Стваральнік маркі "Maurice de Mauriac", распрацоўнік афіцыйнага гадзінніка аўтаканцэрну "Saab" і тэніснага турніру "Swiss open", прыязджае на працу на ровары. І не таму, што не можа сабе дазволіць аўта, а таму, што гэта адпавядае яго жыццёвай філасофіі. Гэтаксама як кожны ягоны гадзіннік коштам мінімум паўтары тысячы еўраў, якіх ён выпускае ўсяго тры за дзень. І місія якога -- не толькі паказваць час. ДАНЬЕЛЬ ДРЭЙФУС, ГАСПАДАР «MAURICE DE MAURIAC»: "Гадзіннік мае прыносіць удачу свайму ўладальніку.
Беларускае пытанне ізноў гучыць у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Сёння з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі сустрэўся камісар правоў чалавека Томас Гамарбэрг, а таксама новы спавяшчальнік аб Беларусі эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель. З якім пасланнем ў Страсбур прыехалі беларускія дэмакраты, «Абектыву» распавёў беларускі палітык Вінцук Вячорка. ВІНЦУК ВЯЧОРКА, УДЗЕЛЬНІК СУСТРЭЧАЎ: "Перш за ўсё гэта вызваленне ўсіх палітычных вязняў. І тых, што знаходзяцца ў турмах за 19 снежня, гэтак і іншых, як, напрыклад Алесь Бяляцкі ці Мікалай Аўтуховіч.
Выбары толькі ў сакавіку, але галоўны гулец -- ужо на сцэне. Уладзімір Пуцін распачаў агітацыю з абвешчання Еўразійскага саюзу. АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА: "Уладзімір Пуцін хацеў бы ўвайсці ў гісторыю як вялікі інтэгратар постсавецкай прасторы. Ён лічыць, што гэта сурёзная прычына, каб за яго прагаласавалі ў сакавіку 2012 г.". Амбітны план стварэння еўразійскага інтэграцыйнага праекту, які стане гістарычнаю вяхою для ўсіх дзяржаваў постсавецкай прасторы, расейскі прэмер змясціў у сённяшніх "Известиях".
Чарговая адстаўка ў шэрагах беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў. Услед за генпракурорам Рыгорам Васілевічам прэзідэнт адсунуў ад пасады міністра юстыцыі Віктара Галаванава. Выконваць абавязкі часова будзе першы намеснік міністра Аляксандар Білейчык. Сваю пасаду Галаванаў займаў цягам дзесяці гадоў. У 2006-м ён трапіў у спіс неўязных Еўразвязу. Праз два гады санкцыі адносна яго, як і іншых беларускіх урадоўцаў, былі прыпыненыя, але пасля апошніх выбараў іх дзеянне аднавілі. За час кіравання Галаванавым Міністэрствам юстыцыі былі ліквідаваныя амаль усе праваабарончыя арганізацыі ды амаль не рэгістраваліся няўрадавыя абяднанні дэмакратычнага кірунку.
Красавік. Паглыбленне Беларусі ў фінансавы крызіс... У сваім звароце да насельніцтва Аляксандр Лукашэнка кажа пра неабходнасць развіваць прадпрымальніцтва. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Прызнанне безумоўнай каштоўнасці ды недатыкальнасці прыватнай уласнасці, беражлівае абыходжанне з ёю як з крыніцаю нацыянальнага дабрабыту мусіць стацца складнікам сучаснай эканамічнай палітыкі нашай краіны". Сталася іншае. Дэвальвацыйны шок і немагчымасць набываць валюту прывялі малы ды сярэдні бізнес да страты 60 % актываў.
Намеснік міністра эканомікі пераконвае, што дачыненні Беларусі з Еўразвязам і, сярод іншага, з Нямеччынаю будуць развівацца. Бізнес не любіць палітычнай траскатні, бізнесу трэба працаваць і зарабляць. Такое гледзішча адносна стасункаў Беларусі з краінамі Еўропы пасля выбараў прэзідэнта краіны ў 2010 г. выказаў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур на Пятым Дні нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. Адказваючы на пытанне, ці паўплывалі падзеі снежня 2010 г. на эканамічныя дачыненні Беларусі з Нямеччынаю, намеснік міністра адказаў, што не паўплывалі.
Новых крэдытаў хопіць на падтрыманне курсу цягам месяца-паўтара, мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў. Беларусь атрымае чарговыя пазыкі звонку:ад Ірану, Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і "Сбербанку" Расеі. Паводле старшыні праўлення Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай, галоўны банк краіны плануе праводзіць актыўныя інтэрвенцыі на валютна-фондавай біржы і праз месяц-паўтара ўвогуле адмовіцца ад дадатковай сесіі гандлявання. Леанід Злотнікаў кажа, што паколькі крэдыты пойдуць на папаўненне золата-валютных рэзерваў і падтрыманне курсу рубля, Нацбанк нават пачне прадаваць долары, але ў абмежаванай колькасці.