Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Заступілася за «жанчын-пакутніц»

12.09.2011
Заступілася за «жанчын-пакутніц» «У Беларусі назіраецца агрэсіўнае асяроддзе ў стаўленні да жанчын». Гучную заяву на прэс-канферэнцыі ў Менску зрабіла Людміла Пеціна, сустаршыня Жаночага незалежнага дэмакратычнага руху, дадаўшы, што такія адносіны «транслююцца зверху». ЛЮДМІЛА ПЕЦІНА, ЖАНОЧЫ НЕЗАЛЕЖНЫ ДЭМАКРАТЫЧНЫ РУХ: «Мне здаецца, што ўжо час узняць пытанні пра ролю першай асобы ў нашай дзяржаве. у кожнай краіне сямейны статус прэзідэнта -- гэта не прыватная справа, а дзяржаўная». Першую ж лэдзі краіны -- афіцыйную жонку прэзідэнта Галіну Лукашэнку, 17 гадоў практычна ізаляваную ад грамадства, -- лідарка жаночага руху назвала «палітычнаю пакутніцаю».

Кошт палітвязняў

12.09.2011
Кошт палітвязняў Залаты "еўрадождж" ў абмен на беларускі найкаштоўнейшы тавар -- палітычных вязняў. Старая гульня Аляксандра Лукашэнкі "ў нас тавар -- у вас купец", імаверна, ізноў у дзеянні. ВАЛЕР КАРБАЛЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "Апошнія падзеі сведчаць, што ўсё ж такі, падаецца, гандаль пачаўся. Гандаль пачаўся, і ўладам Беларусі ўдалося ўцягнуць Еўрапейскі Звяз у нейкі дыялог". Пра кошт пытання два мільярды еўраў выданню "Rzeczpospolita" стала вядома з крыніцаў у польскім Міністэрстве замежных справаў.

Аляксееў

12.09.2011
Аляксееў Памёр хакеіст, які ацалеў у авіякатастрофе панядзелак, 12 верасня 2011 Другога ацалелага - бортінжынера - перавялі ў звычайную палату. Ягонае жыццё - па-за небяспекаю. Хакеіст яраслаўскага "Лакаматыву" Аляксандр Галімаў выжыў пасля катастрофы самалёта Як-42 7 верасня ля Яраслаўлю, але памёр у панядзелак, 12 верасня, у маскоўскім НДІ імя Вішнеўскага. Лекары змагаліся за жыццё Галімава пяць дзён. У выніку катастрофы ён атрымаў да 90 % апёкаў цела. "Раніцаю 12 верасня, нягледзячы на тэрапію з выкарыстаннем усіх магчымых сучасных метадаў лячэння, у апёкавым цэнтры Інстытуту хірургіі імя А.

Усаў пра дыялог Лукашэнкі з апазіцыяй і Захадам

12.09.2011
Усаў пра дыялог Лукашэнкі з апазіцыяй і Захадам Лукашэнка -- Захаду: Не будзе дыялогу на нашых умовах -- пачнем рэпрэсіі Палітолаг Павал Усаў каментуе апошнія выказванні кіраўніка Беларусі -- сярод іншага і абвяржэнне ўласных словаў пра дыялог з апазіцыяй. Тым часам польская газета "Rzeczpospolita" са спасылкаю на ўласную крыніцу ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы сцвярджае: балгарскі міністр замежных справаў Нікалай Младэнаў паабяцаў Аляксандру Лукашэнку 2 млрд еўраў, калі той выпусціць усіх палітвязняў да канца гэтага года. "Улады хочуць паказаць: нягледзячы на тое, што некаторых вязняў адпусцілі, гэта не значыць, што рэжым увядзе нейкія палітычныя паслабленні.

Жалобная цырымонія ў Нью-Ёрку

11.09.2011
Жалобная цырымонія ў Нью-Ёрку Цэнтральнае месца ў жалобнай цырымоніі займае чытанне імёнаў усіх ахвяраў тэрактаў 11 верасня. Агулам у выніку тэрарыстычных атакаў у той дзень загінулі 2977 чалавек. Цырымонія таксама ўлучае хвіліны маўчання -- у час, калі самалёты ўрэзаліся ў хмарачосы, а будынкі абрынуліся.

Спартовы агляд

10.09.2011
Спартовы агляд НАЙПЕРШ СПАЧУВАННЕ І ДАПАМОГА Да гэтага часу, як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, аніводзін чалавек з тых 12--13 тысячаў, хто набыў білеты на матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж менскім "Дынама" і яраслаўскім "Лакаматывам", не звяртаўся ў касу з просьбаю вярнуць грошы. Такім чынам, увесь прыбытак ад продажу квіткоў ідзе сваякам ахвяраў жудаснай авіякатастрофы. У Яраслаўлі, дарэчы, каля 100 тысяч чалавек прыйшлі развітацца з загінулымі, а прэзідэнт клубу "Лакаматыў" Юрый Якаўлеў агучыў рашэнне не выстаўляць сёлета каманду ў рэгулярным сезоне КХЛ.

Агляд падзеяў замежжа

10.09.2011
Агляд падзеяў замежжа «ВЯЛІКАЯ ВАСЬМЁРКА» ДАПАМОЖА «Вялікая васьмёрка» дапаможа краінам арабскага свету... грашыма. За пашырэнне фінансавага падтрымання да 38 мільярдаў долараў выказаліся міністры фінансаў. Грошы пойдуць на развіццё дэмакратычных інстытутаў ды аднаўленне эканомікі. Тым часам пра спакой у рэгіёне казаць рана.

Апошні тэрмін

10.09.2011
Апошні тэрмін Прынцып змены ўлады прадэманстравалі сябры Партыі БНФ, скараціўшы колькасць тэрмінаў старшынёўства. Пры гэтым другі раз кіроўную пасаду заняў Аляксей Янукевіч. Што праўда, праз выбары на безальтэрнатыўнай аснове. Найстарэйшая беларускай апазіцыйная арганізацыя падводзіла сёння вынікі працы апошніх двух гадоў.

10 гадоў вайны з тэрорам

10.09.2011
10 гадоў вайны з тэрорам Узмоцнены нагляд у аэрапортах, шчыльная праверка дакументаў... дагэтуль нагадваюць пра самы страшны тэракт за ўсю гісторыю чалавецтва. Заўтра міне 10 гадоў, як у вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру і Пентагон урэзаліся самалёты, скрадзеныя баевікамі "Аль-Каіды".

Развітанне з «Лакаматывам»

10.09.2011
Развітанне з «Лакаматывам» У расейскім Яраслаўлі ў апошні шлях праводзілі гульцоў «Лакаматыва». Ва Успенскім саборы адбылося адпяванне дваццаці чатырох загінулых, там прысутнічалі толькі сваякі. Тым часам на грамадзянскую жалобу ў спорткомплексе, дзе гуляла каманда, сабраліся дзясяткі тысяч заўзятараў, калегі ды першыя асобы дзяржавы.

Згасла зорка беларускага хакею

10.09.2011
Згасла зорка беларускага хакею Вялікая трагедыя для сусветнага спорту, незаменная страта для беларускага хакею. Сёння ў Менску развіталіся з Русланам Салеем. Былы капітан Нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі загінуў у авіякатастрофе ля Яраслаўля. Жалобная цырымонія адбылася на лядовай арэне ў парку Горкага. Раней прыхільнікі прыходзілі сюды, каб пазаўзець за Руслана, а сёння разам з роднымі ды вядомымі ў свеце хакеістамі сабраліся, каб ушанаваць ягоную памяць.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]