Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Каго слухаецца долар?

21.09.2011
Каго слухаецца долар? Чарговы эканамічны цуд па-беларуску. На ўсім свеце долар актыўна ўмацоўвае пазіцыі, у Беларусі ж ён, наадварот, слабее. Сёння некаторыя абменнікі прапаноўвалі за амерыканскую валютную адзінку ўжо 7000 --7100 рублёў. АНТОН БОЛТАЧКА, ЭКАНАМІСТ: "Гэта адбываецца з-за таго, што Нацыянальны банк уплывае усё-ткі на рынак, але ён уплывае сваім спецыфічным адміністратыўным рэсурсам, які, на жаль, на цяперашні момант экспертам недасяжны". Але можна вызначыць, у чыіх руках застаецца рычаг кіравання гэтым рэсурсам.

Рэвалюцыя не адбылася

21.09.2011
Рэвалюцыя не адбылася Гадзіну таму завершылася першая пасля перапынку акцыя "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку". Маўклівы пратэст меўся ахапіць ўсю Беларусь, але значнай колькасці ўдзельнікаў не сабраў. Пару сотняў у сталіцы, у рэгіёнах -- адзінкі. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: "Апошнім часам у акцыях больш бяруць удзел міліцыя і журналісты. Народ неяк не зусім саспеў, бо ў асноўным няма ніякіх патрабаванняў і няма ніякіх лідараў, якіх бы народ бачыў і рабіў бы нейкія для сябе высновы". "Калі б хтосьці з лідараў узяў гэта на сваё ўзбраенне, магчыма, тады б акцыі прынялі іншы характар.

Вяртанне маўклівых пратэстаў

21.09.2011
Вяртанне маўклівых пратэстаў 21 верасня ў цэнтры Мінска пасля амаль двух месяцаў перапынку адбылася маўклівая акцыя пратэсту.

Мігранты з Тунісу ўцякаюць ад паліцыі

21.09.2011
Мігранты з Тунісу ўцякаюць ад паліцыі Італія: Мігранты ўцякаюць ад паліцыі цераз 30-метровую сцяну На выспе Лямпэдуза (Lampedusa) у сераду, 21 верасня, мігранты з Тунісу пабіліся з мясцовымі паліцыянтамі. Хваляванні пачаліся ўначы ў перасыльным цэнтры пасля таго, як распаўсюдзіліся чуткі, што тунісцаў чакае рэпатрыяцыя. Сотні мігрантаў спрабавалі збегчы, караскаючыся па 30-метровай сцяне, іх збівала паліцыя. Мігранты падпалілі перасыльны цэнтр на выспе ў аўторак, 20 верасня, каб пазбегчы высылкі ў Туніс. Лямпэдуза, якая ляжыць ля паўднёвага ўзбярэжжа Сіцыліі, ужо даўно зрабілася месцам збору для тысяч афрыканскіх мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Еўропу.

Залескі: Кошты будуць падвышацца „да ўпору"

21.09.2011
Залескі: Кошты будуць падвышацца „да ўпору „Заўседы ад такіх падвышэнняў на харчовыя прадукты церпяць найбольш бедныя слаі насельніцтва. Калі звязрнуцца да структуры сямейных бюджэтаў: напрыклад, у беднай сямі траціцца 90% сямейнага бюджэту на прадукты харчавання, камунальныя паслугі, застаецца толькі 10% на нейкія выпадковыя пакупкі. Гэты бюджэт ужо нельга памяняць, рэструктурыраваць. Трэба разумець, што ў Беларусі 80% бедных, 9 % сярэдніх, 1% багатыя, а астаднія 10% - гэта ўзжо зусім няшчасныя. Яны ўжо і зараз не могуць даць сабе рады", - кажа спецыяліст.

Адамовіч: Ціск на Статкевіча ініцыянаваны "зверху"

21.09.2011
Адамовіч: Ціск на Статкевіча ініцыянаваны зверху Паводле Марыны Адамовіч, экс-кандыдат на прэзідэнта мае сурёзныя праблемы са здароўем, тым не менш, адміністрацыя калоніі змушае яго выходзіць на цяжкія працы. Палітвязню баліць рука, з якой нядаўна знялі гіпс, магчыма зламаная рабрына. Акрамя таго, палітвязень знаходзіцца фактычна ў ізаляцыі -- на працу яго выводзяць пад канвоем, значная частка лістоў і тэлеграм не даходзяць. "Я ўпэненая, што ціск, які аказваецца цягам апошніх трох месяцаў у шклоўскай калоніі на Міколу Статкевіча, ініцыяваны "зверху".

Адамовіч: Зламаць, прынізіць Статкевіча не ўдасца

21.09.2011
Адамовіч: Зламаць, прынізіць Статкевіча не ўдасца "З мінулага тыдня на Міколу пачалі аказваць ціск, каб ён хоць што-небудзь падпісаў. Гэта красамоўна сведчыць пра тое, што тым, хто яго ўтрымоўвае, няма куды падзецца, яны мусяць выкручвацца" - заявіла грамадзянская жонка зняволенага экс-кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]