Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

"Выбар Саннікава". Анонсу фільму

14.09.2011
Выбар Саннікава. Анонсу фільму Прэмера 14 верасня 2011 г. а 21:25. Пазней фільм будзе даступны на сайце тэлеканалу "Белсат" www.belsat.eu

Злотнікаў: Пазбегнуць падзення ўзроўню жыцця можна

14.09.2011
Злотнікаў: Пазбегнуць падзення ўзроўню жыцця можна "Я думаю, што ў аснове выдачы крэдыту на $ 1 млрд "Сбербанкам" ляжыць жаданне Расеі не даць разваліцца беларускай эканоміцы і не дазволіць празаходнім сілам усталяваць сваю ўладу. Гэтага Расея баіцца, і таму падтрымлівае нас, каб трымаліся на паверхні, каб не было сацыяльнага выбуху", -- кажа эканаміст Леанід Злотнікаў.

Някляеў: Чаму вы гэта робіце, спадарыня Грыбаўскайце?

14.09.2011
Някляеў: Чаму вы гэта робіце, спадарыня Грыбаўскайце? "Спадарыня Грыбаўскайце забівае клін не толькі паміж Літвою і Беларуссю, але і паміж беларускаю апазіцыяй ды Еўразвязам, паміж тымі краінамі, што ёй рэальна дапамагаюць. Вось тут я мушу задацца пытаннем: чаму вы гэты робіце, спадарыня Грыбаўскайце?" -- заявіў экс-кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Някляеў у інтэрвю тэлеканалу "Белсат".

Заслаўчане пра крызіс / Economic Crisis in a Small Town

14.09.2011
Заслаўчане пра крызіс / Economic Crisis in a Small Town Рэпартаж з рынка ў Заслаўі пра эканамічны крызіс. Як жывецца беларусам з новымі цэнамі? Ці вераць яны ў хуткае вырашэнне эканамічных праблем? І як разумеюць, што ж здарылася ў квітнеючай Беларусі?

Не толькі каштоўнае футра...

13.09.2011
Не толькі каштоўнае футра... Як паказвае еўрапейская практыка, жывёлагадоўля можа быць рэнтабельная ды нават болей -- прыбытковая. Акрамя традыцыйных кароў ды коней, фермерскаю спецыялізацыяй робяцца алені, страўсы, слімакі ды ламы. Нягледзячы на высокі кошт, экзатычная фаўна заваёўвае рынак. Лама -- гэта фактычна амерыканскі вярблюд. Толькі бязгорбы. Вынослівая жывёла, якая ў стане перанесці груз вагою 50 кілаграмаў на адлегласць да 25-ці кіламетраў. Швейцарская пенсіянерка Карын Юлінг разводзіць ламаў на сваёй ферме «для разнастайнасці».

Праца, альбо погляды

13.09.2011
Праца, альбо погляды Пра тое, што працоўны кантракт працягнуты не будзе, кіраўніцтва Гарадзенскага гістарычна-археалагічнага музею папярэдзіла Таццяну яшчэ паўтара месяца таму. ТАЦЦЯНА КАСАТАЯ, МАЛОДШЫ НАВУКОВЫ СУПРАЦОЎНІК: "Дырэктар сказаў: "Ты разумееш, у якой краіне мы жывем, і я проста не буду працягваць з табою кантракту". І ўсё. Тлумачэнняў не было". Але і без дадатковых тлумачэнняў Таццяна ведае, што менавіта не задавольвае адміністрацыю музею. ТАЦЦЯНА КАСАТАЯ, МАЛОДШЫ НАВУКОВЫ СУПРАЦОЎНІК: "Удзел у зборы за пераназыванне адной з вуліцаў у горадзе Горадні імем Васіля Быкава, ну і таксама падтрымання кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева".

Даля дала па апазіцыі

13.09.2011
Даля дала па апазіцыі Яшчэ напярэдадні апошніх выбараў прэзідэнта Беларусі Даля Грыбаўскайце нечакана наведала Менск. Літоўская лідарка пажадала Аляксандру Лукашэнку перамогі ды...

Кіберпрастора пад каўпаком

13.09.2011
Кіберпрастора пад каўпаком З манеўраў рэальных да віртуальных. Кантроль за правапарадкам у сацыяльных сетках мусіць стаць чарговаю прыступкаю ўзаемадапамогі ды супрацы краінаў, абяднаны...

Back in the USSR

13.09.2011
Back in the USSR Стаць акругамі Расеі -- з такім заклікам да Беларусі ды Украіны звярнула партыя Уладзіміра Жырыноўскага. Ідэю прапісалі ў праекце рэзалюцыі перадвыбарчага зезду ЛДПР. Паводле дакументу, Расея ўяўляе сабою "дзяржаву-гермарфрадыт " -- не да канца дэмакратычную і не цалкам свабодную. І ўтвораныя ёю формы садружнасці, такія, як СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, выглядаюць аналагічна. УЛАДЗІМІР ЖЫРЫНОЎСКІ, ВІЦЭ-СПІКЕР ДЗЯРЖДУМЫ РАСЕІ, ЛІДАР ЛДПР: «Спроба развіваць СНД, у ім АДКБ і далей ЕўрАзЭС, Мытны саюз, асобна саюзную дзяржаву Расеі і Беларусі, -- гэты кактэйль не будзе мець станоўчых вынікаў».

Кошты ўгoру

13.09.2011
Кошты ўгoру Паліва ізноў падаражэе, і здарыцца гэта ўжо заўтра. Пра гэта паведамляе інфармацыйная агенцыя "БелаПАН" са спасылкаю на ананімныя крыніцы ў нафтахімічнай галіне. Кошты ўздымуцца ў сярэднім на 3 %. Згодна з новымі коштамі, за літр А-92 давядзецца плаціць 4590 рублёў. Кошт 95-га бензіну складзе 4950, а дызельнага паліва -- 4860. У канцэрне «Белнафтахім» інфармацыю аб падаражанні зняпраўджваюць. Аднак выпадкі нечаканага падвышэння цэнаў былі і раней. З пачатку года нафтапрадукты даражэлі ўжо 6 разоў.

Крэдытныя чаканні

13.09.2011
Крэдытныя чаканні Расейскі "Сбербанк" гатовы даць беларускаму боку новы крэдыт. Як і іншыя паслявыбарчыя крэдыты Менску, новая пазыка афіцыйна ідзе "Беларуськалію". Аднак зразумела, што сапраўдны атрымальнік сродкаў -- урад Беларусі, які ўжо заявіў пра новы крэдыт як пра вырашаную справу. Афіцыйны расейскі бок пакуль сітуацыі не каментуе. Але аналітыкі схіляюцца да меркавання: грошы дадуць. ПАВЕЛ ЕМЯЛЬЯНЦАЎ, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК, МАСКВА: «Я мяркую, тут трэба глядзець не на сам "Беларуськалій", не на эканамічныя наступствы гэтага крэдыту, а хутчэй тут грае ролю палітыка».
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]