Жонка Саннікава, Ірына Халіп, упэўненая, што рэжым не спыніцца і перад фізічнай ліквідацыяй ейнага мужа, бо цяпер адміністрацыя калоніі штучна стварае пагрозы жыццю і здароўю экс-кандыдата. ІРЫНА ХАЛІП, ЖОНКА АНДРЭЯ САННІКАВА: «На мінулым тыдні да Саннікава ў камеру падсадзілі хворага на сухоты, прычым не вядома -- з адкрытаю ці закрытаю формаю хваробы». Інфармацыі пра асуджаных сваякі амаль не атрымліваюць. Штучна абмежаваныя спатканні, сустрэчы з адвакатамі ды магчымасць перапісвацца.
Два выбуховыя прыстасаванні -- тое, што спрацавала ў Менску ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 г., і тое, што не спрацавала, -- рабілі розныя людзі. Такое меркаванне агучыў сёння ў Вярхоўным судзе эксперт-крыміналіст Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Сцяпан Клімовіч. СЦЯПАН КЛІМОВІЧ, ЭКСПЕРТ-КРЫМІНАЛІСТ МУС: «Я прытрымліваюся меркавання, што выбуховае прыстасаванне, якое абясшкодзілі, і тое, якое спрацавала, відаць, вырабленыя рознымі асобамі. Абодва выглядаюць як зробленыя настаўнікам і вучнем.
Вікторыя Мазанік чатыры месяцы таму нарадзіла дачушку Элізу. Вядома, у дом прыйшла доўгачаканая радасць. ВІКТОРЫЯ МАЗАНІК, МАЦІ ЭЛІЗЫ: «Дзіця расце вельмі хутка. Мы ў месяц расцем на 4--5 сантыметраў і з усяго хутка вырастаем». І тут з падтрыманнем паабяцала прыйсці дзяржава. Яна гарантуе, што дапамога на выхаванне такіх малых, як Эліза, ізноў павялічыцца. Гэтым разам амаль на 30 %. Такім чынам на дзіця да трох гадоў бацькі атрымаюць штомесяц ужо Br 574 790. На старэйшых дзетак выдзеляць Br 172 440.
Найбольшы скачок коштаў сёння прыйшоўся на праезд у прыгарадным транспарце. Адразу амаль на 80 %. На Маскоўскім аўтавакзале Менску, куды накіравалася здымачная група «Абектыву» эмоцыі пасажыраў, якія сутыкнуліся з новымі коштамі, ўражвалі. УДЗЕЛЬНІК АПЫТАННЯ, МЕНСК: «Як ставіцца? Кладзешся ў дамавіну і крышку зверху, вось такое стаўленне. Ну далей ужо няма куды... За кватэру заплаці, за крэдыт заплаці. Карацей, на адной бульбе жыць, а далей і яна будзе даражаць, нават не ведаю, як будзе».