Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Як сточваць канцы?

25.10.2011
Як сточваць канцы? Відавочны ажыятаж вакол вось гэтага невялікага аўтобуса. Кожную раніцу трапіць у яго для дзясяткаў менчукоў -- шчасце. СЯРГЕЙ: "Тут людзі з усіх раёнаў. Я з Ленінскага... А аўтобус не гумовы... На адной назе стаіш! Во як". Куды гэтак спяшаюцца жыхары сталіцы? Для пасажыраў аўтобуса вандроўка мараў заканчваецца... на гэтым полі з моркваю, якую непадалёк ад сталіцы вырошчвае адна з гаспадарак. АЛА: "Я прафесійны фатограф. Усё жыццё працавала фатографам. А вось жыццё прымусіла так ездзіць.

Куды вядзе павышэнне заробкаў?

25.10.2011
Куды вядзе павышэнне заробкаў? Эканамічныя працэсы ў Беларусі нагадваюць фрыстайл. Хуткі скок інфляцыі... і рэзкі спад заробку ў доларавым эквіваленце. Але беларусам варта падрыхтавацца да яшчэ большых скокаў. Шэраг тавараў і паслуг, якія паслугоўваліся раней заніжаным афіцыйным курсам, з выхадам на адзіны кошт валютаў значна падаражэюць. АЛЯКСАНДР МУХА, ФІНАНСАВЫ АНАЛІТЫК: "Рэзкая дэвальвацыя курсу Нацбанку на 55 % прывядзе ў перспектыве бліжэйшых месяцаў на прыкладна такую ж лічбу да такога ж росту коштаў на энерганосьбіты, медыкаменты і электраэнергію".

Страйк у Барысаве

25.10.2011
Страйк у Барысаве Сённяшнім ранкам спальныя раёны Барысава як ніколі падыходзілі для здымачнага плану фільму пра пачатак Армагедону -- двары пачало акупаваць смецце. Хоць падабацца гэта не магло, шмат жыхароў -- на баку страйкоўцаў. ЖЫХАРЫ БАРЫСАВА: "Можа і правільна, што страйкуюць. Гэтак хоць можа дойдзе ад іх!" "Трэба размаўляць на месцы. На працы". Акурат гэтага на сваім працоўным месцы працаўнікі камунальнага прадпрыемства "Жытло" і дамагаліся страйкам -- асабістай сустрэчы з кіраўніком службы.

Акцыя салідарнасьці 25.10. Затрыманьні

25.10.2011
Акцыя салідарнасьці 25.10. Затрыманьні На Кастрычніцкай плошчы Менску 25 кастрычніка прайшла чарговая акцыя ў падтрымку палітвязьняў. Не пасьпелі чацьвёра актывістаў разгарнуць партрэты палітвязьняў, як былі гвалтам затрыманыя. Усяго вядома пра шэсьць затрыманых на плошчы. На Октябрьской площади Минска 25 октября прошла очередная акция в поддержку политзаключенных. Не успели четверо активистов развернуть портреты политзаключенных, как были насильно задержаны. Всего известно о шести задержанных на площади.

Карбалевіч: Ці будуць страйкі пасля барысаўскага?

25.10.2011
Карбалевіч: Ці будуць страйкі пасля барысаўскага? Карбалевіч: Масавыя пратэсты выклікаюць раскол у сілавых структурах Ці перарасце страйк у Барысаве ў хвалю пратэстаў сярод рабочых па ўсёй Беларусі, разважае палітолаг Валер Карбалевіч. "Гістарычны досвед сведчыць: калі на вуліцу з пратэстам выходзяць вялізарныя масы насельніцтва, гэтыя пратэсты вельмі рашучыя і цягнуцца доўга, адбываюцца пэўныя змены і ў саміх сілавых структурах. Адбываецца раскол, пачынаецца невыкананне загадаў. Войска -- гэта частка грамадства. Калі ў грамадстве крызіс, ён рана ці позна распаўсюджваецца і на войска", -- гаворыць эксперт.

Страйк камунальнікаў у Барысаве. 25 кастрычніка

25.10.2011
Страйк камунальнікаў у Барысаве. 25 кастрычніка Рабочыя-камунальнікі Барысава правялі двухдзённы страйк. Яны адмовіліся вывозіць сьмецьце са 100-тысячнага гораду, патрабуючы падвышэньня заробкаў. 25 кастрычніка адміністрацыя барысаўскага ўнітарнага прадпрыемства «Жыльлё» і гарадзкія ўлады пайшлі насустрач іх патрабаваньням. Рабочие-коммунальщики Борисова провели двухдневную забастовку. Они отказались вывозить мусор со 100-тысячного города, требуя повышения зарплаты. 25 октября администрация борисовского унитарного предприятия «Жилье» и городские власти пошли навстречу их требованиям.

Страйк камунальнікаў у Барысаве

25.10.2011
Страйк камунальнікаў у Барысаве Камунальнікі ў Барысаве гатовыя страйкаваць і далей Калі заробкаў не павысяць гэтак, як абяцалі, працаўнікі ўнітарнага прадпрыемства "Жыллё" зноў адмовяцца вывозіць смецце. Сёння зранку ў Барысаве ўпершыню не вывозілася смецце. Працаўнікі прадпрыемства "Жыллё", якія адказваюць за гэта, сабраліся а восьмай ранку на базе, але свае абавязкі выконваць адмовіліся. Яны патрабавалі падвышэння заробкаў. На прадпрыемстве атрымліваюць у сярэднім 1,2 млн руб. на месяц, аднак ёсць такія, каму плацяць 600--700 тыс.

hareuski lekcyja

25.10.2011
hareuski lekcyja

Харэўскі - лекцыя пра Менск

25.10.2011
Харэўскі - лекцыя пра Менск Сяргей Харэўскі запрашае на бясплатную экскурсію па Менску Пачнецца яна а 18.30 28 кастрычніка ў мінскай галерэі Шчамялёва. Тым, хто ўжо сабраўся паглядзець Калізей і Пантэон, будзе прапанавана падумаць: а чым ёсць менскія калізеі і пантэоны? І за што Менск у XVIII стагоддзі параўноўвалі з Рымам. Цыкл публічных лекцый "Urbi et Orbi" ("Гораду і Свету") -- спроба грамадскіх і культурных дзеячаў падзяліцца сваімі роздумамі над сучаснымі праблемамі. Невыпадкова першым лектарам стаў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Турцыя: ратаванне немаўля

25.10.2011
Турцыя: ратаванне немаўля Двухтыднёвае немаўля ўдалося выратаваць з-пад завалаў жылога дому турэцкім ратавальнікам. Дзіця правяло там сорак восем гадзінаў.

Ганчарэнка крытыкуе журналістаў

25.10.2011
Ганчарэнка крытыкуе журналістаў "Я так разумею, львіная доля журналістаў і не падазравала, што мы можам сёння стаць чэмпіёнамі, -- іранічна заўважыў галоўны трэнер БАТЭ падчас прэс-канферэнцыі. -- Калі хтосьці крытыкуе гульню БАТЭ на групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў, а сам нават не ведае пра чэмпіёнства Беларусі, тады я не ўспрымаю гэтую крытыку абсалютна. Тады лепш памаўчаць шмат якім журналістам".

Сушко: Канстытуцыйны суд мае шанец папрацаваць

25.10.2011
Сушко: Канстытуцыйны суд мае шанец папрацаваць У Канстытуцыйны суд пададзены зврот з просьбаю разгледзіць "антырэвалюцыйныя" папраўкі ў заканадаўства. "Я думаю, што яны супярэчыць канстытуцыі і дакладна -- супярэчаць міжнародным забавязальніцтвам Беларусі ў межах АБСЕ ды ААН. У іх (Канстытуцыйнага суда -- belsat.eu) ёсць шанс папрацаваць" - заявіў Андрэй Сушко, юрыст Руху "За свабоду".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]