Паводле старшыні Камітэту нацыянальнай бяспекі Літвы Арвідаса Анушаўскаса, запыты пра рахункі пасля скандалу з Алесем Бяляцкім не задавальняюцца. «Напрыклад, быў падобны запыт пра рахункі арганізацыі беларускіх пісьменнікаў. Мы такой інфармацыі не падалі. Расследаванне дало тое, што ўсе цяпер установы каардынуюць свае дзеянні ў перадаванні інфармацыі з Міністэрствам замежных справаў», -- заявіў ён «Белсату». У самой жа Літве, як і ў Беларусі, па-ранейшаму стае тых, хто задаецца пытаннем: хто напраўду можа стаяць за інцыдэнтам з Бяляцкім? Паводле афіцыйнай версіі, згоду на перадаванне інфармацыі з рахункаў Бяляцкага дала чыноўніца Міністэрства юстыцыі Аўшра Бярнаціене, якая пазней вымушаная была сысці ў адстаўку.
Старыя амартызатары, спружыны ды рысоры сталі крыніцаю нечаканага натхнення. Жыхар вёскі Азёры, што пад Горадняю, сканструяваў з запчастак скульптуру зубра. Армянін з паходжання Раман Бейбуцян даўно выношваў ідэю стварыць сімвал Беларусі. У свайго бацькі -- прафесійнага каваля -- Раман і падгледзеў асновы майстэрства. Звер памерам з дарослую жывёліну і вагою адну тону паўставаў з аўтамабільнага ламачча на працягу трох месяцаў. СУСЕДЗІ: "Каб нешта змайстраваць з жалеза... Гэта мяне ўразіла. Я вельмі ганаруся, што ў мяне такія суседзі".
Прэзідэнт Беларусі часта паказваецца на публіцы ў вайсковай форме. Падобна, што хутка і рэшта кіраўніцтва краіны пашые сабе мундзіры. Сёння Аляксандр Лукашэнка надаў кіраўнікам аблвыканкамаў... генеральскія званні! Падчас наведвання пункту кіравання штабу зоны тэрытарыяльнай абароны ў сталіцы Аляксандр Лукашэнка заявіў аб прысваенні званняў генерал-маёра старшыню Менскага гарвыканкаму Мікалаю Ладуцьку, а таксама -- губернатарам усіх абласцей Беларусі. Такое рашэнне кіраўнік краіны абгрунтаваў тым, што ўсе яны кіруюць саветамі абароны сваіх рэгіёнаў.
Каментар Любові Кавалёвай, маці Уладзіслава Кавалёва, які праходзіць па справе аб тэрактах як саўдзельнік. На судзе абвешчаны перапынак. З 14 лістапада плануецца пачаць спрэчкі абвінавачання і абаронцаў. Такім чынам, ніякіх новых доказаў, хадайніцтваў ці новых паказанняў суду ўжо прадастаўлена не можа быць.
3 лістапада Анатоля Лябедзьку запрасілі ў КДБ для атрымання дакументаў і рэчаў, канфіскаваных пры арышце. «Ёсць малы спадзеў, што сёння скончыцца мая сямімесячная эпапея з пашпартам. Я атрымаў першы афіцыйны адказ з КДБ за подпісам намесніка начальніка з паведамленнем, што я магу атрымаць рэчы, у тым ліку і пашпарт, якія былі ў мяне канфіскаваныя. Час пакажа. Праз некалькі хвілінаў будзем ведаць, ці атрымаю я пашпарт і рэчы», -- заявіў Лябедзька перад візітам у КДБ. Ён паведаміў, што рэчы канфіскавалі, калі ён утрымліваўся ў СІЗА КДБ.
3 лістапада ў Менску працягнуўся судовы разгляд крымінальнай справы супраць Алеся Бяляцкага, кіраўніка праваабарончай арганізацыі "Вясна", арыштаванага 4 жніўня і абвінавачанага ва ўтойваньні падаткаў у асабліва буйных памерах. Напярэдадні арышту Літва перадала Беларусі дадзеныя пра банкаўскія рахункі ў літоўскіх банках, на якія прыходзілі грошы для праваабарончых праектаў "Вясны" і якія былі былі аформленыя на Бяляцкага. 3 ноября в Минске продолжился судебный рассмотрение уголовного дела против Алеся Беляцкого, руководителя правозащитной организации "Весна", арестованного 4 августа и обвиняемого в сокрытии налогов в особо крупных размерах.
«Ясна, што гэта ніякі не даход Бяляцкага. Гэта былі грошы не ягоныя, яны выкарыстоўваліся для падтрымання тых людзей, што сядзяць у турмах паводле палітычных матываў, іхных семяў, дзеля таго каб наняць адвакатаў, каб аказаць людзям медычную дапамогу. Бяляцкі дапамог тысячам і тысячам людзей і ад гэтага не ўзбагачаўся», -- заявіў старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, каментуючы выстаўленыя супраць Бяляцкага абвінавачванні. «Я гэты працэс ацэньваю адназначна як палітычна матываваны», -- падкрэсліў палітык.