Тысячы намётаў зявіліся каля крамы "Apple" у Ганконгу, дзе 11 лістапада а 7-й раніцы распачнецца продаж новай мадэлі тэлефона -- "iPhone 4S". Ахвочыя набыць апошнюю тэхнічную навінку ад "Apple" пачалі прыходзіць ажно ў панядзелак, 7 лістапада. Многія прынеслі з сабою намёты, матрацы і коўдры, каб не змерзнуць у халодныя і дажджыстыя ночы. Каля крамы зявіўся "шэры" рынак. Рэсэлеры -- скупшчыкі, якія потым перапрадаюць смартфоны, наймаюць людзей, якія ўплішчваюцца ў пачатак чаргі.
У Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Удзельнікі пікету падпісаліся пад заяваю дэпутата Еўрапарламента ад Польшчы Марэка Мігальскага да ўладаў Беларусі, у якой выказваецца занепакоенасць станам Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Міколы Статкевіча ды іншых вязняў, выказваецца патрабаванне вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных. Заяву пікетоўцы пакінулі ў паштовай скрыні беларускай амбасады. "Гандаль палітвязнямі -- гэта не самае лепшае выйсце. Трэба выстаўляць цвёрдыя ўмовы, думаць пра эканамічныя, палітычныя санкцыі, бо гэта, відавочна, уздзейнічае", - сказала "Белсату" асістэнтка Марэка Мігальскага Анна Бяляс.
10 лістапада у судзе над кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» абвешчаны перапынак да 16-га лістапада. Пра перапынак папрасіў пракурор Валеры Сайкоўскі. Ён папярэдзіў, што новае абвінавачваньне будзе "істотна адрозьнівацца да папярэдняга". Дагэтуль Бяляцкага вінавацілі ва ўтойваньні падаткаў у асабліва буйных памерах. 10 ноября в суде над главой правозащитного центра «Вясна» объявлен перерыв до 16-го ноября. Об перерыв попросил прокурор Валерий Сайковский. Он предупредил, что новое обвинение будет "существенно отличаться от предыдущего".
Выстава Аляксея Марачкіна адчынілася ўвечары 9 лістапада пры поўным аншлягу, калі так можна казаць пра мастацкія выставы. На другім паверсе Палаца мастацтваў выстаўлена ў экспазыцыі амаль сто твораў. І ня менш (калі ня больш) было прысутных на адкрыцьці. Выставка Алексея Марочкина открылась вечером 9 ноября при полном аншлаге, если так можно сказать про художественные выставки. На втором этаже Дворца искусств выставлено ??в экспозиции около ста произведений. И не менее (если не больше) было присутствующих на открытии.
У Беларусі пачала дзеяць пастанова Нацбанку, паводле якой пры продажы замежнай валюты патрабуюць дакументы, якія сведчаць пра асобу. У аддзеле інфармацыі галоўнага банку краіны патлумачылі, што да такіх дакументаў адносяцца пашпарт грамадзяніна Беларусі, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца і пашпарт грамадзяніна замежнай дзяржавы. Паводле Станіслава Багданкевіча -- гэта не што іншае, як прыкмета спробы пабудаваць мадэль паліцэйскай дзяржавы, дзе кантралюцце абсалютна ўсё -- ад палітычных партыяў да асобных грамадзянаў.
Колькі трэба месца, каб змясціць спадчыну класіка беларускай паэзіі? Творчасць Максіма Багдановіча заняла 4 гігабайты. Унікальны дыск "Паэт красы і гармоніі" прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы ў межах мультымедыйнага праекту, прысвечанага 120-годдзю паэта. Юбілейны дзень народзінаў адзначаць роўна праз месяц. -Прыходжу я ў музей Максіма Багдановіча да дырэктара і кажу адкрытым тэкстам: хочаш маладую прыгожую журналістку, давай дзённік Багдановіча. Фрагментам спектаклю "Дзённік паэта" акторы Тэатру беларускай драматургіі адзначылі 120-ці-годдзе Максіма Багдановіча.
Менск сустрэў васямнаццаты "Лістапад". Сёлета ў самым вядомым айчынным кінафестывалі бяруць удзел больш як 80 стужак з 30-ці краінаў свету. Аднак паказ аднаго з БЕЛАРУСКІХ фільмаў -- пра Менск -- прайшоў амаль таемна, без афішаў і па-за конкурсам. Чаму? "Навошта нам патрэбны беларуская, калі ўсе па-руску размаўляюць?" Няпростая сітуацыя беларускай мовы, праблема беднасці, і адвечнае жыллёвае пытанне. Усё гэта -- у стужцы "Ад золку да раніцы". Адзіным непаўнапраўным удзельніку "Лістападу".