Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Дзень народзінаў за кратамі

28.09.2011
Дзень народзінаў за кратамі За ўвесь час шлюбу сёлетні дзень народзінаў Змітра першы, калі Вольга не можа быць побач з мужам. Немагчыма нават падарунак перадаць... ВОЛЬГА БАНДАРЭНКА, ЖОНКА ЗМІТРА БАНДАРЭНКІ: "Паслала паштоўку... тэлеграму, вядома. Усё, што я магу зрабіць". Зміцер, якому сёння 48, -- адзін з сімвалаў змагання супраць дыктатуры. Але яшчэ 15 гадоў таму ён быў паспяховым бізнес-менеджарам. Некалькі гадоў Бандарэнка працаваў у вядомай на пачатку 90-х кампаніі "Дайнова", быў камерцыйным дырэктарам легендарнага радыё 101,2 FM.

Апошні суд за плошчу

28.09.2011
Апошні суд за плошчу У Маскоўскім судзе сталіцы ўзнавіўся разгляд справы супраць Святаслава Барановіча -- апошняга абвінавачанага за ўдзел у паслявыбарчым мітынгу. Папярэдняе паседжанне перанеслі праз адсутнасць пацярпелых спецназаўцаў. Цяпер міліцыянты, што ўрэшце зявіліся на працэсе, абвінавачанага не пазналі ды прэтэнзіяў да яго не выказалі. Аднак і сённяшні суд працягваўся нядоўга. Яшчэ да пачатку суда настрой у Святаслава быў добры. СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ, АБВІНАВАЧАНЫ: "Думаю, што будзе усе нармальна, і мяне вызваляць".

Коштам жыцця?

28.09.2011
Коштам жыцця? ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА ПАЛІТВЯЗНЯ: «Не бярыце на сябе забойства, не бярыце на сябе цяжкія цялесныя пашкоджанне. Бо ў выніку адказваць давядзецца вам. Гэбё "адмажацца", як заўсёды». Пра тое, што да Бабруйску ён можа і не даехаць, былому кандыдату казалі ў СІЗА іншыя вязні. Пасля такога папярэджання Саннікаў не рызыкаваў спаць двое содняў. Са Змітром Дашкевічам палітык сустрэўся 20 верасня ў віцебскім перасыльным пункце. Сёння стала вядома, што лідара «Маладога фронту» памясцілі ў адзіночную камеру Глыбоцкай калоніі.

Трэніроўка "Барселоны" ў Менску

28.09.2011
Трэніроўка Барселоны ў Менску Увечары 27 верасня на менскім стадыёне «Дынама» адбылося перадматчавае трэнаванне футбалістаў «Барселоны», якім сёння трэба будзе выйсці на поле супраць барысаўскага БАТЭ ў рамках 2-а этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА. Зорныя госці працягваюць пазбягаць сустрэчаў з заўзятарамі. З аэрапорту «Менск-2» каманду вывезлі, не даўшы фанатам магчымасці павітаць сваіх куміраў. Трэнаванне таксама праходзіла ў закрытым рэжыме.

Ганчарэнка напярэдадні матчу з "Барселонай"

28.09.2011
Ганчарэнка напярэдадні матчу з Барселонай «На мой погляд, не будзе нейкага развіцця, калі ставіць задачу гуляць унічыю або разлічваць на непазбежную паразу. Таму зразумела, што будзем настройвацца на перамогу. Зразумела, узровень суперніка ўсе мы маем на ўвазе. Але ў любым выпадку трэба ісці наперад», - сказаў галоўны трэнер БАТЭ на прэсавай канферэнцыі напярэдадні матчу з «Барселонаю».

Вольга Бандарэнка: Калі вызваляць палітвязняў

28.09.2011
Вольга Бандарэнка: Калі вызваляць палітвязняў Вольга Бандарэнка: Магчыма, на вызваленне палітвязняў паўплывае Народны сход Свой 48-ы дзень нараджэння каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка сустракае ў магілёўскай калоніі. Напрыканцы жніўня ў яго закончылася траціна тэрміну, і ён меў права на змякчэнне пакарання, але яму ў гэтым адмовілі. Калі выпусцяць яго і апошніх палітвязняў, разважае ягоная жонка Вольга. Яна бачыць тры прычыны таго, што апошнія палітвязні, у тым ліку экс-кандыдаты на прэзідэнцтва, дагэтуль не на свабодзе.

Залатыя рэкі...

27.09.2011
Залатыя рэкі... Драўляная прыбіральня на дварэ -- вось, бадай, найбольш характэрны прыклад сервісу, які чакае наведнікаў Аўгустоўскага каналу, адной з самых цікавых мясцінаў Беларусі. ІГАР ЛАПЕХА, КРАЯЗНАВЕЦ, ЭКСКУРСАВОД: "Для Беларусі дs і для Eсходняй Еўропы гэта досыць рэдкае інжынернае збудаванне, якое мала хто ў жыцці бачыў"/ І, магчыма, мала хто пабачыць. Тутэйшы сервіс прывабіць наўрад ці здолее. Праплыўшы па канале на параходзе альбо байдарцы ды паназіраўшы за рэдкімі відамі жывёлы і птушак, падсілкавацца давядзецца вось у такой рэстарацыі -- але выключна ў пятніцу, суботу і нядзелю.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]