Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Хвароба як прысуд

28.10.2011
Хвароба як прысуд Адным з самых жорсткіх і цынічных спосабаў барацьбы з іншадумствам, што практыкаваўся ў Савецкім Саюзе, было прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Ці ўжываецца гэтая практыка і цяпер? Мастака-авангардыста Віталя Калгіна, вядомага крытыка беларускай рэчаіснасці, прысудзілі да 5 гадоў утрымання ў псіхіятрычным шпіталі. Працэс вяла тая ж суддзя, што выносіла прысуды і ўдзельнікам снежаньскіх падзеяў у Менску. За мастака заступіліся праваабаронцы ды арт-грамадства. Але ці дапаможа гэта творцу?

Права на прафесію

28.10.2011
Права на прафесію Суд Маскоўскага раёну сталіцы адхіліў скаргу Тамары Сідарэнкі на пастанову аб пазбаўленні яе адвакацкай ліцэнзіі. Юрыст не згодная з рашэннем калегіі Міністэрства юстыцыі, якая ў жніўні спыніла яе больш як трыццацігадовую юрыдычную дзейнасць. Вядомая адвакатка мае намер працягваць барацьбу за права на прафесію ў вышэйшых інстанцыях. Ды разлічвае на салідарнасць калегаў.

Агляд падзеяў замежжа

28.10.2011
Агляд падзеяў замежжа БАНГКОК ПАД ВАДОЮ Самая моцная за апошнія паўстагоддзя паводка накрыла ўжо большую частку тэрыторыі Тайланду. Прайграе бітву са стыхіяй і сталіца: вада заліла амаль усе раёны Бангкоку. Урад абвесціў пяцідзённыя "вымушаныя выходныя", каб людзі маглі эвакуявацца і перачакаць самы страшны час.

Піўное пытанне Мытнага саюзу

28.10.2011
Піўное пытанне Мытнага саюзу Тэрмін "тэхнічны рэгламент" першымі напалохаў аматараў нетыповых аўтамабіляў, якімі нельга будзе карыстацца ў краінах Мытнага саюзу. Цяпер час непакоіцца беларускім спажыўцам і вытворцам піва. Расея настойвае на ўключэнні гэтага напою ў спіс алкагольных. Катэгарычна супраць выступаюць беларускія бровары, бо наданне такога статусу піву пагражае гэтай галіне вялікімі праблемамі.

Страта саюзніка

28.10.2011
Страта саюзніка "Я бачу толькі перамены да горшага", -- гэтак каментуе палітычную сітуацыю ў нашай краіне міністр замежных справаў Літвы і старшыня АБСЕ. Таму Аўдронюс Ажубаліс заяўляе, што Вільня ўжо цяпер збіраецца распрацаваць стратэгію дачыненняў Еўразвязу з будучаю Беларуссю, на чале якой не будзе Аляксандра Лукашэнкі.

Давыдзька пра канал "Беларусь 24"

28.10.2011
Давыдзька пра канал Беларусь 24 як паабяцаў кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, гэты канал будзе цалкам беларускамоўным. А ў снежні ўсе кабельныя аператары прапануюць гледачам "Беларусь 24". "Гэта будзе "моцны, мускулісты" навіннай канал. Любы жыхар краіны, прачнуўшыся ўначы і занудзіўшыся па кароткім, ёмістым навінам ў краіне і свеце, пазнае іх з гэтага канала", — паведаміў Генадзь Давыдзька на прэс-канферэнцыі з нагоды рэбрэндзінгу айчыных тэлеканалаў.

Міхась Залескі ў «Гарачым каментары»

28.10.2011
Міхась Залескі ў «Гарачым каментары» "Тыя 22 % падвышкі для пенсіянераў -- як кіслародная падушка хвораму. Да Калядаў дажыць дапаможа".

Паломнікі прыбываюць у Мекку

28.10.2011
Паломнікі прыбываюць у Мекку Мусульманскія паломнікі з усяго свету прыбываюць на малітву ў Вялікую Мячэць у Мекку. Сотні тысяч мусульманаў стаяць вакол мячэці ды моляцца ў кірунку Каабы -- старажытнай кубічнай святыні, размешчанай у цэнтры.

Статуя Свабоды з вышыні птушынага лёту

28.10.2011
Статуя Свабоды з вышыні птушынага лёту Выкананая паводле дызайну Фрэдэрыка Бартольдзі, яна мае 151 футаў (46 метраў) вышыні, а адлегласць ад зямлі да паходні ў руцэ статуі -- 305 футаў (93 метры).Агульная вага медзі, выкарыстанай для адліву статуі -- 31 тона, агульны вес канструкцыі -- 125 тонаў.

Майкл Гарыс. Фрагмент інтэрв'ю

28.10.2011
Майкл Гарыс. Фрагмент інтэрв'ю Размову з экспертам можна пабачыць у эфіры нашага тэлеканалу у праграме «ПраСвет» (28 кастрычніка ў 21:25, 29 кастрычніка ў 10:25), поўная версія інтэрвю будзе таксама даступная на нашым сайце belsat.eu 29 кастрычніка.

МАЗ: Новая прадукцыя

28.10.2011
МАЗ: Новая прадукцыя На Менскім аўтазаводзе адбылася прэзентацыя новай тэхнікі, створанай канструктарамі прадпрыемства. Сярод іх -- школьны аўтобус малога класу МАЗ-241 з рухавіком "Еўра-4" вытворчасці Менскага маторнага заводу.

Паводка ў Бангкоку

28.10.2011
Паводка ў Бангкоку Найгоршы сцэнар: Бангкок сыдзе пад ваду Тысячы людзей уцякаюць з затопленай сталіцы Тайланду. Улады папярэдзілі жыхароў, што ўзровень вады можа ўзняцца. Чаў Пхрая (асноўная рака, якая працякае праз горад) падчас моцнага прыліву ў мінулыя выходныя выйшла з берагоў. Паводле прэмер-міністра краіны Інгляк Чхіннаўат, улады разглядаюць магчымасць выкапаць каналы ва ўсходняй частцы гораду, каб зліць ваду ў Тайландскі заліў. У чацвер кіраўніца ўраду заявіла, што шлюзы і дамбы ў Бангкоку не ў стане вытрымаць напору вады, і жыхары ўсіх раёнаў сталіцы мусяць рыхтавацца да паводкі.

Дзмітрый Вус пра новую кампанію

28.10.2011
Дзмітрый Вус пра новую кампанію Дзмітрый Вус: Веру -- не веру, трэба рабіць! Экс-кандыдат на прэзідэнцтва -- пра новую кампанію збору подпісаў дзеля ўнясення паправак у выбарчае заканадаўства. Ініцыятыўная група мае распачаць працу ў студзені. Усяго дзве папраўкі могуць змяніць выбарчае заканадаўства краіны да лепшага -- сцвярджае экс-кандыдат на прэзідэнта Дзмітрый Вус. Дзеля іх увядзення палітык рыхтуецца да адмысловай кампаніі. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых закалотаў 19 снежня, палітык правёў больш за чатыры месяцы за кратамі, але ад сваёй мэты не адступіўся.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]