Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Абвінавачаных вязуць у суд

15.09.2011
Абвінавачаных вязуць у суд Абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў менскім метро прывязлі ў суд.

КПП на ўездзе ў Трыпалі

15.09.2011
КПП на ўездзе ў Трыпалі "Мы тут, каб арганізаваць рух і забяспечыць абарону прэзідэнту Францыі Нікаля Сарказі. Мы перакрылі ўсе шляхі, якія вядуць да гатэлю "Карынфія", гаворыць Мугамад аль-Адкар (Mohammad al-Adkar), ахоўнік камандавання кантрольна-прапускным пунктам каля гатэлю Карынфія, дзе лідары дзвюх краінаў будуць выступаць для медыяў.

Атрошчанкаў пра памілаванне і вызваленне

15.09.2011
Атрошчанкаў пра памілаванне і вызваленне "Пачынаючы з пятніцы звярталіся з просьбамі напісаць прашэнне аб памілаванні, -- паведаміў Аляксандр Атрошчанкаў. -- Натуральна, я сказаў адразу, што ні пры якіх умовах ніякіх прашэнняў пісаць не буду, вінаватым сябе не прызнаю, больш за тое, лічу, што такое прашэнне было б здрадаю ў дачыненні маіх таварышаў".

Ліхавід пра сваё вызваленне

15.09.2011
Ліхавід пра сваё вызваленне "Я правёў 81 содні ў штрафным ізалятары, -- заявіў Мікіта Ліхавід. — Я паказаў, што сядзець можна не так, як яны хочуць, а сядзець можна прыстойна".

Апытанне: менчукі пра справу аб тэракце

15.09.2011
Апытанне: менчукі пра справу аб тэракце Ад працэсу ў справе выбуху ў метро, які пачынаецца 15 верасня ў Вярхоўным судзе Беларусі, менчукі чакаюць праўды і справядлівасці. "Каб насамрэч разабраліся, вінаватыя яны ці невінаватыя, каб да нас данеслі ўсю праўду, і, па магчымасці, з розных крыніцаў", -- зазначылі двое маладых жыхароў Менску журналістам.

Вінаградава: Хлопцы не паддаліся

15.09.2011
Вінаградава: Хлопцы не паддаліся Паводле Святланы Вінаградавай, жонкі асуджанага пма справе 19 верасня Паўла Вінаградава, у суботу да вязняў прыязджалі невядомыя людзі, магчыма, супрацоўнікі КДБ ды ўгаворвалі палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні. "Яны таксама пагражалі рознымі непрыемнасцямі, у тым ліку штрафным ізалятарам, пазбаўленнем сустрэчаў і перапіскі, але я ведаю, што хлопцы не паддаліся" - дадала жонка асуджанага.

Аляксандр Атрошчанкаў на волі

15.09.2011
Аляксандр Атрошчанкаў на волі 14 верасня 2011 года Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 11 палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта Атрошчанкаў, Буланаў, Васілевіч, Вінаградаў, Класкоўскі, Ліхавід, Лобан, Малчанаў, Мірзаянаў, Новік, Федаркевіч. Першае інтэрвю Аляксандра Атрошчанка на волі.

Алег Федаркевіч на волі

15.09.2011
Алег Федаркевіч на волі 14 верасня 2011 года Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 11 палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта Атрошчанкаў, Буланаў, Васілевіч, Вінаградаў, Класкоўскі, Ліхавід, Лобан, Малчанаў, Мірзаянаў, Новік, Федаркевіч. Першае інтэрвю Алега Федаркевіча на волі.

Мікіта Ліхавід на волі

15.09.2011
Мікіта Ліхавід на волі 14 верасня 2011 года Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 11 палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта Атрошчанкаў, Буланаў, Васілевіч, Вінаградаў, Класкоўскі, Ліхавід, Лобан, Малчанаў, Мірзаянаў, Новік, Федаркевіч. Першае інтэрвю Мікіты Ліхавіда на волі.

Павел Вінаградаў на волі

15.09.2011
Павел Вінаградаў на волі 14 верасня 2011 года Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні яшчэ 11 палітвязняў, асуджаных за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня. Гэта Атрошчанкаў, Буланаў, Васілевіч, Вінаградаў, Класкоўскі, Ліхавід, Лобан, Малчанаў, Мірзаянаў, Новік, Федаркевіч. Першае інтэрвю Паўла Вінаградава на волі.

Мікіта Ліхавід: "Я не памёр, як ім хацелася"

15.09.2011
Мікіта Ліхавід: Я не памёр, як ім хацелася 14 верасьня з наваполацкай калёніі быў вызвалены 21-гадовы Мікіта Ліхавід, які падчас знаходжаньня за кратамі лічыў сябе незаконна асуджаным і ў знак пратэсту супраць свайго ўтрыманьня ў калёніі адмаўляўся выконваць унутраны турэмны распарадак, за што некалькі месяцаў адседзеў у карцэры.

Атрошчанкаў на волі: Усім дзякуй!

15.09.2011
Атрошчанкаў на волі: Усім дзякуй! Прэсавы сакратар кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава быў вызвалены 14 верасьня з калёніі "Віцьба-3". Аляксандар Атрошчанкаў быў адным з першы асуджаных за Плошчу -- пасьлявыбарчыя пратэсты 19 сьнежня 2010 году.

Класкоўскі: Са Статкевічам ў калёніі — 2 ахоўнікі

15.09.2011
Класкоўскі: Са Статкевічам ў калёніі — 2 ахоўнікі Аляксандар Класкоўскі — адзін з фігурантаў справы аб так званых масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году — са шклоўскай калёніі прыехаў да сямі ў Бялынічы ўвечары 14 верасьня. Там яго чакалі карэспандэнты "Радыё Свабода", каб узяць інтэрвію.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]