Абвінавачанне засталося, толькі фармулёўка нязначна змянілася. Цяпер пракурор сцвярджае, што праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымліваў частку падаткаў з грошай у сувязі з выкананнем дамоваў. Раней абвінавачанне лічыла ўсе грошы на банкаўскіх рахунках праваабаронцы ягоным асабістым прыбыткам. Паўзу, якую прасіў пракурор Уладзімір Сайкоўскі на ўдакладненне абвінавачання, частка прысутных на працэсе ўспрымае як штучнае зацягванне суда. АЛЕНА ТАНКАЧОВА, ПРАВААБАРОНЦА: "Любы ціск на праваабаронцаў будзе мець і мае адпаведны міжнародны рэзананс.
У 1999 годзе Міжнародны трыбунал ААН абвінаваціў тагачаснага прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча ў злачынствах супраць чалавецтва, генацыдзе, масавых дэпартацыях косаўскіх албанцаў, забойствах мусульманаў... Прысуду Мілошавіч не дачакаўся. Ён памёр у Гаагскай турме. У 2006 годзе экс-прэзідэнт Ліберыі Чарлз Тэйлар паўстаў перад судом ААН -- абвінавачаны ў канібалізме, згвалтаваннях, незаконным гандлі зброяй, наркотыкамі ды алмазамі... А вось гэтак званая "мяккая дыктатура" Аляксандра Лукашэнкі.
16 лістапада часова выконваючы абавязкі начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў спадар Працэнка паведаміў Ірыне Халіп, што Андрэя Саньнікава этапуюць у адну з калёній Віцебскай вобласьці. Магчыма, гэта "Віцьба". Аднак Ірына Халіп зазначыла журналістам, што мінулым разам, калі этапавалі Саньнікава, то ёй казалі, што яго вязуць у Гомель, але ён апынуўся ў Віцебску, а пасьля ў Магілёве. Таму яна лічыць, што гэтым зьвесткам ня варта давяраць. 16 лістапада адваката Саньнікава не пусьцілі ў Бабруйскую калёнію, матывуючы гэта тым, што былога кандыдата на прэзыдэнта этапавалі.
Адвакат Бяляцкага папрасіў даць час да 22 лістапада для азнаямленьня з новым абвінавачваньнем. Новае абвінавачаньне адрозьніваецца ад папярэдняга толькі фразай "у выкананьне раней заключаных дамоўленасьцяў". У астатнім — тое самае: ч.2 арт. 243 КК РБ (утойваньне падаткаў у асабліва буйных памерах). Артыкул прадугледжвае пакараньне да сямі гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. www.svaboda.org