Моцны і трапны, як стрэл Аўроры -- гэта першы сінгл з будучага альбому «Ляпісаў», які мае выйсці ў 2012 г. А радкі, якія Янка Купала напісаў стагоддзе таму, і сёння гучаць надзвычай актуальна. УДЗЕЛЬНІКІ АПЫТАННЯ: «У гурта сацыяльная тэматыка, пра жыццё пішуць». «Яны спяваюць праўду». Суворыя і прыгнечаныя беларусы пачатку ХХ ст. паглядаюць на нас з цемры. Яны не жадаюць быць скотам. Ды змагаюцца за годнае месца. Аднак задума аўтара незнарок прымушае праводзіць гістарычныя паралелі з сучаснасцю.
Актывісты «Маладога фронту» Міхась Мускі і Павел Сяргей атрымалі па 7 дзён арышту. Іхны паплечнік Раман Васільеў -- 10 дзён паводле артыкулу «Дробнае хуліганства». Учора маладзёны прыйшлі да помніка Леніну на плошчы Незалежнасці ў Менску, каб выразіць сваё стаўленне да Кастрычніцкай рэвалюцыі ды нагадаць пра злачынствы камуністычнага рэжыму. Падчас ускладання кветак на мітынгу ідэалагічных спадкаемцаў Леніна ў помнік правадыра пралетарыяту паляцелі яйкі. Актывістаў затрымалі асобы ў цывільным.
Вось так, у святочнай атмасферы, прайшло адкрыццё першай ніткі газаправоду «Паўночная плынь». ДЗМІТРЫЙ МЯДЗВЕДЗЕЎ, ПРЭЗІДЭНТ РАСЕІ: «Сёння ў нас доўгачаканая падзея. Мы запускаем газаправод «Паўночная плынь», які адкрывае новую старонку ў партнёрстве нашай краіны з Еўразвязам». Сёння ў поўную эксплуатацыю ўвялі першую нітку газаправоду, што звязаў расейскі порт Выбарг з нямецкім газавым тэрміналам каля порту Грайфсвальд. Наступнаю восенню мае запрацаваць другая нітка.
Аднак нягледзячы на пэўнае павышэнне паказнікаў экспарту падаюць паказнікі валавога унутранага прадукту. Рэзкае запавольванне нацыянальнай эканомікі канстатаваў сёння на паседжанні Саўміну намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка. Ён жа спрагназаваў, што ў чацвёртым квартале рост валавога ўнутранага прадукту будзе адмоўным. Як паведаміў намеснік міністра эканомікі, з пачатку года інфляцыя ў Беларусі склала 89 %. А ў наступным можа дасягнуць ажно 218 %. Разам з тым Міністэрства эканомікі спадзяецца, што ў наступным годзе ўрад утрымае інфляцыю ў межах 19 %.
У краіне крызіс, а нашыя эканамічныя паказнікі ўсе лепшыя. На гэты раз дзяржава пераконвае, што краіна даволі добра дае рады з экспартам. Новыя звесткі агучыў Нацыянальны банк Беларусі. У студзені--верасні сёлета ў параўнанні з адпаведным перыядам летась дэфіцыт знешняга гандлю таварамі ды паслугамі паменшыўся на 56,5 %. Цяпер ён складае $ 1898 млрд. Нацбанк Беларусі прагназуе, што тэндэнцыя будзе захоўвацца. Асноўны ўплыў на паляпшэнне сальда маюць лепшыя вынікі ў гандлі з краінамі, якія не уваходзяць у склад СНД, -- цвердзяць дзяржаўныя эканамісты.
Гомельскія могілкі. Адна з магілаў належыць Андрэю Зайцаву, актывісту руху «Зубр», якому назаўжды застанецца 24 гады. Прайшло амаль 10 гадоў з таго часу, як маладзён агучыў факт спробаў супрацоўнікаў КДБ завербаваць яго, пасля чаго хлопца знайшлі павешаным. АНДРЭЙ ТОЛЧЫН, ПАПЛЕЧНІК АНДРЭЯ ЗАЙЦАВА: «У міліцыі не вялі ніякіх следчых дзеянняў. Магчыма, хтосьці яго мог павесіць або давесці да самагубства. Але хуценька справа была закрытая. Усе звароты, мас-медыя падключалі незалежныя -- ні да чаго не прывялі.
Гомельскія могілкі. Адна з магілаў належыць Андрэю Зайцаву, актывісту руху «Зубр», якому назаўжды застанецца 24 гады. Прайшло амаль 10 гадоў з таго часу, як маладзён агучыў факт спробаў супрацоўнікаў КДБ завербаваць яго, пасля чаго хлопца знайшлі павешаным. АНДРЭЙ ТОЛЧЫН, ПАПЛЕЧНІК АНДРЭЯ ЗАЙЦАВА: «У міліцыі не вялі ніякіх следчых дзеянняў. Магчыма, хтосьці яго мог павесіць або давесці да самагубства. Але хуценька справа была закрытая. Усе звароты, мас-медыя падключалі незалежныя -- ні да чаго не прывялі.
Праўда, дзейнічаюць працаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі непрафесійна. Пра гэта „Белсату" распавёў падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Сяргей Аніська. „Улада бачыць у апазіцыі сурёзнага палітычнага нават не канкурэнта, а ворага. І таму яны хочуць адсочваць усе працэсы і - я нават не выключаю -- маюць на мэце ачоліць апазіцыю", - гаворыць спадар Аніська. Чаму для супрацы КДБ выбірае маладых людзей? Маладых схіліць да супрацы лягчэй, чым людзей псіхалагічна сталых, тым больш, што ім таксама ёсць, чым рызыкаваць: сваёю вучобай, становішчам бацькоў.
Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы Каго яшчэ спрабавалі завербаваць беларускія спецслужбы, удзельнікі групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распавялі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 8 лістапада. Вячаслаў Дзіянаў заявіў: «Цяпер са мной у кватэры жыве чалавек, які прызнаўся, гэта Сяргей Паўлюкевіч. Вельмі доўга жыў са мной у кватэры Уладзімір Кумец, які прызнаўся сёння, ён прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». І Максім Чарняўскі, наш калега, які адміністраваў групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».