Ягоны верш "А я лягу, прылягу" стаў народнаю песняю. Ён -- народным паэтам. Нілу Гілевічу сёння -- восемдзесят гадоў. Апошнім часам Ніл Гілевіч не зяўляецца на публіцы і не дае інтэрвю. Свой час ён цяпер выстачае на блізкіх людзей, родныя мясціны і творчасць. У вёсцы Слабада Лагойскага раёну, дзе Гілевіч нарадзіўся і жыў да самай вайны, яго памятаюць яшчэ падлеткам. Калі ён яшчэ не быў уганараваны шматлікімі прэміямі ды не меў навуковай ступені. ЗІНАІДА, ЖЫХАРКА ВЁСКІ СЛАБАДА: "Ён пісаў -- ён мне не пісаў, а пісаў такім дзеўкам, якія ўжо такія былі падростачкі, лісты, аповесці свае, быў добры, добры хлопчык.
На свабоду са спецразмеркавальніка на Акрэсціна выйшла Наста Палажанка. Адзінаццаць дзён арышту актывістка "Маладога фронту" адбыла ў вязніцы паводле абвінавачання ў парушэнні арганізацыі масавых акцыяў. НАСТА ПАЛАЖАНКА, ЛІДАРКА «МАЛАДОГА ФРОНТУ»: "Пасадзілі мяне, відаць, прынцыпова, ведаючы, што ў мяне ўмоўны тэрмін -- і мне трэба даць гэты арышт. Бо ніякага правапарушэння я не здзяйсняла -- нават калі мець на ўвазе, што я не лічу правапарушэннем вывешванне нацыянальных святыняў, то я іх не вывешвала.
Артыкул -- тэрарызм. Найвышэйшая кара -- смерць. Чарговымі ў беларускай камеры смяротнікаў могуць стаць Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў, абвінавачаныя ў справе аб выбуху ў менскім метро. НАСТА ЛОЙКА, ПРАВААБАРОНЧЫ ЦЭНТР «ВЯСНА»: "Патэнцыйна гэтыя людзі могуць трапіць пад смяротны прысуд. Я вельмі спадзяюся, што гэтага не адбудзецца, але калі ўсё ж гэтак здарыцца, то, безумоўна, мы будзем вельмі актыўна займацца гэтым пытаннем і адстойваць іхнае жыццё да апошняга". За правы асуджаных праваабаронцы змагаюцца ў межах адмысловай праграмы супраць смяротнага пакарання.
Чэргі ля польскіх консульстваў у Беларусі мелі ўжо знікнуць. Аднак чакаць візы ў суседнюю краіну па-ранейшаму даводзіцца доўга. Найбольш складанаю застаецца сітуацыя ў польскім консульстве ў Горадні. АПЫТАННЕ: "Ад чэрвеня. Вось падаў дакументы -- цяпер забіраю візу. Лічыце... Тры месяцы". "Даволі доўга -- месяц-паўтара. А трэцяй гадзіне ночы ўдалося без праблемаў зарэгістравацца". Дапамагчы пазбегнуць чэргаў мела рэгістрацыя візавай анкеты выключна ў электронным варыянце. Заняць чаргу тэарэтычна можна было без дадатковых перашкодаў -- асабіста і праз інтэрнэт.
Валюту ў абменніках можна будзе пакуль набываць без пашпарту. Увядзенне электроннай сістэмы ўліку яе пакупнікоў Нацбанк не адмяніў, але перанёс на месяц -- да 1 лістапада. Раней старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што набываць валюту выключна паводле пашпарту беларусам давядзецца ўжо 1 кастрычніка. Пры гэтым яна адзначыла, што праграмнае забеспячэнне для гэтага ўжо гатовае, а яго тэставанне інтэнсіўна вядзецца. Аднак захаваць вызначаныя тэрміны Нацбанку ўсё ж такі не ўдалося.