Лайка Клык больш за паўгода не бачыла гаспадара, з якім перажыла нямала прыгодаў. ДЗМІТРЫЙ ВУС, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: «Я з імі на паляванне хаджу. На кабаноў. Яго сякач параніў, зашывалі...» Хоць не менш уражанняў меў і сам Дзмітрый Вус за апошнія месяцы: этап, калонія, ціск праваахоўнікаў -- спачатку, каб даў паказанні супраць экс-кандыдата Мікалая Статкевіча, пасля -- каб напісаў просьбу аб памілаванні на імя Лукашэнкі. ДЗМІТРЫЙ ВУС, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: «Пазбавілі перадачаў, падсылалі людзей, якія стваралі невыносную атмасферу там, дзе я знаходзіўся».
Ужо амаль два месяцы Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі. За гэты час былі падпісаныя сотні хадайніцтваў пра ягонае вызваленне, тысячы лістоў з падтрыманнем ад беларусаў з розных куткоў свету. Цяпер праваабаронцу вылучаюць на адну з самых прэстыжных узнагародаў. ЖАННА ЛІТВІНА, БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ: «Наогул нашаму грамадству, усёй Беларусі патрэбныя свае сімвалы. Гэта людзі, якія не паддаліся ціску, людзі не растаптаныя». Паводле калегаў Алеся Бяляцкага, ягоная кандыдатура ўваходзіць у спіс найбольш імаверных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію.
«Чорны спіс» Байнэту ўтрымлівае 25 пазіцыяў. Пра гэта стала вядома на VI штогадовай канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт». Спіс быў створаны згодна з леташнім указам аб рэгуляванні нацыянальнага сегменту інтэрнэту. Тым не менш, захада гэтая дагэтуль мала паўплывала на развіццё Сеціва, лічыць генеральны дырэктар парталу Tut.by Юрый Зісер. ЮРЫЙ ЗІСЕР, ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР TUT.BY: «Чорны спіс» працуе толькі для ўстановаў адукацыі, культуры і дзяржустановаў. Для ўсіх іншых прадпрыемстваў, для фізічных асобаў гэтыя старонкі бачныя».
Разгляд аднаго з самых важных законапраектаў на восеньскай сесіі парламенту -- бюджэту на наступны год -- сёння не адбыўся. Каб канчаткова сфармаваць бюджэт, трэба ведаць, колькі мы будзем плаціць за газ. У пятніцу Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што значна менш, чым сёлета. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Старшыня «Газпрому» мне наўпрост заявіў, што гэта ўзгоднена з кіраўніцтвам Расеі, што Беларусь мае права і атрымае цэны значна ніжэйшыя, чым мы цяпер набываем расейскі газ».
Расейскі «Сбербанк» выдаткуе 1 млрд долараў беларускаму «Нафтану». У заклад атрымае 51 % акцыяў прадпрыемства. Раней паведамлялася, што крэдыт атрымае «Беларуськалій» -- 2 млрд долараў ад пары «Сбербанк» і «Deutsche Bank» -- пад заклад 35 % акцыяў прадпрыемства. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: «Беларусы перадумалі. Падумалі, што надта танна аддаюць пад заклад трэцюю частку акцыяў «Беларуськалію» за 2 мільярды долараў».
Еўрапейскасць і дэмакратыя -- вось будучыня Беларусі. Парасткі свабоды задушыць не ўдасца, упэўнены прэмер-міністр Літвы. Сёння ў Вільні Андрус Кубілюс узяў удзел ва ўрачыстым пачатку чарговага навучальнага года Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту. АНДРУС КУБІЛЮС, ПРЭМЕР-МІНІСТР ЛІТВЫ: «У ЕГУ расце спелая грамадзянская супольнасць Беларусі, маладое пакаленне думаючых асобаў, будучых лідараў дэмакратычнай Беларусі. Таму ўвага да ЕГУ з боку Літвы не выпадковая». У 2005 г. Літва сталася для ЕГУ другім домам.