БОЛЬШ ЗГУБІЛІ, ЧЫМ НАБЫЛІ Яшчэ два беларускія баксёры выбылі з далейшай барацьбы на чэмпіянаце свету ў Баку. Яўген Рамашкевіч не прайшоў першага папярэдняга раўнду ў вазе да 64-х кілаграмаў, Іван Баранчык прагуляў сёння на старце ў катэгорыі 60 кілаграмаў. Адзіную перамогу ў суботу атрымаў Мікалай Весялоў, які выступае ў вазе да 75 кілаграмаў. Адразу з другога раўнду паслязаўтра стартуе Сяргей Карнееў у катэгорыі 91 кілаграм. Усяго спартоўцам трэба прайсці тры этапы кваліфікацыі, перш як 5 кастрычніка ўзяць удзел у чвэрцьфінальных двубоях.
Цяпер 1 літр бензіну АІ-92 каштуе 4820 (раней -- 4590) руб., АІ-95 -- 5200 (4950), дызельнае паліва -- 5100 (4860), Н-80 -- 4600 (4380). Гэта ўжо восьмае падаражэнне з пачатку года. Кошты падвышаліся ў сярэднім: 14 кастрычніка -- на 3 %, 3 сакавіка -- на 5 %, 31 сакавіка -- на 10 %, 24 траўня -- на 20 %, 7 чэрвеня -- на 30 % і па 3 % -- 21 ліпеня і 20 жніўня.
Анатоль Лябедзька заявіў, што чакаў магчымага пераследу і ціску пасля візіту ў Варшаву. "Але я не прагназую, што гэта можа цягнуцца бясконца. Эканамічныя і фінансавыя чыннікі будуць уплываць на сітуацыю. Я думаю, што эмоцыі пройдуць, бо ў Лукашэнкі няма альтэрнатывы -- толькі шукаць шлях да Бруселю і аднаўляць адносіны, спрабаваць вярнуцца ў тую сітуацыю, якая была да прэзідэнцкай кампаніі", -- дадаў палітык.
Пенсіянеры, працаўнікі бюджэтнай сферы не на кіроўных пасадах асабліва моцна адчуваюць рост коштаў на тавары ды паслугі, а таксама падвышэнне камунальных тарыфаў. "Трэба правесці глыбокія эканамічныя рэформы, трэба "развязаць рукі" бізнесу, прыбраць лішнія органы кантролю ды скараціць гэтак званыя праваахоўныя органы", -- лічыць былы міністр працы Аляксандр Сасноў.