Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Юбілейнае дзіця

31.10.2011
Юбілейнае дзіця Самае чаканае дзіця стагоддзя мела нарадзіцца на свет сёння ўначы. Але адразу некалькі немаўлятаў -- Мэй Камача з Філіпінаў, Наргіс з Індыі ды Пеця з Расеі -- сталіся прэтэндэнтамі на званне 7-мільярднаго жыхара планеты. АЛЕНА НІКАЛАЕВА, МАЦІ ПЯТРА: «Я шчаслівая, што ў мяне нарадзілася дзіця. Доўгачаканае трэцяе дзіця!» АДЖАЙ КУМАР ЯДАЎ, БАЦЬКА НАРГІС: «Я атрымаў столькі шчасця, бо мая дзяўчынка сёння зявілася на свет!» Насамрэч вызначыць, хто менавіта з народжаных у гэты дзень стаўся тым самым «юбілейным», практычна немагчыма, бо штогадзіну ў свеце нараджаюцца 10 тыс.

Кыргызстан выбраў кіраўніка

31.10.2011
Кыргызстан выбраў кіраўніка Гэтыя выбары сталіся знакавымі для Кыргызстану. Упершыню за дваццаць гадоў улада перайшла ў новыя рукі без хваляванняў. Краіна, якая памятае Рэвалюцыю цюльпанаў, зрынанне Бакіева і сутычкі на этнічнай глебе, прагаласавала за мір на сваёй тэрыторыі. ЖЫХАРЫ КЫРГЫЗСТАНУ: «Самае галоўнае, каб нацыянальнае пытанне прыбралі. Мы спадзяемся на гэта». «Каб этнічных гэтых падзеяў не было больш. Каб нацыянальную варожасць пагасіў. Ну прынамсі паспрабаваў бы». Сапраўды, развязанне этнічнага пытання ў шматнацыянальным Кыргызстане -- адна з галоўных заяўленых мэтаў Атамбаева.

Не чакаючы рашэння суда

31.10.2011
Не чакаючы рашэння суда Аляксандр Лукашэнка сёння раздаваў дзяржаўныя ўзнагароды. Сярод палітры новых лаўрэатаў асаблівую ўвагу прыцягнулі ўзнагароджанні сілавікоў. Паводле Лукашэнкі, частку з іх адзначылі за непасрэдную датычнасць да раскрыцця тэракту ў менскім метро. Кіраўніка дзяржавы не збянтэжыла, што сама справа працягвае разглядацца ў судзе. З юрыдычнага пункту гледжання віна абвінавачаных Канавалава і Кавалёва яшчэ не даказаная. Ані ў выбуху ў метро, ані ў шэрагу іншых выбухаў, у тым ліку падчас святкавання Дня незалежнасці ў 2008 г.

Ад заўтра падаражанні

31.10.2011
Ад заўтра падаражанні Але часы нявызначанасці з курсам -- прынамсі часова -- мінулі, з заўтрашняга дня ў Беларусі змяняюцца цэннікі на цэлую групу тавараў і паслугаў. Такім чынам урад плануе падцягнуць кошты да фактычнага стану эканомікі. Найбольш адчувальна вырастуць кошты на праезд. У сталіцы і Менскай вобласці на ўсе віды транспарту квіткі падаражэюць амаль на палову. Будзе даражэй паліць -- у сярэднім на 10 % -- і піць. Да бутэлькі любога віду моцнага алкаголю смела можна далічваць 2 тыс. руб. Тое ж тычыцца і пладова-ягадных вінаў.

Дзяды прайшлі па ўсёй краіне

31.10.2011
Дзяды прайшлі па ўсёй краіне Памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў ушанавалі ўчора па ўсёй краіне. Акцыі памяці продкаў прайшлі ў Горадні, Магілёве і Воршы. У Гомлі на месцы колішніх масавых расстрэлаў мясцовыя грамадскія актывісты талакою адзначылі Дзяды. Гэта першы драўляны крыж, усталяваны ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў на пачатку 1990-х пад Гомлем сіламі грамадскасці. Тут, на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы, на месцы былых масавых расстрэлаў, мясцовыя грамадскія актывісты талакою прыбіралі могілкі, фарбавалі крыжы ды ўскладалі жывыя кветкі.

Памяці і свабоды

31.10.2011
Памяці і свабоды НАСТА ПАЛАЖАНКА, «МАЛАДЫ ФРОНТ»: «У Беларусі пакуль нічога не змянілася, і тады былі ахвяры, і тады былі рэпрэсіі. І ў Беларусі яны ёсць і ў найноўшай гісторыі -- і таму з новымі ахвярамі, з новымі палітвязнямі мы ідзем ушаноўваць памяць на Дзяды». Больш за тысячу беларусаў прайшлі вуліцамі Менску ад парку Чалюскінцаў да ўрочышча Курапаты. ВІТАЛЬ РЫМАШЭЎСКІ, БЕЛАРУСКАЯ ХРЫСЦІЯНСКАЯ ДЭМАКРАТЫЯ: «Калі мы сёння будзем забывацца, калі мы не будзем мяняць нашага стаўлення да мінулых ахвяраў і да тых, хто пакутуе сёння, то тады ў беларусаў няма будучыні.

Ніхто не забыты

31.10.2011
Ніхто не забыты Толькі пару хвілінаў далі Юрасю Карэтнікаву, каб развітацца са сваёй дзяўчынаю... ГАННА КАЛЕСНІКАВА, ДЗЯЎЧЫНА ЮРАСЯ КАРЭТНІКАВА: «Гэта помста...» За дзейнасць ад імя апальнай арганізацыі «Правы Альянс», за ўдзел ва ўчорашнім шэсці ў Курапаты, але перш за ўсё за актыўны ўдзел у паслявыбарчай дэманстрацыі 19 снежня ў Менску. Падчас хвалі пазнейшых арыштаў і судоў Юрасю ўдалося пазбегчы рэпрэсіяў. ГАННА КАЛЕСНІКАВА, ДЗЯЎЧЫНА ЮРАСЯ КАРЭТНІКАВА: «Пасля выбараў нам удалося выехаць ва Украіну.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]