Праўладны Саюз пісьменнікаў усхваляе трактары Паводле паэта Міхася Скоблы, структура пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца, заняўшыся прапагандаю, забылася на літаратуру. Учора, 18 кастрычніка, Мікалая Чаргінца, які не размаўляе па-беларуску, пераабралі старшынём праўладнага Саюзу пісьменнікаў. Генерал ад літаратуры якраз адзначыў свой 74-ы дзень нараджэння. Напярэдадні паэт Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да дэлегатаў, заклікаючы: памяняйце вы старшыню, які нават моваю не валодае. Дзейнасць праўладнага Саюзу пісьменнікаў Міхась Скобла параўноўвае з выбрыкамі хлопцаў-падшыванцаў з апавядання Максіма Гарэцкага «Дурны настаўнік».
Працоўны дзень у цэнтры Менску быў сапраўды гарачы -- гарэў спартовы комплекс «Алімп» на плошчы Якуба Коласа. Пяць чалавек эвакуявалі. На шчасце, абышлося без пацярпелых. А чатырнаццатай трыццаць восем выратавальнікам затэлефанавалі: гарыць дах спартовага комплексу «Алімп». Пажарнікі спрацавалі надзвычай аператыўна: падраздзяленні Міністэрства надзвычайных справаў былі на месцы ўжо праз пяць хвілінаў. Змагацца з агнём прыехалі ажно 15 машынаў. Выратавальнікі высветлілі, што на даху двухпавярховай прыбудовы, у якой мЕсціцца рэстаран «Лідо», загарэўся выцяжны вентылятар.
Падарункам для Мікалая Чаргінца завершыў працу зезд Саюзу пісьменнікаў Беларусі. Генерала, які ўчора адзначыў свой 74 дзень народзінаў, сёння пераабралі на пасаду старшыні афіцыйнай арганізацыі літаратараў. Напярэдадні паэт Уладзімір Някляеў звярнуўся з адкрытым лістом да дэлегатаў, заклікаючы: памяняйце вы старшыню, які нават моваю не валодае. УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЭТ, ЛІДАР КАМПАНІІ «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: «Сёння знікае ўся беларуская культура, беларуская мова, і ў хуткім часе вас не будуць чытаць не праз тое, што беларускіх кніг няма, а што не будзе беларускіх чытачоў.
Беларускае выбарчае заканадаўства застанецца без зменаў, а наступныя парламенцкія выбары ў нашай краіне пройдуць паводле ўжо правераных схемаў. Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што законы і так дастаткова змянілі, у тым ліку пад ціскам патрабаванняў АБСЕ. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёю Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіяй Ярмошынай. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Я б не стаў разглядаць варыянты, як ад нас сёння некаторыя патрабуюць, ломкі выбарчага заканадаўства. Гэта абсалютна непрымальна напярэдадні палітычнай кампаніі».
Праграмны артыкул аўтарства прэзідэнта Беларусі зявіўся акурат напярэдадні сустрэчы у Пецярбурзе. Адна з тэмаў саміту -- будучыня Еўразійскага эканамічнага саюзу, які мусіць стацца новым этапам інтэграцыі Расеі, Беларусі ды Казахстану -- краінаў, што ўжо ўтварылі адзіную мытную прастору. Чакаецца, што ў снежні дакумент аб ўтварэнні ЕЭС падпішуць прэзідэнты трох дзяржаваў. Тым часам праект дэкларацыі аб фармаванні новага саюзу будуць разглядаць у паўночнай сталіцы Расеі ўжо заўтра. Сустрэчы ў паўночнай сталіцы Расеі адбываюцца ў межах 2-га саміту кіраўнікоў урадаў краінаў Мытнага саюзу ды СНД.
Саюз незалежных дзяржаваў (1991 г.). Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (1992 г.). Саюзная дзяржава Расеі і Беларусі (1997 г.). Мытны Саюз Расеі, Казахстану і Беларусі (2009 г.). Вераснёўская прамова Уладзіміра Пуціна... УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭМЕР-МІНІСТР РАСЕІ: "Перад намі маштабныя задачы. Мы мусім пабудаваць інавацыйную эканоміку..." І праз тыдзень на старонках газеты "Известия" -- меркаваны будучы прэзідэнт Расеі распавёў пра намер абяднаць постсавецкія краіны ў Еўразійскі саюз, а потым -- абяднаць яго з Еўразвязам.
Класкоўскі: Падыгрыванне Лукашэнкі Пуціну -- штучнае "Ёсць надзея развесці Маскву "на бабкі": наперадзе выбарчая кампанія, нават дзве", -- каментуе артыкул кіраўніка Беларусі ў газеце "Известия" палітолаг Аляксандр Класкоўскі. Першы ў вядомай расейскай газеце надрукаваўся прэмер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін. Ён выказаў ідэю аб стварэнні Еўразійскага саюзу. Аляксандр Лукашэнка доўга маўчаць не змог і выступіў са сваімі думкамі на гэтую ж тэму. "Лукашэнка забраўся на тую ж трыбуну не толькі з-за жадання падыграць, але і каб паказаць, што ён -- не меншы інтэгратар", -- лічыць Аляксандр Класкоўскі.
09.07.2026
Зеленский: Если бы Ельцин знал, что РФ будет импортировать топливо, то выбрал бы вместо Путина другого преемника