Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Трэці дзень суда

04.11.2011
Трэці дзень суда Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" заклікала ўлады Беларусі неадкладна спыніць пераслед Алеся Бяляцкага. У трэці дзень працэсу над кіраўніком праваабарончага цэнтру "Вясна" вывучылі апошні -- шосты том справы. Суд над Алесем Бяляцкім каментуюць ягоныя калегі-праваабаронцы. ВАЛЯНЦІН СТЭФАНОВІЧ, ПРАВААБАРОНЦА: "Доказная база абвінавачання, мне падаецца, досыць слабая. У матэрыялах справы вельмі шмат дакументаў, якія былі здабытыя не Дэпартаментам фінансавых расследаванняў, а Камітэтам дзяржаўнай бяспекі, не працэсуальным шляхам.

Як студэнт КДБ перагуляў

04.11.2011
Як студэнт КДБ перагуляў Сёлета вакацыі Максіма прайшлі актыўна як ніколі. Студэнт журфаку Белдзяржунверсітэту быў адным з арганізатараў вулічных акцыяў пратэсту "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку". Дапамагаў пацярпелым ад рэпрэсіяў маладзёнам і адміністраваў суполку "Вконтакте" "Надоел нам этот Лукашенко". Такая актыўнасць без увагі спецслужбаў не засталася. МАКСІМ ЧАРНЯЎСКІ, СТУДЭНТ: "13 чэрвеня мяне выклікалі ў КДБ -- нібыта на прафілактычную размову, якая аказалася допытам, што цягнуўся каля пяці гадзінаў.

Усе пад ружжо

04.11.2011
Усе пад ружжо Праз восем месяцаў супрацьстаяння войскаў лідара Джамахірыі з узброенымі паўстанцамі Муамара Кадафі забілі. Даўні сябар лівійскага дыктатара, Аляксандр Лукашэнка, маўчаў ажно два тыдні. Сёння не стрымаўся. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Муамара Кадафі закатавалі горш, чым фашысты ў свой час. Як мы можам расцэньваць дзеянні НАТО ў Лівіі? Як парушэнне мандату Рады бяспекі ААН. Яны (заходнія краіны і НАТО) супольна з пятаю ўнутранаю калонаю здзяйсняюць разгром той ці іншай краіны".

"Рускі марш"

04.11.2011
Рускі марш belst.eu

Зубр з ламачча

04.11.2011
Зубр з ламачча belsat.eu

Як жылося на "Марсе". Эксперымент "Марс-500"

04.11.2011
Як жылося на Марсе. Эксперымент Марс-500 Бразілія: Паліцыянты падстрэлілі самалёт з кантрабандыстамі Бразільская федэральная паліцыя у сераду, 2 лістапада, апублікавала відэа-ролік, у якім афіцэры гналіся на аўтамабілі за самалёт з кантрабантыстамі і спрабавалі перашкодзіць яму ўзняцца ў паветра. Паліцыянт выстраліў з машыны ў левае крыло, у выніку чаго самалёт упаў на бок. Аднак стральба не змаўкала да затрымання кантрабандыстаў. У выніку арштавалі пяцярых падазраваных, у тым ліку, пілота. Інцыдэнт адбыўся 1 лістапада ў Ribeirao Preto, штат Сан-Паўлу.

Закончыўся навуковы эксперымент «Марс-500»

04.11.2011
Закончыўся навуковы эксперымент «Марс-500» Як на Марсе: 520 дзён ізаляцыі з перапрацаваным паветрам Закончыўся навуковы эксперымент «Марс-500», цягам якога шэсць добраахвотнікаў з чатырох краінаў свету правялі 520 дзён у ізаляцыі, імітуючы палёт на «чырвоную планету». Галоўнаю мэтаю эксперыменту было вывучэнне рэакцыі арганізму на працяглы палёт. Мадэляванне палёту праходзіла на тэрыторыі Інстытуту медычна-біялагічных праблемаў Расейскай акадэміі навук. Каля 14:00 паводле маскоўскага часу пераходны шлюз у наземны эксперыментальны комплекс адчыніўся, і «марсанаўты» адзін за адным выйшлі з працоўнага адсеку пад апладысменты сваякоў, сяброў і вучоных.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]