Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Волчак: Вырак будзе абвінаваўчы

23.09.2011
Волчак: Вырак будзе абвінаваўчы "Вырак усё роўна будзе абвінаваўчы. Мы гэта праходзілі па справах Аўтуховіча, Саннікава, Някляева, калі не было пэўных доказаў. Тут таксама будзе абвінаваўчы вырак. Бо калі апраўдаюць гэта будзе фіяска ўсё улады" - падкрэсліў Алег Волчак.

Волчак: Следства праводзілася аднабока

23.09.2011
Волчак: Следства праводзілася аднабока "На чацвёрты дзень, калі мы пабачылі відэа, дзе кіраўнік следчай групы Швед дапытвае чалавека, бачна, што ён збіты, хворы, яго ташніць. Забойца ён ці не забойца, ён чалавек і суд вызначае ягоную адказнасць. Вось гэты момант, што яму не далі адпачынку, не прадставілі медыцынскую дапамогу, не высвятлілі адкуль у яго пабоі можа стаць прычнаю таму, што многія цяпер задумаюцца -- ці Канавалаў гэтыя злачынствы здзяйсняў?" - гаворыць правабаронца Алег Волчак.

Дзень без аўта

22.09.2011
Дзень без аўта Чыстае паветра важнейшае за камфортную язду ўласным аўтам па горадзе -- прынамсі на адзін дзень. Сёння ў Еўропе праходзіць дзень без аўтамабіля. Мэта акцыі -- прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў экалогіі ды пераканаць кіроўцаў радзей ездзіць прыватным транспартам. Якім чынам адзначылі гэты дзень беларусы? Бегчы за аўтобусам -- для кагосьці звычайная справа. Некаторыя ж перасядаюць у грамадскі транспарт толькі раз на год -- у дзень без аўтамабіля. Большасць пра такі дзень ведае, аднак шмат хто не ўдзельнічае.

Працэс гучны і скандальны

22.09.2011
Працэс гучны і скандальны Баронячы інтарэсы сваёй дачкі, Аляксандр Круты адначасова ставіў пад сумнеў дакладнасць вынікаў афіцыйнага следства. Аднаго з самых актыўных прадстаўнікоў пацярпелых, які прапанаваў таксама ўвесці калегію прысяжных у гэтай справе, напярэдадні затрымала міліцыя. Раней жа... ІНЭСА КРУТАЯ, ПАЦЯРПЕЛАЯ АД ТЭРАКТУ 11 КРАСАВІКА: "У Вярхоўным Судзе яго ўрэшце дапусцілі да знаёмства са справаю, але далі толькі сем дзён на пяцьсот тамоў. Азнаёміцца ён паспеў толькі з васьмю. Калі б яны былі упэўненыя ў сваіх доказах, яны б далі азнаёміцца цалкам".

Ідэйных разыходжанняў няма

22.09.2011
Ідэйных разыходжанняў няма Кіраўніцтва Абяднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што з павагаю ставіцца да рашэння пакінуць партыйныя шэрагі, якое прыняў Яраслаў Раманчук. Аднак апошняе слова скажа Палітычная рада арганізацыі -- зазначаюць лідары АГП. ЛЕЎ МАРГОЛІН, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ АГП: "Мы ўсё ж такі разлічваем, што ён застанецца чальцом партыі. Бо ў нас з ім няма ніякіх ідэйных разыходжанняў. Мы прытрымліваемся тых жа самых ліберальна-кансерватыўных поглядаў". Яраслаў Раманчук зазнаў рэзкую крытыку не толькі з боку сваіх паплечнікаў пасля гучнай заявы, зробленай на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Вяртанне ў жыццё

22.09.2011
Вяртанне ў жыццё Гісторыю кахання Надзеі ды Алеся можна смела назваць экстрэмальнаю. Вырашыўшы пабрацца шлюбам сёлета ўзімку, маладзёны не ведалі, якія выпрабаванні іх чакаюць. Заяву ў ЗАГС яны падалі 6 студзеня -- праз некалькі дзён пасля таго, як, пакараныя арыштамі за ўдзел у паслявыбарчым пратэсце, выйшлі на волю. Распісаліся 22 студзеня, а менш як праз тыдзень Алеся зноў пасадзілі -- у СІЗА КДБ паводле абвінавачання ва ўдзеле ў снежаньскіх закалотах. Пазней быў суд і вырак -- 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Ермакову пакінулі ў Беларусі

22.09.2011
Ермакову пакінулі ў Беларусі Прадстаўніца Беларусі ў Міжнародным валютным фондзе, старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова не возьме ўдзелу ў гадавым сходзе МВФ і Сусветнага банку, што праходзіць у Вашынгтоне. Чыноўніца, якая ў адным з інтэрвю прызналася, што ніколі не мела долараў, не змагла трапіць у Злучаныя Штаты. Аднак не з-за адсутнасці валюты. Яшчэ ўчора Ермакова мела вылецець у ЗША на чале беларускай дэлегацыі, аднак, як паведаміў прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных, амерыканская амбасада выдала чыноўніцы візу са спазненнем.

Палітычны сезон распачаўся

22.09.2011
Палітычны сезон распачаўся Серада. 19-я гадзіна. Гэты час у пэўным сэнсе стаў выпрабавальным. Да апошняга моманту было цяжка вызначыць, ці адбудзецца сапраўдны пратэст, перадумовы для якога былі вельмі сурёзныя. УЛАДЗІМІР МАЦКЕВІЧ, ПАЛІТОЛАГ: "Людзі ўсё больш і больш адчуваюць інфляцыйнае зніжэнне заробкаў, іхных даходаў, прыбыткаў, і людзі думаюць, як з гэтым жыць". Адзін з варыянтаў -- выйсці на вуліцы, як гэта было ўчора, каб выказаць незадаволенасць. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: "Мы не задаволеныя ўсім, што адбываецца ў нас у краіне".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]