Старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька паабяцаў, што рынак у Лошыцы будзе пабудаваны ў 2013 годзе. Паводле яго, прадпрымальнікам пакуль што прапанавалі альтэрнатыўныя пляцоўкі, напрыклад, Камароўскі рынак, "Ждановічы" і стадыён "Дынама" (дарэчы, рынак каля спартовай арэны таксама неўзабаве закрыюць). Але на запрашэнне гарадскіх уладаў адгукнуліся толькі 100 з 880 гандляроў.
Зусім іншае стаўленне да жывёлінаў у ізраільскіх навукоўцаў. Як свята вялікага вяртання ўспрынялі яны зяўленне ў даліне Хула жабы віду, які лічыўся вымерлым і апошні раз сустракаўся шэсцьдзесят гадоў таму. Аднак гэты від захаваўся, а яго першы знойдзены прадстаўнік пачуваецца вельмі добра. Хоць цяпер яго чакаюць медычныя абследаванні. Сяргей Падсасонны, "Абектыў"
Выехаць за мяжу на аўтамабілі будзе можна -- але толькі раз на восем дзён. Такі расклад для беларусаў прызначыў прэмер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Выключэнне складуць тыя, хто выязджае ў працоўных пытаннях. Захада скіраваная на абмежаванне вывазу з краіны нафтапрадуктаў грамадзянамі, якія зарабляюць на розніцы кошту паліва ў Беларусі ды за мяжою. Гэта, на думку прэмера, шкодзіць беларускім нафтазаводам. Адпаведная пастанова ўжо падпісаная і пачне дзеяць, як толькі будуць выпрацаваныя механізмы яе ўвасаблення.