Пра падрыхтоўку да Народнага сходу, прызначанага на 8 кастрычніка, распавёў адзін з яго ініцыятараў Віктар Івашкевіч. У Менску прайшла адмысловая прэсавая канферэнцыя. Івашкевіч асабліва адзначыў, што ўвага ўладаў да арганізатараў і валанцёраў акцыі не слабее. Хоць характар гэтай увагі змяніўся. "Да перазагрузкі дачыненняў [з Еўразвязам] на вачах ва ўсіх тэлекамераў білі палкамі па галаве, а цяпер ідзе перазагрузка -- і яны спрабуюць ціхенька паскудзіць і гадзіць", -- заявіў ён. Пад "дробнымі паскудствамі" Івашкевіч мае на ўвазе ціск на актывістаў ды інцыдэнт з разбітымі вокнамі ў офісе незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП).
Некаторыя пюць яго штодня: лічыцца, што жабіна мяса мае лячэбны эфект для хваробаў лёгкіх. У вядомай закусачнай на рагу вуліцы ў Ліме, якая прадае напой ужо пятнаццаць гадоў, кліенты могуць назіраць, як яго гатуюць з больш як дваццаці інгрэдыентаў. Кактэйль мае рэзкі пах, падобны да мясцовае садавіны пад назваю ноні, якую можна знайсці ў раёне Амазонкі. Ноні, які называюць не толькі "каралеваю садавіны", але і "ванітоўным плодам", мае не толькі рэзкі пах, але і высокую пажыўную вартасць.
Што мы ведаем пра т. зв. "вызваленчы" паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі -- фашысцкай Нямеччынай і СССР. Па-другое, насельніцтва акупаванага Чырвонай Арміяй абрашу Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, высылак, арыштаў, расстрэлаў. Тое, што адбылося ў 1939-м, не было аніякім вызваленнем.
«Выхад людзей на плошчу -- гэта не рэвалюцыя. Рэвалюцыя -- гэта змена дзяржаўнага ладу або нейкага эканамічнага. Пакуль гэтага няма, гэта не рэвалюцыя. Вось такое недарэчнае выкарыстанне словаў прыводзіць потым да расчаравання», -- упэўнены палітолаг Уладзімір Мацкевіч. 21 верасня ў Менску пасля двухмесячнага перапынку аднавіліся маўклівыя акцыі пратэсту. Відаць, што пакрысе гэтыя акцыі пачынаюць губляць свой запал. У чым прычына таго, што губляецца цікавасць да «маўклівых пратэстаў»? «Я не маю ніякіх прэтэнзіяў да лідараў «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку».
«У гэтыя хвіліны, пакуль я выступаю тут, амаль 500 тысяч бежанцаў і перамешчаных асобаў у маёй краіне пакутуюць з-за таго, што яны пазбаўленыя магчымасці вярнуцца ў свае дамы, хоць гэтае права шматразова пацвярджала ААН. Яны не могуць вярнуцца ў свае дамы, бо замежны лідар у Маскве вырашыў, што іхныя дамы больш ім не належаць», -- заявіў Міхэіл Саакашвілі.
«Я не маю ніякіх прэтэнзіяў да лідараў «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». Гэта маладыя людзі, яны робяць усё, што могуць. У мяне ёсць шмат прэтэнзіяў да аналітыкаў, палітолагаў або палітычных лідараў, якія да сённяшняга дня распаўсюджваюць бязглуздзіцу, што Плошча вырашае ўсё, пра народны супраціў, выбух. Калі няма станоўчай прапановы, калі няма за што людзям выходзіць на Плошчу, падтрымліваць тых палітыкаў, якім яны сапраўды давяраюць, то людзі могуць выйсці супраць. Толькі тады гэта будзе мець плён, калі той лідар, якому людзі сапраўды давяраюць, вызначыць, дзеля чаго трэба выходзіць на Плошчу, за што змагацца», -- падкрэсліў палітолаг.