Двое ў тваім доме. Хто яны? Нагляднікі, каты, гэбісты, якія спрабуюць стаць тваім ценем, ці проста людзі? АЛЯКСЕЙ МАСЛАДУДАЎ, АКТОР «ТЕАТР.DOC»: "Як акторам, нам цікава зразумець, што гэта за людзі, якія раніцаю прачынаюцца ды ідуць на працу ў чужую кватэру". Маскоўскі "Тэатр.doc" працуе над пастаноўкаю "Двое ў тваім доме", у аснове якой хатні арышт паэта і экс-кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева. Двое кадэбістаў назіралі не толькі за тым, каб арыштаваны не пакідаў кватэры і не кантактаваў ні з кім, акрамя жонкі, але і каб не падыходзіў да вокнаў, каб не слухаў радыё і не карыстаўся кампютарам.
Грамадскія актывісты, што ўтрымліваюцца пад арыштам у Гомельскім ізалятары, абвесцілі галадоўку. Гэта Зміцер Шаўчэнка, Кастусь Жукоўскі ды, магчыма, Андрусь Цянюта. Пра чын арыштаваных даведаліся іхныя паплечнікі, калі прынеслі перадачу. Цянюту і Шаўчэнку затрымалі падчас раздавання ўлётак пра апазіцыйны Народны сход. Жукоўскага спецназаўцы забрАлі ў мінулую сераду ля ўласнага дому і, пакуль збівалі, паламалі нагу. Нягледзячы на траўмы, суддзя Марына Дамненка пакарала Жукоўскага 15 днямі арышту за дробнае хуліганства.
Салодкі прыём дома. Але -- толькі пасля васьмі месяцаў і дзесяці дзён горычы выпрабаванняў. Павел Вінаградаў летась 19 снежня быў на Плошчы, быщ асуджаны на 4 гады, быў этапаваны ў "Ваўчыныя норы". Сёння... ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Буду займацца тым, чым і займаўся. Толькі ў тысячу разоў лепш, у тысячу разоў актыўней. Вось у такім рэчышчы. Трэцяя "крыміналка", я мяркую, будзе -- але яна будзе апошняя ўжо. Пасля гэтага мы пераможам". У паразе 19 снежня Павел вінаваціць і нескаардынаваныя дзеянні арганізатараў.
Тлумачачы на просьбу журналістаў абвешчанае на мінулым тыдні рашэнне арганізатараў не праводзіць сёлета "Менскага форуму" праз "унутрыпалітычныя падзеяі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г.", дарадца пасольства Нямеччыны Пэтэр Дэтмар паведаміў: "У абгрунтаванні свайго рашэння арганізатары форуму гавораць пра тое, што палітычныя дачыненні паміж Беларуссю і Еўразвязам перажываюць цяпер не найлепшы час, і існуе шэраг пэўных праблемаў у гэтай сферы. І, увогуле, нагоды шукаць нейкія разыходжанні ў меркаваннях адносна гэтага рашэння паміж арганізатарамі Менскага форуму і пасольствам Нямеччыны ў Беларусі няма.
Прыхільнікі «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку» заклікаюць менчукоў сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў сераду апоўначы, адразу пасля матчу БАТЭ -- «Барселона». Гэтак арганізатары мяркуюць прыцягнуць да акцыі больш людзей. Журналісты тэлеканалу "Белсат" запыталі ў жыхароў сталіцы, як яны ставяцца да гэткай ініцыятывы.