Руслан Салей. Родился 2 ноября 1974 года в Минске. Воспитанник минской хоккейной школы "Юность". Заслуженный мастер спорта. Участник Олимпийских игр в Нагано, Солт-Лейк-Сити и Ванкувере. В 1993-2011 годах выступал за национальную сборную Беларуси. В НХЛ провел 912 игр, набрал 204 (45+159) очка (по состоянию на 30 марта 2011 года). Финалист Кубка Стэнли (2003). Чемпион Беларуси (1993, 1994, 1995). Лучший хоккеист Беларуси (2003, 2004). Погиб 7 сентября 2011 года в авиакатастрофе.
Прадстаўнікі беларускіх незалежных медыяў па-ранейшаму зазнаюць моцны ціск ды кантроль з боку ўладаў. Рэдактарка сайту "Хартыя-97" Наталля Радзіна, якая сёння атрымала палітычны прытулак у Літве, прызналася, што ўпершыню за чатырнаццаць гадоў працы незалежнаю журналісткаю яна адчула сябе ў бяспецы. Адбылося гэта акурат у Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў. Якім жа быў гэты год для вольнага слова Беларусі? У выніку снежаньскіх падзеяў на Плошчы праз так званую "амерыканку" прайшлі не толькі экс-кандыдаты і палітычныя актывісты.
Расейскія войскі на тэрыторыі Беларусі ўлады бачыць гатовыя -- чаго не скажаш пра тэлеканалы. Ад сёння з беларускай медыяпрасторы канчаткова выціснулі папулярны канал ТНТ. У чэрвені ён знік з кабельных сетак, а цяпер стаў недаступны і ў інтэрнэце. ТНТ выключылі з сеткі трансляцыі інтэрнэт-тэлебачання "Шпаркі дамавік" і "ZALA". Афіцыйная прычына не працягваць кантракту -- высокія кошты на кантэнт. Але ў медыях гучаць меркаванні, што зусім не гэта было прычынаю фактычнай забароны ТНТ на тэрыторыі Беларусі.
Гарадзенцы вымушаныя ад сённяшняга дня больш плаціць за праезд у грамадскім транспарце. Жыхары іншых рэгіёнаў ездзяць паводле новых тарыфаў ужо некалькі дзён. Аднак хваля падаражання, падобна, толькі набірае моц. Паслугі старыя -- кошты новыя. Аддаваць 800 руб. за паездку ў транспарце сёння прызвычайваліся гарадзенцы. Неахвотна. ГАМЕЛЬЧУКІ: "Мяне гэта не здзіўляе, але засмучае ў некаторай ступені". "Ездзіць будзем усё роўна, але не ведаю, як будзем выжываць". "Мне амаль семдзесят гадоў, я вымушаная працаваць і ездзіць на працу штодня".