаванне.

Ахмед Білалаў пра курорты ля Чэчні

13.09.2011
Ахмед Білалаў пра курорты ля Чэчні Побач з Чэчнёю паўстануць гарналыжныя курорты Расея плануе інвеставаць у будаўніцтва $ 20 млрд. Мэта -- стварыць новыя працоўныя месцы і развіваць эканоміку на Паўночным Каўказе, дзе краіна збіраецца правесці зімовую Алімпіяду 2014 г. Будаўніцтва распачалося ў раёне Архызу (Карачаева-Чаркесія), прыкладна за 300 км на захад ад Чэчні. Тут маюць паўстаць адзінаццаць гатэляў, якія, паводле планаў, забяспечаць візіт 500 000 турыстаў на год. Праект рэкламуюць як найбуйнейшую турыстычную інфраструктуру краіны з сотнямі кіламетраў лыжных трасаў.

Будоўля ў раёне Архызу

13.09.2011
Будоўля ў раёне Архызу Побач з Чэчнёю паўстануць гарналыжныя курорты Расея плануе інвеставаць у будаўніцтва $ 20 млрд. Мэта -- стварыць новыя працоўныя месцы і развіваць эканоміку на Паўночным Каўказе, дзе краіна збіраецца правесці зімовую Алімпіяду 2014 г. Будаўніцтва распачалося ў раёне Архызу (Карачаева-Чаркесія), прыкладна за 300 км на захад ад Чэчні. Тут маюць паўстаць адзінаццаць гатэляў, якія, паводле планаў, забяспечаць візіт 500 000 турыстаў на год. Праект рэкламуюць як найбуйнейшую турыстычную інфраструктуру краіны з сотнямі кіламетраў лыжных трасаў.

«Міс Ангола» здабыла тытул «Міс Сусвет»

13.09.2011
«Міс Ангола» здабыла тытул «Міс Сусвет» У фінале конкурсу за тытул "Міс Сусвет" змагаліся прыгажуні з Кітаю, Філіпінаў, ЗША, Анголы і Бразіліі. Агулам у конкурсе бралі удзел 89 жанчын, але пашанцавала толькі адной.

«Скрасці за 60 секундаў» па-аўстралійску

13.09.2011
«Скрасці за 60 секундаў» па-аўстралійску Малады мужчына скраў аўтамабіль ды спрабаваў адарвацца ад праваахоўнікаў. Падчас уцёкаў ён не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў агароджу, у выніку ў аўтамабіля адвалілася пярэдняе кола. Аднак злачынца і не думаў кідаць аўта. На відэа таксама відаць, як з-пад дна "Поршэ" шуганула полымя. Урэшце машыну развярнула і выкінула на газон. Тады згоншчык спрабаваў уцячы на сваіх дваіх. Неўзабаве ён дабег да мінівэну і паспрабаваў уцячы на ім, аднак у гэты момант падаспелі паліцыянты.

"Валютныя чаканні" - апытанне "Белсату"

13.09.2011
Валютныя чаканні - апытанне Белсату З якімі настроямі беларусы чакаюць дня, калі Нацбанк "адпусціць" курс беларускага рубля? Ці зявіцца пасля гэтага валюта ў абменных пунктах? Журналісты "Белсату" распыталі мінакоў пра "валютныя чаканні". "Калі шчыра, то я не магу ўявіць што валюта зявіцца. З іншага боку, калі Лукашэнка абяцае, то па ідэі валют павінна зявіцца. Але - "па ідэі", - скептычна падкрэслівае адзін з апытаных. - Я думаю, курс будзе такі як цяпер на "чорным рынку". "А ў той раз ён долар зявіўся? І цяпер не зявіцца" - пагаджаецца другі рэспандэнт.

Чалы пра курс долара

13.09.2011
Чалы пра курс долара "Спадзяюся, эканамічная логіка пераможа і курс будзе рынкавым. Ён мае быць блізкі да таго, які па-аза воляю эканамічных уладаў знайшоў "чорны рынак" - а менавіта каля 6 500 рублёў, можа -- 7 000, з улікам накопленай інфляцыі" - лічыць фінансавы аналітык Сяргей Чалы. На ягоную думку, курс долара вышэйшы за гэтыя лічбы -- неабаснаваны.

Сабакі-летуны

12.09.2011
Сабакі-летуны У чэшскім Німбурку праходзіць пяты адкрыты чэмпіянат па фрызбі. Роля людзей у спаборніцтвах зводзіцца толькі да падкідвання талерак. Сапраўдныя ж героі тут маюць чатыры лапы і хвост. Ды ўмеюць лятаць. Сёлетні чэмпіянат па догі-фрызбі -- пяты з ліку і першы з міжнародным статусам. Акрамя гаспадароў, сваё майстэрства паказвалі госці з Нямеччыны, Польшчы ды Славаччыны. На думку арганізатараў, чым больш удзельнікаў, тым больш новых ідэяў, трукаў ды папросту цудоўнага настрою. ЛУКА ШОНАВА, ПЕРАМОЖЦА «ДОГІ-ФРЫЗБІ-2011»: «Займацца фрызбі са сваім старэйшым сабакам мы пачалі яшчэ шэсць гадоў таму.

Егіпет па-ранеи?шаму адкрыты

12.09.2011
Егіпет па-ранеи?шаму адкрыты гіпецкія ўлады перадумалі ўзмацняць візавы рэжым з шэрагам краінаў, у тым ліку і Беларуссю. Паводле новых правілаў, індывідуальныя наведнікі краіны меліся б загадзя афармляць візы ў консульствах Егіпту. Прымусіла Каір адмовіцца ад гэтага кроку негатыўная міжнародная рэакцыя і боязь чарговых стратаў у турыстычнай галіне, якая і так пацярпела ў выніку хваляванняў. Нягледзячы на тое, што ўзмацненне візавага рэжыму не датычыла б турыстаў, што наведваюць краіну паводле пуцёвак ад тураператараў, а толькі тых, хто самастойна прыязджае на адпачынак, валодае нерухомасцю або жадае папрацаваць у Егіпце, ад новаўвядзення і так пацярпеў бы бюджэт ды імідж краіны.

У вузкім коле

12.09.2011
У вузкім коле Па знікненні савецкай імперыі беларусы атрымалі сваю дзяржаву -- з новымі сімваламі, войскам, урадам і нацыянальнаю ідэяй. Аднак суверэнітэт Беларусі, за які было заплачана тысячамі жыццяў палеглых у Курапатах і не толькі, дасюль не ўсе ацэньваюць як зяву заканамерную. МЕЧЫСЛАЎ ГРЫБ, СТАРШЫНЯ ВС (1994--1996): «Пэўным часам народ імкнуўся да незалежнасці, але таксама і выпадковасць была, бо я ўсе гэтыя падзеі звязваю з развалам Савецкага Саюзу». Удзельнікі канферэнцыі згадалі падзеі ды настроі апошніх дваццаці гадоў.

Гадавіна тэракту

12.09.2011
Гадавіна тэракту Тысячы імёнаў, тысячы жыццяў, якія ўжо ніхто не верне. Мінула дзесяць гадоў, але рана ўсцяж крывавіць. Успаміны пра хвілінаў, якія звычайнае жыццё амерыканцаў пераўтварылі ў пекла, усцяж свежыя. Асабліва для тых, хто страціў у World Trade Center сваіх блізкіх. ПІТЭР РЫЁЗ: "Гэта глыбокі боль, калі раптам губляеш кагосьці блізкага. Я думаю, што кожны, хто страціў, адчувае тое самае. Мы будзем сумаваць рэшту нашага жыцця". ЗАРЫЯДА РЫЁЗ: Мне заўсёды сумна. Яны заўсёды застануцца часткаю нас у нашых сэрцах.

Паи?шоу? з жыцця хакеіст Галімау?

12.09.2011
Паи?шоу? з жыцця хакеіст Галімау? Колькасць ахвяраў трагедыі ля Яраслаўля павялічылася да 44 чалавек. Хакеіст Аляксандр Галімаў, які перажыў авіякатастрофу, сканаў у маскоўскім шпіталі. Арганізм спартоўца быў цалкам знясілены барацьбою з распачатай ад апёкаў інтаксікацыяй. Такім чынам, у авіякатастрофе загінулі ўсе гульцы і трэнерскі склад хакейнай каманды "Лакаматыў". Пасля авіякатастрофы Аляксандра Галімава з апёкамі амаль дзевяноста адсоткаў паверхні цела даставілі ў яраслаўскі шпіталь. На наступны дзень яго перавезлі ў Маскву.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]