Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Выстава-напамін

14.11.2011
Выстава-напамін belsat.eu

Уладзімір Мацкевіч пра Народныя сходы

14.11.2011
Уладзімір Мацкевіч пра Народныя сходы Мацкевіч: Сёння не час для пратэстаў Пра памылкі арганізатараў Народных сходаў разважае часовы кіраўнік Каардынацыйнага камітэту Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці Уладзімір Мацкевіч. Паводле суразмоўцы, 12 лістапада Народны сход не адбыўся, хоць у сталіцы на яго прыйшлі каля 50 чалавек, некалькі дзясяткаў сабраліся ў іншых гарадах. Адказнымі ён называе не толькі рэжым і ўладу. Ёсць і ўскосныя вінаватыя: тыя, хто, маючы добрыя намеры, карыстаецца з недакладных метадаў і сродкаў дасягнення пастаўленых мэтаў.

Леанід Заіка пра "Народны сход"

14.11.2011
Леанід Заіка пра Народны сход "Пуцін прыйдзе да ўлады і будзе выціскаць Лукашэнку, як гэта ўмеюць рабіць афіцэры КДБ", -- гаворыць эканаміст Леанід Заіка. Малая папулярнасць Народных сходаў (апошні адбыўся 11 лістапада, у Менску на яго прыйшлі каля 50 чалавек) сведчыць пра тое, што кіраўнік Беларусі наўрад ці будзе ссунуты ў выніку масавых пратэстаў. Дэвальвацыя прывяла людзей у шок, першая рэакцыя на які -- спроба выжыць і трымацца за сваю сямю: "Увесь канфлікт сыходзіць на ўзровень хатняй гаспадаркі". Таму ні ўвосень, ні ўвесну шырокіх пратэстаў чакаць не варта, мяркуе эксперт.

Леанід Заіка: Беларусь чакае наменклатурны пераварот

14.11.2011
Леанід Заіка: Беларусь чакае наменклатурны пераварот "Пуцін прыйдзе да ўлады і будзе выціскаць Лукашэнку, як гэта ўмеюць рабіць афіцэры КДБ", -- гаворыць эканаміст Леанід Заіка. Малая папулярнасць Народных сходаў (апошні адбыўся 11 лістапада, у Менску на яго прыйшлі каля 50 чалавек) сведчыць пра тое, што кіраўнік Беларусі наўрад ці будзе ссунуты ў выніку масавых пратэстаў. Дэвальвацыя прывяла людзей у шок, першая рэакцыя на які -- спроба выжыць і трымацца за сваю сямю: "Увесь канфлікт сыходзіць на ўзровень хатняй гаспадаркі". Таму ні ўвосень, ні ўвесну шырокіх пратэстаў чакаць не варта, мяркуе эксперт.

Спартовы агляд

12.11.2011
Спартовы агляд З НІГЕРАМ ПРАЛЁТ, ХУТКА ЛІВІЯ Таварыскі футбольны двубой з камандаю Нігеру, які мы мусілі згуляць у Абяднаных Арабскіх Эміратах, не адбыўся з тэхнічных прычынаў. Пачатак сустрэчы некалькі разоў пераносілі, а шматлікія футбольныя он-лайн-сайты ўключылі гэты матч у спіс распачатых, і нават, паводле іх звестак, беларусы вялі ў ліку 2:0. І толькі позна ўвечары зявілася інфармацыя, што сустрэча так і не адбылася, а каманды на полі проста трэніраваліся -- кожная паасобку. Паводле першага намесніка старшыні нашай федэрацыі Сяргея Сафаряна, праблема палягала ў арганізацыі: Эміраты не паспелі ўзгадніць з ФІФА ўмовы правядзення матчу на сваёй тэрыторыі.

На грэбні хвалі!

12.11.2011
На грэбні хвалі! Жыхар Каліфорніі вырашыў далучыць да спорту... казу. Жывёліна з першага занятку засвоіла сэрфінг. На дошцы трымаецца ўпэўнена ды скарае адну хвалю за другою. Гаспадар прызнаецца, што такога поспеху не чакаў, бо першапачаткова казу куплялі для таго, каб яна ела пустазелле на заднім двары. ДЭЙНА МАКГРЭГАР, УЛАДАЛЬНІК КАЗЫ: "Яна дае рады. Нават злавіла некалькі хваляў. З нашаю дапамогай, але паспяхова пратрымалася на іх". МакГрэгар, вялікі аматар спорту, кажа, што ягоны чатырохногі сябар усюды ходзіць з ім ды хутка стане талісманам ягонага футбольнага лагеру.

Агляд падзеяў замежжа

12.11.2011
Агляд падзеяў замежжа САНКЦЫІ СУПРАЦЬ СІРЫІ Удзел Сірыі ў Лізе арабскіх краінаў часова прыпыняецца. Адпаведнае рашэнне сёння, падчас экстраннага паседжання ў сталіцы Егіпту Каіры, прынялі чальцы арганізацыі. Бліжэйшым часам Сірыя не зможа прысутнічаць на паседжаннях панарабскага абяднання.

Неспакойны Казахстан

12.11.2011
Неспакойны Казахстан Партнёр Беларусі, Казахстан, якім больш за 20 гадоў бяззменна кіруе Нурсултан Назарбаеў, губляе імідж "выспы стабільнасці". У горадзе Тараз на поўдні краіны сёння грымнуў магутны выбух, была перастрэлка. Невядомы абрабаваў зброевую краму ды здзейсніў самападрыў ля будынку абласной адміністрацыі. У выніку загінулі 7 чалавек. Крымінальную справу распачалі паводле артыкулаў "забойства" і "тэрарызм".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]