З якімі думкамі чакаюць зімы менчукі? Апытанне "Белсату". Пенсіянер: "Я лічу, што лепш не будзе. Шмат казалі па тэлебачанні, што ўсё добра, а насамрэч гэта не так. Кошты растуць -- гэта ўжо немагчыма зразумець, куды яны далей могуць расці. Я чуў, што кошты за праезд павялічацца ў два разы. Пенсіі невялікія, у параўнанні з сённяшнімі коштамі -- гэта нішто. Гэты аптымізм ужо надакучвае. Я вам кажу шчыра: нам, асабліва пенсіянерам, нічога добрага чакаць не трэба. Я асабіста да гэтага падрыхтаваўся.
«Толькі пачаўся ацяпляльны сезон, таму вельмі вялікую ролю адыгрываюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. А на асноўнай сесіі валюта набывалася якраз для аплаты энерганосьбітаў. Курс долара вырас, таму адпаведна падаражэюць энерганосьбіты, падаражэе газ, як вынік -- падаражэюць ацяпленне, харчовыя прадукты, падаражэе практычна ўсё», -- зазначыў Балыкін.
"Цяпер паводле палітычных матываў мы не гатовыя з дыялогам з Захадам. Грошы і рэсрусы нам дае Усход -- ЕўрАзЭс, продаж "Белтрансгазу". Гэта магчымасць перасядзець да наступнай фазы дыялогу з Захадам, - гаворыць палітолаг. - Але безумоўна, дыялог з Захадам не будзе ртакім як раней. Не будзе захапленняў ад быццам бы трансфармацыі апошняй дыктатуры. Гэта будзе дыялог з усведамленнем, што ён вядзецца з дыктатураю, тыранам".
Эксперт падкрэслівае, што цягам апошняга дзесяцігоддзя краіна жыла "з заплюшчанымі вачыма". "Праблемы ў нашым рэгіёне -- вельмі суёзныя. Гэта не толькі праблемы Беларусі, гэта праблемы і Польшчы, і прыбалтыйскіх краінаў, і Украіны. Мы заплюшчвалі вочы на гэтыя праблемы і праз крэдыты, праз гэткія "абязбольваючыя", забіліся на тое, што ў краіне ёсць сурёзныя эканамічныя праблемы, якія не вычэрпавюцца пытаннем адзінага курсу. Гэта праблемы струтурнага характару" - падкрэсліў Юры Чавусаў.