Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Гарачы палітычны сезон?

17.09.2011
Гарачы палітычны сезон? Пагаршэнне ўзроўню жыцця, рост коштаў ды змяншэнне заробкаў. І як вынік -- незадаволенасць у грамадстве. Акурат цяпер апазіцыйныя палітыкі рыхтуюцца да новага палітычнага сезону. Акцыя маўклівага пратэсту, ініцыяваная шараговымі беларусамі, вяртаецца ў найбліжэйшую серадУ. А праз тры тыдні адбудзецца Народны сход. Яго арганізоўваюць дэмакратычныя сілы краіны. Ці варта чакаць гарачай восені?

"Oktoberfest-2011". Без каментару

17.09.2011
Oktoberfest-2011. Без каментару Найбуйнейшы ды найвядомейшы піўны фестываль распачаўся ў Мюнхене. "Oktoberfest" распачынаецца 178-ы раз, але нягледзячы на падвышэнне коштаў на піва чакаецца аншлаг. Арганізатары спадзяюцца, што ў свяце возьмуць удзел каля 6 мільёнаў чалавек.

Пазняк: Беларусы мусяць выйсці ўсяго адзін раз

17.09.2011
Пазняк: Беларусы мусяць выйсці ўсяго адзін раз "Пагнаць дыктара можна. Але толькі тады, калі ўвесь народ абяднаецца. тады трэба выйсці, але толькі адзін раз. І гэта адзін раз павінен стаць канцом гэтага чалавека, які здзекуецца над Беларуссю, які давёў яе да такога стану" - заявіў Зянон Пазняк у інтэрвю тэлеканалу "Белсат".

Пазняк: Без незалежнасці мы былі б нікім

17.09.2011
Пазняк: Без незалежнасці мы былі б нікім "Ёсць такое меркаванне: незалежнасць здабылі, а шчасця -- не. Бо рэжым, які існуе ўжо 17 гадоў, нішчыць беларускую нацыю, здзекуецца над людзмі, хлусіць -- гаорвыць Зянон Пазняк. - Я павінны сказаць наступнае: шчасце ў нашых руках. Калі б мы не мелі незалежнасці, калі б мы не мелі нашага дома -- Беларусі, то мы былі б нікім, у нас не было б перспектывы, мы былі б "бамжамі".

Вецер Механічны пра ўзнагароды, партал і радыё

17.09.2011
Вецер Механічны пра ўзнагароды, партал і радыё "Тузін гітоў" запускае новы партал і марыць пра ўласнае радыё А вось найлепшых выканаўцаў сезону ўзнагародзілі ў рэжыме оф-лайн. 16 верасня стартаваў першы тур хіт-параду новага музычнага сезону партала "Тузін гітоў", а ў клубе "Графіці" прайшла канцэрт-цырымонія па выніках музычнага сезону--2011. Узнагароджанне найлепшых выканаўцаў сезону на "Тузіне гітоў" у рэжыме оф-лайн адбываецца ўпершыню за васьмігадовую гісторыю парталу. Паводле ўдзельнікаў праекту, да гэтай ідэі падштурхнула серыя паспяховых канцэртаў "Жывы Тузін (Unplugged)", якія штомесяц праводзяцца ў клубе "Графіці".

Крушэнне самалёту ў Невадзе

17.09.2011
Крушэнне самалёту ў Невадзе Як гэта было. Крушэнне самалёту ў ЗША: трое загінулых Як мінімум тры чалавекі загінулі ды больш за 50 былі параненыя ў выніку падзення самалёта ля гораду Рэно, штат Невада, ЗША. Легендарны знішчальнік "Р-51 Мустанг" часоў Другой сусветнай вайны зваліўся а 16:30 мясцовага часу падчас удзелу ў найбуйнейшых міжнародных авіягонках, калі самалёты спаборнічаюць на хуткасць, пралятаючы невысока над зямлёю. Сведкі трагедыі кажуць, што лятак амаль вертыкальна ўрэзаўся ў зямлю. Паводле звестак "Бі-Бі-Сі", 25 параненых застаюцца ў крытычным стане.

Планета з двума сонцамі

16.09.2011
Планета з двума сонцамі Планета з двума сонцамі -- гэта не фантазія пісьменнікаў, але навукова даказаны факт. Аднак, як высветлілі астраномы амерыканскага касмічнага агенцтва НАСА, два сонцы не гарантуюць удвая больш цяпла. Планету знайшлі з дапамогаю касмічнага тэлескопу "Kepler", які даследуе святло ажно 150 тысячаў зорак. Незвычайная планета атрымала назву "Kepler-16b". Яна месціцца за 200 светлавых гадоў ад Зямлі, напалову складаецца з газу, а таму няма спадзеву, што на планеце можа быць жыццё. Круціцца яна вакол дзвюх зорак, адна з якіх таксама абарачаецца вакол іншай.

"Сесія незалежнасці"

16.09.2011
Сесія незалежнасці "Сесія Незалежнасці" -- пад такою назваю выйшла чарговая публікацыя легендарнага заснавальніка Беларускага Народнага Фронту "Адраджэнне" Зянона Пазняка. Пераважная частка тых, хто прыйшоў сустрэцца з Зянонам Пазняком, не памятаюць падзеяў дваццацігадовай даўніны. Зрэшты, некаторыя з маладзёнаў самі кажуць... ІРЫНА: "Я раўналетка незалежнасці. Мне хацелася б даведацца больш пра час, калі я расла. Калі дзеці ды ўнукі спытаюцца ў мяне пра гэты час, я хацела б ім нешта распавесці".

Будзьма з бульбаю

16.09.2011
Будзьма з бульбаю Для беларуса бульба -- гэта не толькі харчаванне, а яшчэ і традыцыя. Каб выкапаць поле, у вёску да дзядоў ды бацькоў едуць гараджане. А спальванне бульбоўніка -- сімвал таго, што ўсе працы скончаныя, ураджай сабраны. ВЕРА ХОМІЧ, ВЁСКА ДАМАШЫЦЫ: "Як беларус можа без бульбы? Гэта ж другі хлеб". Сёлета бульба ўрадзіла добра. Дый пасаджана яе было больш, з разлікам на экспарт у Расею. Таму кошты пайшлі ўніз. Лішак бульбы добры для тых, хто яе купляе, а сам не садзіць. ПАКУПНІКІ, ПІНСК: "Я лічу, прымальныя кошты.

Паспяшаліся цешыцца

16.09.2011
Паспяшаліся цешыцца "Сбербанк" Расеі не пацвярджае інфармацыі, агучанай у панядзелак беларускім віцэ-прэмерам Сяргеем Румасам. Дамоўленасці наконт крэдыту беларускаму боку дасягнутыя не былі, перамовы працягваюцца, паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкаю на прэс-службу "Сбербанку". У панядзелак беларускія дзяржаўныя тэлеканалы са спасылкаю на Сяргея Румаса паведамілі, што "Сбербанк" Расеі выдасць "Беларуськалію" крэдыт на $ 1 млрд. Прычым асобна было падкрэслена, што дамоўленасць не прадугледжвае перадавання акцыяў прадпрыемства ў заклад.

Інфляцыя набірае тэмпы

16.09.2011
Інфляцыя набірае тэмпы У развітых краінах гадавы тэмп росту коштаў не перавышае 5 %, у Беларусі ж, як вынікае са звестак дзяржаўнага статыстычнага бюро, толькі за два тыдні верасня інфляцыя ўжо перавысіла гэты паказнік. Толькі за два першыя тыдні верасня спажывецкія кошты выраслі на 6,4 %. Ад пачатку ж года паводле стану на 13 верасня інфляцыя склала 63,4 %. І гэта пры тым, што ў студзені ўрад прагназаваў сёлетні рост коштаў усяго на 7,5--8,5 %. Цяпер жа неафіцыйныя прагнозы абяцаюць нават стоадсоткавую гадавую інфляцыю.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]